полікапралакта́м

(ад полі- + капралактам)

сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі капралактаму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

поліхраматы́чны

(ад полі- + храматычны)

уласцівы паліхроміі; шматколерны (параўн. монахраматычны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Лугавы ’дух-гаспадар у полі’ (Інстр. 2). Да прыметніка лугавы́ < луг 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гары́чык ’агароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе’ (Яшкін). Незразумелае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

huddle​1 [ˈhʌdl] n.

1. куча, зва́лка

2. нато́ўп; ста́так

3. AmE нара́да іграко́ў на по́лі (футбол)

♦

get/go into a huddle with smb. уступа́ць у та́йную змо́ву з кім-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гаро́дніна, ‑ы, ж.

Разм. Агародніна. Была гэта восень багатай, прыгожай: У полі калоссем калгаснага збожжа, Гароднінай спелай і бэрамі ў садзе. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вератні́к, ‑а, м.

Абл. Гоні, загон. Разоў пяць губляў [Сымон] авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржэ́ўніна і ржэ́ўніна, ‑ы, ж.

Разм. Адна сцябліна збажыны на зжатым полі. Нават кожная ржэўніна па-свойму сустрэне вясну; нагрэтая — лусне. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lec

зак.

1. легчы;

2. загінуць;

lec na polu chwały — згінуць на полі славы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПОЛІАРТРЫ́Т (ад полі... + артрыт),

артрыт множны, артрыт рэўматоідны, адначасовае або паслядоўнае запаленне шматлікіх суставаў. Прычыны: інфекцыя (стафілакок, стрэптакок, вірусы і інш.), хранічныя танзіліт і халецыстыт, рэўматызм, парушэнні абмену рэчываў і функцый залоз унутр. сакрэцыі. Прыкметы і лячэнне П. гл. ў арт. Артрыт.

т. 12, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)