Спец. Вугал паміж плоскасцю мерыдыяна назіральніка і вертыкальнай плоскасцю, якая праходзіць праз пункт і аб’ект назірання; азімут.
[Гал. peiling.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ферментаты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ферменту; з’яўляецца ферментам. Ферментатыўнае рэчыва.// Які праходзіць, адбываецца пад уздзеяннем ферменту. Ферментатыўныя працэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
scháchtenvtгорн.прахо́дзіць ша́хтавы ствол
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
mijać
mija|ć
незак.праходзіць міма; мінаць;
to go nie minie — гэта яго не міне;
wszystko mijać — усё праходзіць (мінае);
mijać kogo (bez ukłonu) — праходзіць міма каго (без прывітання); мінаць каго, не вітаючыся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
мерыдыя́н, ‑а, м.
У геаграфіі — уяўная лінія, якая, праходзячы па паверхні Зямлі, злучае абодва полюсы і перасякае экватар пад прамым вуглом.
•••
Магнітны мерыдыян — вертыкальная плоскасць, якая праходзіць праз магнітную вось стрэлкі ў дадзеным месцы зямной прасторы.
Нябесны мерыдыян — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз полюсы свету і зеніт, адкуль вядзецца назіранне.
[Ад лац. meridianus — паўдзённы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурава́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае злёгку буры колер. Праходзіць хвіліна-дзве, і ў святле ад кастра паказаўся здаравенны бураваты ганчак.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турніке́т, ‑а, М ‑кеце, м.
Прыстасаванне ў выглядзе рухомай крыжавіны, што ўстанаўліваецца ў праходах, каб наведвальнікі маглі праходзіць толькі па аднаму.
[Фр. tourniquet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрамагні́т, ‑а, М ‑ніце, м.
Прыстасаванне з жалезнага стрыжня, абматанага ізаляваным дротам, па якім праходзіць электрычны ток і намагнічвае гэты стрыжань.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЯБЕ́СНАЯ СФЕ́РА,
уяўная сфера адвольнага радыуса, на якую праектуюцца нябесныя свяцілы. Служыць для зручнасці вызначэння нябесных каардынат свяціл і вуглавых адлегласцей паміж імі.
На Н.с. і ўнутры яе фіксуюцца гал. лініі і пункты, адносна якіх праводзяцца ўсе вымярэнні вуглавых велічынь. Звычайна цэнтр Н.с. змяшчаюць у пункт знаходжання вока назіральніка. Прамая ZOZ′, якая праходзіць праз цэнтр O Н.с. і супадае з напрамкам ніткі адвеса ў месцы назірання, наз.вертыкальнай лініяй. Яна перасякае Н.с. ў пунктах зеніту (Z) і надзіра (Z′). Плоскасць, што праходзіць праз цэнтр Н.с. перпендыкулярна вертыкальнай лініі, перасякае Н.с. па акружнасці SWNE, якая наз. матэматычным ці сапраўдным гарызонтам. Ён падзяляе Н.с. на бачную і нябачную паўсферы. Дыяметр РР’, вакол якога адбываецца вярчэнне Н.с., наз. воссю свету. Яна перасякае Н.с. ў Паўночным (P) і Паўднёвым (P′) полюсах свету. Вугал φ паміж воссю свету і плоскасцю гарызонта роўны геагр. шыраце месца назірання. Плоскасць, што праходзіць праз цэнтр Н.с. перпендыкулярна восі свету, перасякае Н.с. па акружнасці QWQ′E, якая наз.нябесным экватарам. Ён падзяляе паверхню Н.с. на 2 паўшар’і — паўночнае і паўднёвае. Нябесны экватар перасякаецца з матэм. гарызонтам у 2 пунктах — пункце ўсходу (E) і пункце захаду (W). Плоскасць, што праходзіць праз вось свету і вертыкальную лінію, перасякае Н.с. па акружнасці PZQSP′Z′Q′N, якая наз.нябесным мерыдыянам. Ён падзяляе паверхню Н.с. на ўсходняе і заходняе паўшар’і. Нябесны мерыдыян перасякаецца з матэм. гарызонтам у пункце поўначы (N) і пункце поўдня (S); прамая NS — паўдзённая лінія. Вялікі круг Н.с., які праходзіць праз зеніт, свяціла М і надзір, наз.кругам вышыні, ці вертыкалам свяціла. З прычыны сутачнага вярчэння Зямлі становішча свяціл на Н.с. зменьваецца: яны апісваюць паралельныя нябеснаму экватару акружнасці — нябесныя, ці сутачныя паралелі свяціл. Плоскасць, што праходзіць праз цэнтр Н.с., полюсы свету і свяціла, перасякае Н.с. па акружнасці, якая наз.гадзінным кругам ці кругам схілення свяціла.