2.перан.звычайнаіран. Выкананне якой‑н. справы з вялікай урачыстасцю і важнасцю. Латуза быў вялікі гурман і любіў не проста паесці, а ператварыць гэты натуральны працэс у свяшчэннадзейства.Рамановіч.У кулуарах рэдакцыі абласной газеты «днём свяшчэннадзейства» называлі дзень выплаты ганарару.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фетышызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Ператварыць (ператвараць) што‑н. у фетыш (у 2 знач.), адносіцца да чаго‑н. як да фетыша. [Надзя:] — Мне здаецца, Косця, што ты крыху фетышызуеш сваю тэхніку.Лынькоў.Вызначаючы ў сваіх ранніх вершах спецыфічнасць мастацкага пазнання свету, Багдановіч ніколі, аднак, не фетышызаваў яго.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Тручы, зняць, счысціць што-н. з паверхні; выцерці; зрабіць чыстым.
С. пыл са стала.
2. Выціраючы, саскрэбваючы, знішчыць (што-н. напісанае, намаляванае і пад.).
С. малюнак гумкаю.
3. Дотыкам, трэннем пашкодзіць, зрабіць рану на чым-н.
С. нагу.
4. Тручы, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.
С. перац на парашок.
5. Трэннем апрацаваць (пра лён).
|| незак.сціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.сціра́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ператвара́цьнесов.
1. превраща́ть, обраща́ть;
2. преобража́ть;
3. (в дело, в жизнь) претворя́ть, воплоща́ть;
4. (у каго, што) фольк. превраща́ть, обора́чивать, обёртывать (в кого, что, кем, чем);
1-4 см.ператвары́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кансервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак. і незак., што.
1. Прыгатаваць (гатаваць) кансервы з чаго‑н., ператварыць (ператвараць) у кансервы. Кансерваваць грыбы. Кансерваваць мяса. Кансерваваць рыбу.
2. Захоўваць ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання. Кансерваваць у спірце шкілет птушкі. Кансерваваць кроў.
3. Часова прыпыніць (прыпыняць) развіццё, ход, дзейнасць чаго‑н. Кансерваваць прадпрыемства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пачалася 7.7.1937 у адказ на ўварванне яп. войск з мэтай захопу тэр. Кітая. Вайне папярэднічала акупацыя Японіяй у 1931—36 Маньчжурыі і шэрагу раёнаў Паўн. Кітая. Яп. мілітарысты імкнуліся ператварыць Кітай у залежную ад іх дзяржаву і разлічвалі на хуткую яго капітуляцыю. Аднак Нац.кіт. ўрад на чале з Чан Кайшы адхіліў патрабаванні Японіі, зрабіў стаўку на зацягванне вайны і звярнуўся па дапамогу да інш. дзяржаў. У жн.-вер. 1937 аформіўся саюз паміж гаміньданам і Камуністычнай партыяй Кітая (КПК), узбр. сілы якой былі ператвораны ў 8-ю і Новую 4-ю арміі ў складзе нац.узбр. сіл краіны. Значная перавага ва ўзбраенні і тэхніцы дазволіла яп. арміі захапіць Пекін і Цяньцзінь (ліп. 1937), Шанхай (ліст. 1937), сталіцу Кітая г. Нанкін (снеж. 1937), гарады Гуанчжоў і Ухань (кастр. 1938). Адчувальную дапамогу Кітаю зброяй і ваен. тэхнікай аказаў СССР. Супраць яп. войск змагаліся сав. лётчыкі-добраахвотнікі, у т. л. беларусы А.С.Благавешчанскі, С.І.Грыцавец і інш.; ва ўзбр. сілах Кітая працавала больш за 3500 сав.ваен. спецыялістаў. Не здолеўшы дамагчыся капітуляцыі Кітая, яп. ўрад у ліст. 1938 спыніў наступальныя дзеянні і засяродзіў увагу на «асваенні» захопленых раёнаў. У сак. 1940 з мясц. калабарацыяністаў японцы стварылі ў Нанкіне т.зв.Цэнтр.нац. ўрад Кітая на чале з Ван Цзінвэем. У гэты час у тыле яп. войск актыўныя дзеянні разгарнулі 8-я і Новая 4-я арміі. Яны занялі шэраг вызваленых раёнаў, якія да 1941 ахоплівалі тэр. з насельніцтвам каля 100 млн.чал., правялі шэраг ваен. аперацый супраць яп. войск, у т. л. «бітву ста палкоў». У адказ яп. войскі перайшлі ў наступленне на вызваленыя раёны і скарацілі іх плошчу ўдвая. Пасля нападзення ў снеж. 1941 Японіі на ЗША урад Кітая 9.12.1941 афіцыйна абвясціў вайну Японіі. Ён атрымліваў ваен. дапамогу ад ЗША і Вялікабрытаніі, але арміі Нац. ўрада і КПК вялі сябе пасіўна. Пасля паражэнняў Японіі на Ціхім акіяне, яп. армія, імкнучыся ператварыць Кітай у надзвычайную базу для вядзення працяглай вайны, аднавіла ў сак. 1944 актыўныя наступальныя дзеянні. Да 1945 яна захапіла вял. тэрыторыі ў Паўд. Кітаі і стварыла сухапутны калідор аж да Індакітая. 9.8.1945 паводле рашэнняў Крымскай канферэнцыі 1945СССР уступіў у вайну з Японіяй. У ходзе Маньчжурскай аперацыі 1945 быў вызвалены Паўн.-Усх. Кітай і ліквідавана Квантунская армія. 9.9.1945 прадстаўнікі Нац.кіт. ўрада і Японіі падпісалі ў Нанкіне акт пра капітуляцыю яп. войск.
Літ.:
Сапожников Б.Г. Китайский фронт во второй мировой войне. М., 1971;
По дорогам Китая, 1937—1945: Воспоминания. М., 1989;
Да арт.Нацыянальна-вызваленчая вайна кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—15. Воіны кітайскай арміі ў час бою за г. Чандэ. Лістапад 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спапяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.Ператварыць у попел; сатлець, згарэць. Здавалася, што ўсё спапялее, згарыць ад гэтакай гарачыні.Сабаленка.//перан. Набыць колер попелу. Твар .. [Кідалы], звычайна чырвоны, задаволены, спапялеў.Шамякін.Зоры на небе спапялелі, дзённае святло цадзілася зверху.Чорны.
2. Тлеючы, ператварыцца ў попел, парахню; згніць. Іржа згрызе жалеза, струхлеюць каменныя сцены, косці ворагаў яго спапялеюць у зямлі, а .. [Захар] будзе жыць.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.што. Тручы, размяць, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.
Р. тытунь.
2.што. Націскаючы, размазаць па якой-н. паверхні.
Р. крэм на руках.
3.каго-што. Зрабіць масаж, моцна пацерці.
Р. спіну.
4.што. Ходзячы, ездзячы, пратаптаць, пракласці (сцежку, дарогу і пад.; разм.).
Р. дарогу.
|| незак.расціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.расціра́нне, -я, н.ірасці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.
|| прым.расці́рачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) ірасціра́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ЗЯМЛЯ́ І ВО́ЛЯ»,
тайная рэв.арг-цыя разначынцаў у Рас. імперыі ў 1861—64 (назва з 1862); федэрацыя рэв. гурткоў. Узнікла пад ідэйным уплывам А.А.Герцэна, М.Г.Чарнышэўскага, М.П.Агарова. Арганізатары і кіраўнікі М.А. і А.А.Серна-Салаўевічы, А.А.Сляпцоў і інш. Узначальваў «З. і в.» Цэнтр. рускі нар.к-т у Пецярбургу, мясц. арг-цыі існавалі ў Пецярбургу, Маскве, Казані, Саратаве, Тамбове і інш. У канцы 1862 да «З. і в.» далучылася ваен.-рэв.арг-цыя«Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы». Арг-цыя падтрымлівала сувязі з газ. «Колокол». Яе праграма: увядзенне рэсп. кіравання, скліканне бессаслоўнага Нар. сходу, уладкаванне выбарнага самакіравання па абласцях, пашырэнне абшчынных прынцыпаў у сял. і гар. жыцці, ураўнаванне жанчын у правах з мужчынамі. Асн. праграмны дакумент — адозва Агарова «Што патрэбна народу». Выдавала лісткі «Свобода», рэв. пракламацыі. У час паўстання 1863—64 уступіла ў саюз з партыяй «чырвоных», імкнулася ператварыць яго ва ўсерасійскае сял. паўстанне за зямлю і волю. У канцы 1863 «З. і в.» ўступіла ў паласу ідэйнага крызісу, паўстанне 1863—64 было разгромлена, частка землявольцаў арыштавана, некат. эмігрыравалі. Да вясны 1864 арг-цыя самаліквідавалася.
Літ.:
Нечкина М.В. Возникновение первой «Земли и воли» // Революционная ситуация в России в 1859—1861 гг.М., 1960;
Віткоўскі Я. «Зямля і воля» 60-х гадоў і сувязь яе з паўстаннем 1863 г. // Полымя. 1930. № 4.