адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924. Утвораны 17.7.1924. у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — ст. Лосвіда. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 29.10.1924 перайменаваны ў Кузняцоўскі раён. Цэнтр раёна перанесены ў г. Віцебск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗРА́НЬ,
горад у Рэспубліцы Інгушэція (да 1998 сталіца), у Рас. Федэрацыі. Размешчана на З Чэчэнскай раўніны. 71,9 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. З-д «Электраінструмент», трыкат.ф-ка і інш. Цэнтр с.-г.раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛАНАЙПУ́РА (Telanaipura),
горад у Інданезіі, на ПдУ в-ва Суматра. Адм. ц.прав. Джамбі. Каля 350 тыс.ж. (2001). Порт на р. Хары (Джамбі). Цэнтр раёна здабычы нафты. Першасная перапрацоўка натуральнага каўчуку. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЙКА,
у беларусаў дашчаная пласкадонная лодка. Пашырана ў басейне р. Нёман. Вядомы канструкцыі 2 тыпаў: з завостранымі кармой і носам; з адвеснай кармой і завостраным носам.
Чайка. Вёска Беражна Карэліцкага раёна Гродзенскай вобл. 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХДЖАХАНПУ́Р,
горад на Пн Індыі, на р. Дэоха (левы прыток р. Ганг), штат Утар-Прадэш. 280 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел, гандл.-прамысл. цэнтр с.-г.раёна (збожжавыя, цукр. трыснёг). Тэкст. прадпрыемствы. Дывановае ткацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКІ РАЁН,
на ПнЗ Віцебскай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,2 тыс.км². Нас. 37,1 тыс.чал. (1996), гарадскога 38,4%. Сярэдняя шчыльн. 16,5 чал./км². Цэнтр — г.Браслаў, гар. пасёлкі Відзы і Друя, 667 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 11 сельсаветаў: Ахрэмавіцкі, Далёкаўскі, Друйскі, Дрысвяцкі, Зарацкі, Казянскі, Мяжанскі, Опсаўскі, Плюскі, Слабодкаўскі, Цяцеркаўскі.
Большая ч.раёна занята Браслаўскай градой, на Пд — Дзісенская нізіна (частка Полацкай нізіны). Паверхня ўзгорыстая і раўнінная. Пераважаюць выш. 130—160 м, найвыш. пункт 210 м. Карысныя выкапні: торф, сапрапелі, легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-растудз. -6,8 °C, ліп. 17 °C. Ападкаў 554 мм за год. Вегетац. перыяд 184 сут. Найб. рака Зах. Дзвіна і яе прытокі Дзісна (з Дрысвятай) і Друйка. Больш за 200 азёр (каля 10% пл.раёна). Вылучаюць Браслаўскую групу азёр. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 22,8% тэр.раёна (асобныя масівы: Богінскі, Відзаўская лясная дача, Друйская лясная дача і інш.); лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. У межах раёнанац. парк Браслаўскія азёры. Помнікі прыроды: дуб-патрыярх у в. Опса, біягрупа лістоўніцы сібірскай каля в. Ахрэмаўцы, Слабодкаўская (озавая) града.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 98,5 тыс.га, з іх асушана 23 тыс.га. На 1.1.1995 у раёне 20 калгасаў і 4 саўгасы. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, агародніну, з тэхнічных — лён. Конегадоўля. Зверагадоўля. Пчалярства. Рыбаводства. Прадпрыемствы харч. (вытв-сць малочных, мясных, рыбных кансерваў; агародніна-сушыльны з-д), лёгкай (ільновалакно, швейныя вырабы), паліўнай (тарфяны брыкет) прам-сці; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (піламатэрыялы, цэгла). На тэр.раёна канцавы пункт чыг. Варапаева—Друя; аўтадарогі ад Браслава на Шаркаўшчыну, Друю, Паставы, Даўгаўпілс (Латвія). У раёне 16 сярэдніх, 19 базавых і 11 пач. школ, 2 ПТВ, 31 дашкольная ўстанова, 35 б-к, 41 клуб, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 31 фельчарска-амбулаторны пункт, санаторый «Браслаў», турысцка-экскурсійны комплекс «Браслаўскія азёры». Арх. помнікі: Петрапаўлаўскі касцёл (1929) і царква (1908) у в. Дрысвяты; вадзяны млын канца 18 — 1-й пал. 19 ст. ў в. Зарачча; вянковы двор (1909) і Мікалаеўская царква (1905) у в Іказнь; царква пач. 20 ст. ў в. Кірыліна; Пакроўская царква пач. 20 ст. ў в. Мінкавічы, касцёл маці Божай Анёльскай пач. 20 ст. ў в. Мяжаны; касцёл пач. 20 ст. і сядзіба (1904) у в. Опса; касцёл пач. 20 ст. ў в. Плюсы; касцёл Сэрца Ісуса (1903) у в. Слабодка. Выдаецца газ. «Браслаўская звязда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНЫ КАЎКА́З,
1) тэр.Каўказа, якая займае Перадкаўказзе, амаль увесь паўн. схіл Вял. Каўказа (за выключэннем яго ўсх. адрэзка ў Азербайджане) і цалкам яго зах. край.
2) Адна з назваў Паўн.-Каўказскага эканам.раёна Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРЛЯ́НДА (франц. guirlande) у архітэктуры, арнамент, узор у выглядзе перапляценняў кветак і зеляніны. Як дэкар. элемент выкарыстоўвалася ў афармленні фасадаў будынкаў архітэктуры рэнесансу, барока і класіцызму.
Гірлянда на фрызе палаца ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЧЫНСК,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Краснаярскім краі. Засн. ў 1641. 123,2 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Прыстань на р. Чулым. Нафтаперапр., нефелінаперапр., дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная, футравая), харч.прам-сць. Паблізу Ачынска здабыча вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАФАГА́СТА (Antofagasta),
горад на Пн Чылі, адм. ц. вобласці Антафагаста. Засн. ў 1870. 219 тыс.ж. (1990). Порт на Ціхім ак.Чыг. вузел. Харч., хім.прам-сць, каляровая металургія; суднабудаванне. Цэнтр медзездабыўнога раёна. Рыбалоўства. Ун-т.