бажні́ца, ‑ы, ж.

Уст.

1. Паліца з абразамі. [Заранік:] — Затое бачыў сям-там земляную падлогу, нары замест ложкаў, голыя, з пачарнелай бажніцай у левым куце, сцены. Хадкевіч. За дваццаць год ляжання за бажніцай у бацькоўскай хаце.. паперка гэта парудзела і сцерлася. Васілевіч.

2. Памяшканне для рэлігійных сходаў і малення. Бажніцы, капліцы ўсіх вераў і нацый, Як смецце на свеце, як тухлыя грубы, Змяце дыктатура раскованай працы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́браць, -беру, -бераш, -бера; -беры; -браны; зак.

1. што. Адабраць, выняць.

В. смецце з зерня.

В. цытаты з класікаў.

2. каго-што. Узяць патрэбнае, аддаць перавагу каму-, чаму-н.

В. кнігу для чытання.

В. прафесію.

В. спадарожніка.

3. каго (што). Абраць галасаваннем.

В. новы склад прафкама.

4. што. Выняць, дастаць адкуль-н. усё да апошняга; зрасходаваць.

В. ваду са студні.

В. ліміты.

5. што. Сабраць ураджай бульбы, агуркоў і пад.

В. цыбулю ў агародзе.

6. што. Знайсці, вызваліць для якой-н. мэты (пра час).

В. вольную часіну.

|| незак. выбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́бар, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́плаўнік Невялікі заліў на рэчцы, куды прыбівае кару, трэскі, смецце; рачныя наносы, іл (Усх. Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

сплаў

1. Багністае, зыбкае балота (Палессе Талст.).

2. Смецце, ламачча на беразе ракі пасля разводдзя (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

шумаві́нне, ‑я, н.

1. Пена, накіп, шум на супе і пад. пры кіпенні. Пачала закіпаць на трынозе бульба, гонячы шумавінне цераз край і заліваючы агонь. М. Стральцоў. // Пена, якая ўтвараецца пры хваляванні вады на моры, возеры і пад. І зноў чакала [Ірма], пакуль белае шумавінне не выкінула Яругіна зноў на бераг. Карамазаў. // Рознае смецце. Трэба было ўсюды пападграбаць шумавінне, пазвозіць яго на ферму, утаптаць у гной. Сачанка.

2. перан. Разм. Падонкі грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́сці сов., в разн. знач. замести́; (снегом — ещё) занести́, завью́жить;

з. сме́цце — замести́ му́сор;

сне́гам замяло́ ўсе сце́жкі — сне́гом замело́ (занесло́, завью́жило) все тропи́нки;

з. сляды́ (след) — замести́ следы́ (след)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́шар ’корм для скаціны’ (Карскі, Труды, 415; Скарбы), ’грубы корм для жывёлы’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ; воран., Шатал.), ’зялёная маса сумесна пасеяных вікі і аўса’ (Шчарб.), ’адходы, смецце’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. ’тытунь’ (пасі., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, патур (< пошыр < пошар) ’пацяруха’ (Мат. Гом.; Сцяшк. Сл.). З літ. pašaras ’корм’ < šerti ’карміць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Гл. таксама пашары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. ссып; зак., што.

1. Сыплючы, сабраць разам (што‑н. дробнае або сыпкае). Пакуль Яўгена не было, мы старанна заслалі карычневымі коўдрамі ложкі, падмялі падлогу,.. а ўсё смецце ссыпалі ў скрынку. Савіцкі. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.

2. Скінуць уніз, заставіць упасці (што‑н. дробнае, сыпкае). Прыйшла машына, ссыпала зерне і паехала зноў у поле. Скрыган.

ссыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да ссы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няра́д (нерядъ) ’беспарадак; нязгода’, дэрываты — нярадна, няраднасць, нярадны (Нас.). Вытворнае ад рад (< *rędъ) (гл.), магчыма, праславянскага паходжання, параўн. рус. (смал., перм.) неряд ’беспарадак’, польск. nierząďбеспарадак, анархія; бяспраўе; распуста’, чэш. nerádсмецце, дрэнь’, в.-луж. njerjadн.-луж. njered ’тс’, славен. nered ’беспарадак, разладжанне’, серб.-харв. перед ’тс’, макед. перед ’тс’, балг. нереб ’тс’ (ne‑rędъ?, параўн. Махэк₂, 396; Шустар-Шэўц, 14, 1014).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фуз, ‑у, м.

Разм.

1. Асадак у чым‑н.; рознае смецце. У мутнай вадзе многа фузу. Жыта звеялі, а фуз застаўся. З шарсцянога фузу рабілі лямец. Як выцадзяць воск, застаецца адзін фуз. □ І за рэчку трэба брацца. Заплыла фузам. Лужанін.

2. перан. Негатыўны асадак на душы, непрыемны перажытак. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца і скінуць той фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца. Колас. // Што‑н. нежыццёвае, непатрэбнае. Кампазітар, меней фузу, — Тромкай, брат, пра кукурузу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)