хвароба ад нястачы вітамінаў у арганізме чалавека і жывёлы. Бывае ад недастатковага паступлення ў арганізм аднаго ці некалькіх вітамінаў з ежай (кормам) — экзагенная вітамінная недастатковасць і ад паніжанай здольнасці арганізма да засваення вітамінаў (напр., тлушчарастваральных вітамінаў пры парушэннях усмоктвання тлушчаў у кішэчніку) — эндагенная вітамінная недастатковасць. Эндагенная недастатковасць водарастваральных вітамінаў звязана з парушэннямі ператварэння іх у адпаведныя каферменты. Адсутнасць вітамінаў выклікае авітамінозы. Вітамінную недастатковасць цяжка распазнаць: яна доўга можа выяўляцца неспецыфічна (затрымка росту, фіз.слабасць, паніжаная ўстойлівасць да інфекц. хвароб і інш.). У с.-г. жывёлы асн. прычына вітаміннай недастатковасці — нястача вітамінаў у корме. Найчасцей бывае ў стойлавы перыяд у цяжарных самак і ў маладняку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАНУКЛЕЁЗ ІНФЕКЦЫ́ЙНЫ, хвароба Філатава,
вострая вірусная інфекцыйная хвароба чалавека, якая характарызуецца ліхаманкай, танзілітам, павелічэннем усіх груп лімфатычных вузлоў, печані і селязёнкі. Апісаны Н.Ф.Філатавым у 1885. Узбуджальнік — вірус Эпстайна-Бар. Крыніца інфекцыі — хворыя людзі і носьбіты М.і. Заражэнне адбываецца пры непасрэдным кантакце (напр., пры пацалунках), паветрана-кропельным шляхам. Хварэюць пераважна дзеці. Пасля 40 гадоў большасць людзей імунныя да М.і. Прыкметы: агульная слабасць, павышэнне т-ры цела да 38—39 °C, боль у горле пры глытанні, цяжкае дыханне праз нос, павялічаныя лімфавузлы, асабліва задняшыйныя. У хворых на М.і. адутлаваты твар, з 3—4-га дня з’яўляецца танзіліт з налётамі на міндалінах, зрэдку высыпка на скуры і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
залыга́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.
Разм.
1. Накінуць вяроўку на рогі, на шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы або завязаўшы вузлом. Вытрымаўшы з тыдзень, Ціток сам залыгаў карову, ноччу завёў у Сарокаў двор і прывязаў яе да плота.Лобан.
2.перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкоўвацца. Чалавека аблыталі, залыгалі, выкарыстаўшы яго слабасць.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падо́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.
Перамагчы ў бойцы, барацьбе; асіліць. Нас не падолець у бітвах крывавых, Страх невядомы савецкім людзям.Глебка.//перан.Разм. Перасіліць, пераадолець якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад. Хоць патуранне [вучням] было і шкодна з педагагічнага боку, і Лабановіч гэта ведаў, але падолець гэту сваю слабасць не мог ніякім чынам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлава́цца, узлуйся, узлуешся, узлуецца; узлуёмся, узлуяцеся; зак., накаго-што і без дап.
Увайсці ў злосць, раззлавацца; адчуць незадаволенасць кім‑, чым‑н. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць.Якімовіч.Леўчык нават здзівіўся, што сват так узрадаваўся і павесялеў, замест таго, каб узлавацца на суседзяў.Чарнышэвіч.[Вольга Віктараўна], здаецца, узлавалася па сваю слабасць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
chwiejność
ж.
1. хістанне, няўстойлівасць, хісткасць;
2. хістанне, ваганне;
chwiejność charakteru — слабасць характару
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗАПАЛЕ́ННЕ ЛЁГКІХ, пнеўманія,
вострае і хранічнае запаленне бронхаў, альвеалярнай ці прамежкавай злучальнай тканак лёгкіх. Узнікненню З.л. садзейнічаюць пераахаладжэнне, ператамленні, шкодныя прывычкі, запаленчыя працэсы верхніх дыхальных шляхоў і інш.
Найчасцей бывае 3 формы вострага Зл.: крупознае, ачаговае, віруснае. Крупознае З.л. (долевае, фібрознае, плеўрапнеўманія) — запаленне долі лёгкага і плеўры з фіброзным выпатам у лёгачныя альвеолы. Пачынаецца раптоўна, т-ра цела павышаецца да 39—40 °C, слабасць, моцны боль у баку, кашаль з макротай іржавага колеру (ад дамешку крыві); цягнецца 2—3 тыдні. Ачаговае З.л. (бронхапнеўманія) — запаленне асобных участкаў лёгкіх без выпату. Пачынаецца паступова, слабы кашаль, макрота без крыві, т-ра 37—39 °C. Віруснае З.л. (інтэрстыцыяльнае) узнікае пры грыпе; хварэюць доўга. Ускладненні: плеўрыты, абсцэсы, калапс, хранічнае З.л. Лячэнне: тэрапеўтычнае, шпіталізацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ні́хвець ’недамагаць, чэзнуць’, ніхневаць ’тс’ (ТС). Няясна; магчыма, утворана ад дзеяслова хвеяцца (хвѣицьца) ’хістацца’ (Нас.), польск.chwiać ’згібаць, хістаць’, укр.хвіяти ’нахіляць, гойдаць’ і пад., ні‑ ў гэтым выпадку мела б узмацняльны характар, чым і тлумачыцца яго націскны характар. Відаць, выпадковае падабенства да балг.дыял.нехвелам ’недамагаць, хварэць’, нехвель ’хвароба, слабасць’ (Гераў), якое лічыцца грэцызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Blößef -, -n
1) галізна́, аго́ленасць
2) сла́басць;
◊
sich (D) éine ~ gében* скампраметава́ць сябе́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schwáchheitf -, -en сла́басць, бяссі́лле;
◊
bílde dir kéine ~en ein≅ не цеш сябе́ надзе́яй
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)