ДВУХСКЛАДО́ВЫЯ ПАМЕ́РЫ,

у сілаба-танічным вершаскладанні памеры, у якіх націскныя склады чаргуюцца з ненаціскнымі ў цотным (ямб) ці няцотным (харэй) парадку. У метрычным вершаскладанні Д.п. ўтварае спалучэнне доўгага склада з кароткім, кароткага з доўгім, двух доўгіх і двух кароткіх.

т. 6, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

калары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

1. Спалучэнне фарбаў, колераў, якое стварае пэўнае адзінства ў карціне, каляровай гравюры, мазаіцы і пад. Светлы каларыт.

2. перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго‑н. Каларыт часу. Нацыянальны каларыт.

[Іт. colorito ад лац. color — колер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нібяды́ ’добра’ (Жд. 2). Спалучэнне адмоўя з т. зв. родным воклічу назоўніка бяда, параўн. такое бяды (Карскі 2–3, 410).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́ты (сіе́ты) ‘гэты’: сіе́ты свіе́т ‘зямное жыццё’ (беласт., Сл. ПЗБ). Спалучэнне ўказальных займеннікаў *sь (гл. сей) і *tъ (гл. той).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ТАЎТАЛО́ГІЯ (ад грэч. tauto тое самае + ...логія),

1) спалучэнне або паўтор тых жа самых або блізкіх па сэнсе слоў («масла масленае», «цалкам і поўнасцю»).

2) Відавочны круг у вызначэнні, доказе і інш. (лац. idem per idem — тое самае праз тое самае).

т. 15, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ МАЗА́ІКА,

частае спалучэнне і чаргаванне розных ландшафтаў і іх структурных падраздзяленняў з вял. колькасцю пераходаў (экатонаў) паміж імі. Забяспечвае больш высокую колькасць і шчыльнасць засялення тэр. жывымі арганізмамі, што павялічвае выхад біял. прадукцыі з адзінкі плошчы тэрыторыі.

т. 18, кн. 1, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

blend​1 [blend] n.

1. су́месь; спалучэ́нне;

a blend of two sorts of tea су́месь двух гату́нкаў ча́ю

2. ling. тэлескапі́чнае/тэлеско́пнае сло́ва;

The word “motel” is a blend. Слова «motel» – тэлескапічнае.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АМАНІМА́ЦЫЯ,

стылістычная фігура ў паэтыцы, спалучэнне слоў з аднолькавым коранем, але неаднолькавых паводле граматычнай катэгорыі. Прыклад выкарыстання аманімацыі, падпарадкаванай маст. задуме, у вершы Я.​Купалы «У купальскую ноч»: «Цемра з нетрай скача скокі...», «Так шукае, лазіць лазам...», «Кветкі пільна я пільную» // На замкоў замкнёна сорак...».

т. 1, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНТАНА́Л (Pantanal),

забалочаная нізіна ў вярхоўях р. Парагвай каля зах. падножжа Бразільскага пласкагор’я (пераважна ў Бразіліі). Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Выш. 50—70 м. У перыяд дажджоў затапляецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў. Запаведнік Каракара.

т. 12, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗДЫМНА́Е ЗЛУЧЭ́ННЕ,

спалучэнне дэталей у вузлах механізмаў, машын, прылад, апаратаў, збудаванняў, што дапускае разборку і зборку вузлоў без разбурэння дэталей. Асн. віды Р.з.: вінтавыя, балтавыя, зубчастыя, шпоначныя, клемавыя. Да Р.з. таксама адносяць некат. прэсавыя і клеявыя злучэнні, якія дапускаюць разборку без дэталей, напр., пры нагрэве.

т. 13, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)