высокаправасхадзі́цельства, ‑а, н.

У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне высокапастаўленых асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зе́мец, ‑мца, м.

Разм. У дарэвалюцыйнай Расіі — земскі дзеяч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віцмундзі́р, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — форменны сурдут чыноўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлысто́ўства, ‑а, н.

Адна з рэлігійных сект у Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асігна́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Назва папяровых грашовых знакаў, што выпускаліся ў Расіі з 1769 па 1849 г.

2. Абазначэнне папяровых грошай-банкнотаў.

|| прым. асігнацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бальшаві́зм, -у, м.

Палітычная рэвалюцыйная плынь у рабочым руху, якая ўзнікла ў Расіі ў пачатку 20 ст. на базе марксісцкай тэорыі, развітай затым партыяй бальшавікоў.

|| прым. бальшаві́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самадзяржа́ўе, -я, н. (гіст.).

Манархічная форма праўлення ў Расіі, пры якой манарху належала вярхоўнае права ў заканадаўстве, кіраванні і вышэйшым судзе.

Вызваленне народаў ад самадзяржаўя.

|| прым. самадзяржа́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саве́тнік, ‑а, м.

1. Назва пасад у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.). Саветнік пасольства. Дзяржаўны саветнік юстыцыі. // Асоба, якая займае гэту пасаду. Фінансавы саветнік пасольства.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва чыноў розных класаў паводле рангаў існаваўшай іерархіі ў цывільнай службе. Калежскі саветнік.

•••

Надворны саветнік — цывільны чын сёмага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Стацкі саветнік — цывільны чын пятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тытулярны саветнік — цывільны чын дзевятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́стаў, ‑става, м.

1. Начальнік мясцовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

2. У Маскоўскай Русі — службовая асоба, якая была прыстаўлена да каго‑, чаго‑н. для нагляду.

•••

Станавы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці.

Судовы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — чыноўнік судовага ведамства, які прыводзіў у выкананне рашэнне суда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагімна́зія, ‑і, ж.

Няпоўная сярэдняя агульнаадукацыйная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)