агульнаметадалагічны прынцып развіцця навукі, які патрабуе, каб кожная новая тэорыя, што прэтэндуе на больш глыбокае апісанне аб’ектыўнай рэальнасці на больш шырокую вобласць прымянення, чым старая, уключала апошнюю як свой асобны гранічны выпадак. Адлюстроўвае дыялектыку працэсу пазнання, пераходу ад менш поўнай да больш поўнай ісціны і пры гэтым змена адной прыродазнаўча-навук. тэорыі другой выяўляе не толькі розніцу, але і сувязь, пераемнасць паміж імі, якая можа быць выражана з матэм. дакладнасцю. Адпаведнасці прынцып сфармуляваны Н.Борам пры стварэнні першапачатковай квантавай тэорыі атама і яго спектраў (1913). Паводле адноснасці прынцыпу фіз. вынікі квантавай механікі ў гранічным выпадку вял. квантавых лікаў супадаюць з вынікамі класічнай тэорыі; квантава-мех. апісанне фіз. аб’ектаў павінна пераходзіць у класічнае пры h → 0 (h — Планка пастаянная); хвалевая оптыка — у геам. пры λ → 0, дзе λ — даўжыня хвалі; законы рэлятывісцкай механікі — у законы класічнай пры скарасцях руху v << c, дзе c — скорасць святла ў вакууме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВАЯ СТАТЫ́СТЫКА,
раздзел статыстычнай фізікі, у якім вывучаюцца ўласцівасці сістэм тоесных мікрачасціц. Дала магчымасць тлумачыць многія фіз. з’явы, якія з пункту гледжання класічнай фізікі нельга было тлумачыць, напр., Планка закон выпрамянення абсалютна чорнага цела, электраправоднасць, цеплаёмістасць цвёрдых цел, звышцякучасць, звышправоднасць.
З квантавай механікі вынікае, што энергія такой сістэмы мае дыскрэтныя значэнні, а хвалевыя функцыі, якія апісваюць розныя станы сістэмы мікрачасціц сіметрычныя (гл.Бозе—Эйнштэйна статыстыка) або антысіметрычныя (гл.Фермі—Дзірака статыстыка) адносна перастановак часціц. В.Паўлі даказаў, што тып К.с. вызначаецца спінам часціц: часціцы з паўцэлым спінам (напр., электроны, нейтрына, пратоны) падпарадкоўваюцца К.с. Фермі—Дзірака (ферміёны), з цэлым спінам (напр., фатоны, альфа-часціцы) — Бозе—Эйнштэйна (базоны). Пры высокіх т-рах квантавыя эфекты неістотныя і формулы размеркавання часціц (пры адсутнасці знешніх палёў) пераходзяць у класічнае Максвела размеркаванне. Пры дастаткова нізкіх т-рах амаль усе ніжнія станы ферміёнаў будуць запоўненымі (выраджаны фермі-газ); базоны пры гэтых умовах імкнуцца перайсці ў стан з нулявым імпульсам (Бозе—Эйнштэйна кандэнсацыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Надла́пкі ’вузкая планка, якая накладваецца на капылы наверх намаразняў’ (карэл., Шатал.), надлобы ’тс’ (пінск., Шатал.). З *надоўбкі (< na‑dblb‑ki), паколькі ў іх выдзёўбвалі гнёзды, якія надзяваліся на капылы, гл. кадаўба ’тс’, з магчымай ад’ідэацыяй да лапіць, лапкі для першага і да лоб для другога назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́шнік ’клінападобная планка, якой злучаюцца дошкі ў дзвярах’ (Касп., Інстр. 2). Няясна. Магчыма, з *тішчнік < плішч (гл.), параўн. укр.дыял. (за)плішка < (за)плісчка ’невялікі драўляны клін’, ад заплісчити (Німчук, Давньорус., 246)..
1. Невялікая калода; тое, што і калода (у 1 знач.).
Парэзаць бярозу на калодкі.
2. Кусок дрэва, які служыць асновай у некаторых інструментах, прыборах.
К. рубанка.
3. Кусок дрэва, выструганы ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку; капыл.
Выплятаць лапці на калодцы.
4. Сярэдняя частка кола, у якой умацоўваюцца спіцы.
Колы па калодкі ў гразі.
5.Планка для мацавання на грудзях ордэнаў, медалёў ці ордэнскіх стужак.
Ордэнская к.
|| памянш.кало́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.кало́дачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мост, -а, М -сце, мн. масты́, масто́ў, м.
1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г.д.
Чыгуначны м.
Пантонны м.
2.перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім-, чым-н.
Паветраны м.
3. У спорце: пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і ступні.
4. Частка шасі аўтамашыны (спец.).
5.Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў у зубным пратэзе.
|| памянш.мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1—3 знач.) імасто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.маставы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ну́мар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Парадкавы лік прадмета ў шэрагу яму падобных.
Н. тэлефона.
Н. білета.
2. Прадмет, абазначаны пэўным лікам па парадку.
Святочны н. газеты.
3. Жэтон, планка, ярлык і пад. з адбіткам або малюнкам лічбы.
4. Размер адзення, абутку і інш.
5. Асобны пакой у гасцініцы, лазні і пад.
6. Асобнае закончанае выступленне артыстаў (у тэатры, на канцэрце і пад.).
Сольны н.
7.перан. Які-н. нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).
Выкінуць н.
|| памянш.нумаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 5 знач.).
|| прым.нумарны́, -а́я, -о́е (да 1 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Léistef -, -n
1) пла́нка, рэ́йка, плі́нтус;
die ~ réißen* збі́ць рэ́йку [пла́нку] (пры скачках)
2) анат. пахві́на
3) аблямо́ўка (тканіны), шлях, беражо́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Планіца ’звязаныя бярвенні, з якіх складваюцца плыты, што сплаўляюцца па Дняпры’ (Дэмб. 2), плэныца ’адна з дзвюх частак’ (палес., Бел.-укр. ізал.), укр.плапищ /плешамі ’прасла ў плоце (ад слупа да слупа)’, плыныця ’невялічкі плыт на рэчцы’. Памылкова ўстанаўліваецца сувязь з планка, плыць (Вярэніч, Бел.-укр. ізал., 13). Гл. аляніца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́нтус ’планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус.пли́нтус (з XIX ст.) з лац.plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч.πλίνθος ’цэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).