Порт-оф-Спе́йнм. Port of Spain [-ɔf´spe:n] n -s (горад, сталіца дзяржавы Трынідад і Табага)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сан-Тамэ́нескл.м. São Tomé [sãʊn tu´me:] n -s (горад, сталіца дзяржавы Сан-Тамэ і Прынсіпі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГУАДАЛКАНА́Л (Guadalcanal),
вулканічны востраў у Ціхім ак., у групе Саламонавых а-воў. Пл. 5,3 тыс.км². Выш. да 2331 м. Нас. 63,3 тыс.чал. (1984). Здабыча золата. На Гуадалканале — сталіца дзяржавы Саламонавы Астравы — Ханіяра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ГУЕВАЦ,
горад у Югаславіі, у цэнтр.ч. Рэспублікі Сербія, на р. Лепеніца. У 1815—82 сталіца Сербіі. Упершыню згадваецца ў 1565. Каля 90 тыс.ж. (1997). Аўтамабіле- і станкабудаванне, радыёэлектронная прам-сць. ВНУ. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗРА́НЬ,
горад у Рэспубліцы Інгушэція (да 1998 сталіца), у Рас. Федэрацыі. Размешчана на З Чэчэнскай раўніны. 71,9 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. З-д «Электраінструмент», трыкат.ф-ка і інш. Цэнтр с.-г. раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАКА́РТА (Jakarta, Djakarta),
горад, сталіца Інданезіі, на паўн.-зах. беразе в-м Ява, пры ўпадзенні р. Чылівунг у Яванскае мора. З прыгарадамі ўтварае асобную адм. адзінку — Вялікую Дж. з нас. 8228 тыс.чал. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. На ПнУ да горада прымыкае марскі порт Танджунгпрыёк (уваходзіць у Вялікую Дж.), праз які праходзіць каля паловы знешняга гандлю краіны Міжнар. аэрапорт. Найб.эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: харч. (рысаачышчальныя, чае- і каваапрацоўчыя, мукамольныя, рыбаперапр., алейныя, маргарынавыя прадпрыемствы), каўчукавая і гумавая, гарбарна-абутковая, тэкст., швейная, металаапр., маш буд. (суднабудаванне, суднарамонт, машыназборачныя з-ды, мех. майстэрні), шкляная, папяровая, паліграфічная. Разнастайная рамесніцкая вытв-сць. Цэнтр рыбалоўства і марскіх промыслаў. Замежны турызм. Ун-ты. Музеі. Нац. галерэя мастацтва. Мячэць «Істыкляль». Парк «Інданезія ў мініяцюры». Штогадовы міжнар. кірмаш. Арх. помнікі 17—19 ст.еўрап. (галандскага) і еўрап.-ўсходнеазіяцкага стыляў.
Засн. ў 16 ст. У пач. 17 ст. разбураны галандцамі, якія ў 1619 пабудавалі тут крэпасць Батавія, з 1621 аднайменны горад. З 1945 рэзідэнцыя ген.-губернатара і сталіца галандскай калоніі. З 1945 сталіца Рэспублікі Інданезія. У 1949 Батавія перайменавана ў Дж.
Да арт.Джакарта. Мячэць у арыстакратычным раёне Кебаяран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБУ́Л,
горад, сталіца Афганістана. Адм. ц. правінцыі Кабул. Знаходзіцца ў даліне р. Кабул на выш. 1820 м. 2029 тыс.ж. з прыгарадамі і лагерамі бежанцаў (1997). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: аўтарамонтная, буд. (у т. л. домабуд. камбінат), фармацэўтычная, метала- і дрэваапр., гарбарна-абутковая, харч., тэкстыльная. Вытв-сць дываноў. Ун-т. Політэхн.ін-т. Афганская гісторыка-філал. акадэмія, Нац.АН. Гісторыка-этнагр. музей.
Упершыню згадваецца грэч. вучоным Пталамеем (2 ст.) як Кабур або Карур — горад у Кушанскім царстве. З 6 ст.мясц. правіцелямі былі Кабул-шахі. У час араб. заваяванняў горад трапіў пад уладу халіфа Муавіі I (правіў у 661—680). Ў 9 ст. заваяваны Сафарыдамі, пазней ім валодалі Саманіды, Газневіды, Цімурыды. У 13 ст. зруйнаваны Чынгісханам. Найб. росквіту дасягнуў у 16 ст., калі Бабур зрабіў К. сталіцай (з 1504) дзяржавы Вял. Маголаў. У 1738 захоплены Надзір-шахам. З 1747 у складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 яе сталіца. З 1818 цэнтр Кабульскага княства. У 1-ю (1838—42) і 2-ю (1878—80) англа-афг. войны акупіраваны англічанамі. З 1880 сталіцаафг. дзяржавы. Значна разбураны ў час грамадз. вайны, якая працягваецца з 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬКУ́ТА,
горад у Індыі. Адм. ц. штата Зах. Бенгалія. Каля 3,3 млн.ж., у агламерацыі Вял. К. 11, 9 млн.ж. (1997). Буйны трансп. вузел: чыгункі, аўтадарогі, рачны і марскі порт на рукаве Ганга—Хуглі, за 140 км ад Бенгальскага заліва. Міжнар. аэрапорт. Найбуйнейшы прамысл., гандл.-фін. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: джутавая (каля 9/10 агульнаінд. вытв-сці), разнастайнае машынабудаванне (судна-, аўтамабіле-, станкабудаванне, эл.-тэхн.), хім., лёгкая, у т. л. гарбарна-абутковая, фармацэўтычная, папяровая, паліграф, харчасмакавая. База марскога і рачнога рыбалоўства. Буйнейшая ў свеце чайная і джутавая біржа. Метрапалітэн (з 1984). 3 ун-ты. Інд.геагр.т-ва. Інд. музей (з 1814), гісторыка-маст. музей Вікторыі. Бат. сад.
Горад вырас з факторыі і форта Уільям, заснаваных англ. Ост-Індскай кампаніяй у 1690—91 Назва ад в Калігхат, далучанай да форта ў 1698. З 1707 сталіца Бенгаліі. З 1773 фактычна, з 1854 і юрыдычна сталіцаангл. уладанняў у Індыі (да 1911, калі сталіца Індыі перанесена ў Дэлі). У 19 ст. буйны прамысл гандл.цэнтр. У К. адкрыта першае ў Індыі метро.
Калькута. У цэнтры горада.Музей Вікторыі ў Калькуце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ГУА (Managua),
горад, сталіца Нікарагуа, на паўд. беразе воз.Манагуа, за 45 км ад Ціхага ак. Утварае самастойную адм. адзінку — нац. акругу Манагуа. 682 тыс.ж. (1997). Буйны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Гандл. цэнтр краіны. Міжнар. аэрапорт. Чыг. станцыя. Прам-сць: тэкст., харч., хім., гарбарна-абутковая; вытв-сць тавараў шырокага ўжытку; цэментны і нафтаперапр. з-ды. Ун-т, мед. акадэмія, акадэмія геаграфіі і гісторыі Нікарагуа. Нац. музей Нікарагуа. Нац. тэатр.
Засн. іспанцамі ў 16 ст. на месцы індзейскага паселішча. У 1846 атрымала гар. правы. З 1858 сталіца рэспублікі Нікарагуа. У 1912—25 і 1926—33 акупіравана войскамі ЗША Неаднаразова разбуралася, у т. л. ў выніку паводкі (1876), пажараў (1885), землетрасенняў (у 1972 амаль цалкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАІРЫ́КІ (Bairįki),
Тарава, горад, сталіца дзяржавы Кірыбаці ў Ціхім ак., на в-ве Тарава ў трупе а-воў Гілберта. 25 тыс.ж. (1990). Порт. Аэрапорт. Экспарт копры, прадукцыі рыбалоўства, імпарт харч. і прамысл. тавараў. Турызм.