вяду́чы

1. прич. (редко) веду́щий;

2. в знач. прил. веду́щий;

в. самалёт — веду́щий самолёт;

~чая ро́ля наву́кі — веду́щая роль нау́ки;

~чае ко́латех. веду́щее колесо́;

3. в знач. сущ. веду́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рол ’цыліндр, вал, каток, які круціцца’, ро́лік ’невялікае металічнае колца (на ножках мэблі, раяля)’, ’фарфоравы ізалятар для замацавання электрычных правадоў’, рол ’машына для размолу валакністых матэрыялаў, якія служаць для вырабу паперы, кардону’, ’скрутак цыліндрычнай формы з лістоў або суцэльнай паласы якога-небудзь матэрыялу’, (ТСБМ), — усе з ням. Rolle ’тс’, rollen ’качаць’, якія з франц. rôle ’ролік, скрутак, катушка’, а апошняе — з лац. rotula ’колца’ (< rota ’кола’), а таксама раманск. rotulus ’папяровы скрутак з тэкстам для аднаго акцёра)’ > франц. roleроля (акцёра)’ (Клюге, 604; Праабражэнскі, 2, 212; Фасмер, 3, 498; Сной₂, 628; Махэк₂, 515; Рэйзак, 543).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяду́чы, ‑ая, ‑ае.

1. (рэдка). Дзеепрым. незал. цяпер. ад весці.

2. у знач. прым. Які ідзе наперадзе. Вядучы самалёт.

3. у знач. прым. Галоўны, кіруючы. Вядучая тэма. Вядучая партыя оперы. Вядучая роля навукі.

4. у знач. прым. Які прыходзіцца ў рух непасрэдна ад рухавіка. Вядучыя колы аўтамабіля.

5. у знач. наз. вяду́чы, ‑ага, м. Той, хто кіруе чым‑н. Вядучы праграмы. Быць на вечары вядучым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ініцыяты́ва

(фр. initiative, ад лац. initiare = пачынаць)

1) самастойны пачын у якой-н. справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння;

2) вядучая роля ў якіх-н. дзеяннях;

3) здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДОЖ (італьян. doge ад лац. dux правадыр),

кіраўнік Венецыянскай (у канцы 7—18 ст.) і Генуэзскай (у 14—18 ст.) рэспублік. У Венецыі выбіраўся патрыцыятам з свайго асяроддзя пажыццёва і першапачаткова меў вял. ўладу. У 12—14 ст. роля Д. паступова зведзена да намінальнага прадстаўніцтва. У Генуі пажыццёвая пасада Д. ўведзена ў 1339, пасля 1528 тэрмін яе выканання абмежаваны 2 гадамі. Скасавана ў 1797 пасля заняцця паўн. Італіі войскамі ген. Напалеона Банапарта.

т. 6, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛАНЧА́ (цюрк., ад араб. крэпасць),

вежавая частка будынка супрацьпажарнай аховы ці асобнае вежавае збудаванне ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. Верхні ярус К. быў адкрыты для лепшага агляду мясцовасці, меў звон, сігнальную мачту. Будавалі К. з цэглы, дрэва, металічных рэек. Драўляная К. звычайна мела каркасную канструкцыю, якую абшывалі дошкамі ці пакідалі адкрытай. К. заўсёды была адметным элементам сілуэтнай кампазіцыі горада. З развіццём сродкаў сувязі і інфармавання роля К. зменшылася.

С.​А.​Сергачоў.

т. 7, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

характэ́рны

1. характе́рный, примеча́тельный;

х. твар — характе́рное (примеча́тельное) лицо́;

2. (отличающий от других) характе́рный, типи́чный, отличи́тельный;

~ная ры́са — характе́рная (отличи́тельная) черта́;

х. факт — характе́рный (типи́чный) факт;

3. характе́рный;

~ная ро́ля — характе́рная роль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прынцыпа́т

(лац. principatus = кіруючая роля, імператарская ўлада)

форма дзяржаўнага кіравання ў Стараж. Рыме (1 ст. да н.э. — 2 ст. н.э.), пры якой захоўваліся рэспубліканскія ўстановы, але фактычна ўлада належала імператару, што лічыўся першым сярод роўных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БА́РАН (Уладзімір Міронавіч) (н. 19.3.1930, г. Мінск),

бел. вучоны-інфекцыяніст. Д-р мед. н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). Працуе там жа. Навук. працы па праблемах вострых і хранічных гепатытаў: вывучэнне імунахім. механізмаў, роля ў лячэнні гепатытаў процівірусных прэпаратаў, індуктараў інтэрферону і імунамадулятараў.

Тв.:

ВИЧ-инфекция: [Практ. Пособие]. Мн., 1989 (у сааўт.);

Инфекционные заболевания: Сигнальные признаки и тактика медработников амбулаторно-поликлинической сети: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з Л.​Б.​Залатоўскім);

Фармакотерапия инфекционных болезней. Мн., 1995 (разам з В.​І.​Талапіным).

т. 2, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСЛЮ́К (Валерый Васілевіч) (н. 30.3. 1953, в. Ропна Полацкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1979). З 1979 рэжысёр Бел. т-ра імя Я.​Коласа (у 1993—96 дырэктар і да 1997 маст. кіраўнік). У 1981—83 працаваў гал. рэжысёрам Магілёўскага абл., у 1983—91 Дзярж. рус. драм. т-раў. У рэжысуры спалучае псіхалагізацыю характараў з вобразнай умоўнасцю сучаснай тэатр. эстэтыкі. Лепшыя спектаклі М. вызначаюцца яркай відовішчнасцю, метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, уменнем раскрыць акцёрскую індывідуальнасць. Сярод пастановак: у Бел. т-ры імя Я.​Коласа — «Клеменс» К.​Саі і «Стары дом» А.​Казанцава (1980), «Закон вечнасці» паводле Н.​Думбадзе (1981), «Кароль Лір» У.​Шэкспіра (1994), «Размова ў доме Штайн пра гэра фон Гётэ, якога ў гэты час проста няма» П.​Хакса (1995), «Жаніцьба» М.​Гогаля і «Час быка» Саі (1996), «Сола для гадзінніка з боем» О.​Заградніка (1998); у Магілёўскім абласным драм. т-ры (у спектаклях выступаў і як акцёр) — «Візіт дамы» Ф.​Дзюрэнмата (1981), «Тутэйшыя» паводле твораў Я.​Купалы (і роля Мікіты Зносака), «Каханне, джаз і чорт» Ю.​Грушаса (роля Андруса) і «А хтосьці выпаў з гнязда» паводле Д.​Васермана (роля Мак Мэрфі; 1982); у Дзярж. рус. драм. т-ры — «Гамлет» У.​Шэкспіра, «Усё ў садзе» Э.​Олбі і «Бабскае царства» Ю.​Нагібіна (1984), «Знак бяды» паводле В.​Быкава (1985; Дзярж. прэмія Беларусі 1986), «Апошні наведвальнік» У.​Дазорцава і «Царства зямное» Т.​Уільямса (1986), «Начныя карлікі і Антыгона» Л.​Разумоўскай і «Ноч анёла» А.​Розанава (1987), «Майстры» А.​Дударава паводле М.​Булгакава і «І быў дзень...» («Сметнік») Дударава (1988). Аўтар п’ес «Судны дзень» (разам з В.​Казько, паст. 1982), «Начное рандэву», «Чароўная кашуля» (абедзве паст. ў 1992), «Вялікая сумная рыбіна, якая чакае» (паст. 1995), «Пакахай мяне, салдацік» паводле аповесці Быкава (паст. 1997), «Кацігарошак» паводле бел. фальклору (паст. 1998), «Пад сонцам» (паст. 1999), вершаў у зб. «Сцяжына» (1983).

Літ.:

Гаробчанка Т. Свой шлях у мастацтве // Мастацтва Беларусі. 1984. № 11.

Т.​Я.​Гаробчанка.

т. 10, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)