ПЯТРО́Ў Андрэй Паўлавіч (н. 2.9.1930, С.-Пецярбург),
расійскі кампазітар, муз. і грамадскі дзеяч. Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1954). У творчасці побач з сучаснай тэматыкай звяртаецца да гіст., легендарных і класічных сюжэтаў. У сімф. музыцы 1990-х г. дамінуе рэлігійная тэматыка. Сярод твораў: оперы «Пётр Першы» (паст. 1975), «Маякоўскі пачынаецца» (паст. 1983); балеты «Станцыйны наглядчык» (паводле А.Пушкіна, паст. 1956), «Бераг надзеі» (паст. 1959), «Стварэнне свету» (паст. 1971; у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі ў 1976); вак.-харэагр. сімф. «Пушкін» (паст. 1979); аперэты «Мы хочам танцаваць» («У рытме сэрца», паст. 1967), «Аб бедным гусары...» (паст. 1986); для арк.; сімф. паэма «Рада і Лойка» (паводле М.Горкага, 1954), сімф. цыкл «Песні нашых дзён» (1964), «Паэма памяці загінуўшых у гады блакады Ленінграда» (1966), сімф.-фантазія «Майстар і Маргарыта» (паводле М.Булгакава, 1986), сімф. «Час Хрыста» (1995) і інш. Аўтар песень, музыкі да драм. спектакляў, кінафільмаў (больш за 50), у т. л. «Я крочу па Маскве», «Сцеражыся аўтамабіля», «Службовы раман», «Жорсткі раманс», «Старыя клячы», тэлесерыял «Пецярбургскія тайны». Аўтар кніг «Дыялог пра кінамузыку» (1982, з Н.Калеснікавай), «Час. Музыка. Музыканты» (1987). Дзярж. прэміі СССР 1967, 1976.
Літ.:
Мархасев Л.С. А.Петров. Л., 1980;
Кац Б.А. Простые истины киномузыки: Заметки о музыке А.Петрова в фильмах Г.Данелия и Э.Рязанова. Л., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРУ́ЛЬ Людміла Іванаўна (н. 15.9.1947, в. Мацвееўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мастак, педагог. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). У 1971—73 мастак-афарміцель тканін Баранавіцкага баваўнянага камбіната, з 1976 мастак-афарміцель Дома літаратара ў Мінску. З 1980 выкладчык дзіцячых маст. школ у Мінску, у 1989—95 адначасова выкладала ў Бел.АМ. Працуе ў дэкар.-прыкладным мастацтве (габелен, батык), графіцы. Творчасці ўласцівы канструктыўна-асацыятыўны падыход да вырашэння тэмы, выкарыстанне традыцый бел.нар. мастацтва, фальклорных і літ. матываў, яркая індывідуальнасць тэхнік ткацтва, гарманічная ўраўнаважанасць кампазіцыі і каларыту. Аўтар габеленаў: «Хлеб» і «Лён» для Дома культуры ў в. Перхавічы Баранавіцкага р-на (1973—74), «Хатынь» (1975), «Лучынка», «Стану песняй у народзе» (абодва 1976), «Памяці дзядоў маіх» (1977), «У зачараваным царстве» (1981), «Сказ пра бульбу» (серыя; 1983—84), «Яблыня. 1941 год» (1985), «Сугучнасць» (1987), «Вярба» (1994), «Блуканне па раі» (1997), «Скрыпачы» (1999), «Парваныя пацеркі» (серыя, 2000); габеленавых партрэтаў: «М.Багдановіч», «А.Міцкевіч», «М.Цвятаева» (цыкл), «Маці», «Сын», аўтапартрэт (усе 1994—98); серый батыкаў: «Старыя, старыя багі», «Крымскія акварэлі» (абедзве 1987—88), «Адвечнае» (1994); манатыпій паводле лірыкі Цвятаевай (1970), «Анатомія кляновага ліста», «Жыццё — рух» (усе 1996), «Партрэт сына», «Гарбузы» (усе 1997), «Кветкі», «Чалавек у горадзе» (усе 1999—2000); грызайляў «Мастак і яго муза» (1970—71) і інш. Піша вершы. Цыкл вершаў «Ля веснічак» уключаны ў зб. паэзіі «Сцяжына» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЗА́ЎРУС (ад грэч. thēsauros скарб. скарбніца). 1) у мовазнаўстве: максімальна поўны слоўнік слоў пэўнай мовы з вычарпальнымі тэкставымі ілюстрацыямі. Ажыццявімы пераважна для мёртвых моў, на якіх тэксты гістарычна абмежаваныя ў колькасных адносінах. Напр., укладанне «Тэзаўруса лацінскай мовы» (з 1900). Т. наз. таксама слоўнік, які пабудаваны па сістэме прадметна-тэмат. груп, згодна з загадзя вызначанай іерархічнай сістэмай паняццяў (напр., лінгвістычны Т., статыстычны Т. і інш.).
2) Т. у інфарматыцы — слоўнік, які змяшчае лексічныя адзінкі (дэскрыптары) інфарм.-пошукавай мовы, а таксама сістэму семантычных суадносін, неабходную для арганізацыі найб. поўнага і дакладнага пошуку. Асн. тыпы семантычных суадносін паміж гэтымі дэскрыптарамі — род — від, частка — цэлае, мэта — сродкі і інш.
Адрозніваюцца Т. прынцыпам іх арганізацыі (алфавітны, іерархічны, фасетны — група аднародных тэрмінаў, звязаных якой-н. агульнай прыкметай), спосабам выкарыстання (машынны ці безмашынны), тэматыкай і паўнатой ахопу лексікай Т. пэўнай галіны (базавы, рабочы, вузкатэматычны, шматгаліновы і інш.). Т. у праграмным забеспячэнні — файл з сінонімамі, які захоўваецца ў памяціЭВМ ці інш. носьбіце разам з праграмай (напр., транслятарам), што выкарыстоўвае гэты файл.
Літ.:
Никитина С.Е. Тезаурус по теоретической и прикладной лингвистике. М., 1978;
Караулов Ю.Н. Лингвистическое конструирование и тезаурус литературного языка М., 1981;
Русский семантический словарь: Опыт автоматич построения тезауруса: от понятия к слову. М., 1982 Шемакин Ю.И. Тезаурус з автоматизированных системах управления и обработки информации. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стары́
1. alt;
стары́я рэчыálte Sáchen; álter Kram, Plúnder m -s;
стары́ го́рад (часткагорада) Áltstadt f -;
па старо́й па́мяці aus álter Fréundschaft;
стара́я пе́сня das álte Lied, die álte Léier;
стары́я і малы́я Alt und Jung, Groß und Klein;
2.у знач.наз.м.разм.Álte (sub) m -n, -n; Álterchen n -s, -, álter Knábe, áltes Haus (жарт.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕКімя С.У.Абразцова.
Створаны ў 1931 у Маскве, з 1981 акад., з 1992 імя С.У.Абразцова, які ў 1931—92 узначальваў т-р. Рэпертуар эстр.-канцэртнай, героіка-рамант., сатыр. накіраванасці, разлічаны на дзіцячую і дарослую аўдыторыю. Сярод спектакляў для дзяцей: «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1937), «Церам-Церамок» С.Маршака (1940), «Вясёлыя медзведзяняты» М.Паліванавай (1945), «Хітры Вожык» Н.Гернет і Я.Спяранскага (1979), «Маўглі» паводле Р.Кіплінга (1987), «Тыграня Петрык» Гернет паводле Г.Янушэўскай і Я.Вількоўскага (2000), «Братка Трусік» Б.Галдоўскага паводле Дж.Харыса (2003), для дарослых: «Чароўная лямпа Аладзіна» Гернет (1940), «Кароль-алень» Спяранскага паводле К.Гоцы (1943), «Звычайны канцэрт» А.Бондзі і З.Герта (1946, 1952; яго новая рэдакцыя — «Незвычайны канцэрт» Абразцова, Бондзі, З.Папернага, Герта і У.Кусава, 1968), «Боская камедыя» І.Штока (1961), «Шлягер, шлягер, толькі шлягер» А.Хайта (1985), «Геракл» М.Барценева (1994), «Камедыя памылак» У.Шэкспіра (1998), «Вялікі перасмешнік» Галдоўскага і К.Абразцовай пакн. Абразцова «Па прыступках памяці» (2001), «Тыль» Р.Горына (2002) і інш. У трупе т-ра ў розныя гады нар.арт.СССР Герт, нар.арт. Расіі Кусаў, С.Самадур, Спяранскі, засл. арт. Расіі Н.Абразцова, І.Зайцаў, І.Мазінг, Е.Сінельнікава, К.Успенская, рэж. К.Абразцова, Ф.Віёлін, А.Дзеннікаў, маст. Б.Тузлукаў, А.Спешнева. З 1937 пры т-ры працуе музей тэатр. лялек. На фасадзе будынка т-ра ўстаноўлены гадзіннік з заваднымі лялькамі — адна са славутасцей Масквы.
Літ.:
Смирнова Н.И. Театр Сергея Образцова. М., 1971;
Хорт А., Голдовский Б. Не только куклы. М., 2001;
Духанина Л. Кукольное братство двадцатого века // Куклы и театр. М., 2002.
Цэнтральны тэатр лялек імя С.У.Абразцова Гадзіннік на фасадзе будынка тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРЫФТдрукарскі,
камплект друкавальных літар, неабходных для ўзнаўлення пэўнага алфавіту, лічбаў і знакаў. Ш. адрозніваюць паводле абрысу літар (прамы, нахілены, курсіў), іх шырыні (нармальны, вузкі, шырокі), насычанасці (светлы, паўтлусты, тлусты), рысунка (гл.Гарнітура), памераў (вызначаецца кеглем). Выкарыстоўваецца ў наборнай вытв-сці (гл.Наборныя працэсы).
Наборны Ш. падзяляецца на металічны (літары або радкі тэксту адліты са спец. сплаву — гарту, бывае літара- ці радковаадліўны) і неметал. (фотанаборны, у выглядзе негатыўных або пазітыўных выяў, і дыгітальны, запісаны ў памяціЭВМ у выглядзе лічбавых даных), тэкставы (для набору тэкстаў), тытульны (для набору загалоўкаў, тытульных лістоў, вокладак), акцыдэнтны (для набору малых друкарскіх форм — атэстатаў, дыпломаў, бланкаў), афішна-плакатны. На Беларусі Ш. падзяляюцца пагал. графічных адзнаках (кантрастнасці, наяўнасці і формах засечак) на 6 асноўных і 1 дадатковую групу, а ўнутры кожнай групы — на аднолькавыя па характары рысунка гарнітуры (напр., літаратурную, акадэмічную). Памеры Ш. — ад кегля, роўнага 4 пунктам (каля 1,5 мм), да буйных (афішных) Ш., кегль якіх роўны 15 квадратам (каля 270 мм). Ш. адліваюць на шрыфталіцейных машынах і аўтаматах, захоўваюць у наборных касах.
Першыя друкарскія Ш. створаны на аснове рукапісных (напр., славянарускі — на аснове паўустава). На аснове ўведзенага ў Расіі ў 1708 грамадзянскага шрыфту сфарміраваліся сучасны рус. Ш., бел. і ўкр. алфавітныя сістэмы. У падрыхтоўцы ўзораў Ш. прымаў удзел бел. асветнік І.Ф.Капіевіч.
Літ.:
Справочник технолога-полиграфиста. Ч. 1. Наборные процессы. М., 1981;
Шицгал А.Г. Русский типографский шрифт. 2 изд. М., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жы́ва, прысл.
1. Наглядна, маляўніча, ярка. Прачытаў Сцяпан аб адным здарэнні на начлезе, дзе апісвалася вельмі жыва і натуральна, як дзядзька Мікола шукаў сваю люльку.Колас.// Выразна, яскрава. У Панасюка ўсплывае жыва ў памяці малюнак развітання з маткай. Яна галасіла, як па нябожчыку: — На каго ты мяне, старую, пакідаеш?Бядуля.
2. Хутка, паспешліва. Наталька жыва абулася ў свае старыя чаравічкі.Колас.
3. Ажыўлена, бадзёра, бойка. Гутарка на сходзе ішла жыва, хаця і бязладна.Дуброўскі.— Давай сыр! — жыва сказаў мужчына, хапаючыся за кошык.Самуйлёнак.
4. Дзейсна, актыўна; горача. Беларуская крытыка жыва адгукалася і на тую палеміку, якая разгортвалася на старонках усесаюзнага друку.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзе́л, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Дзеяннепаводледзеясл. раздзяляць — раздзяліць (у 1–3 знач.) і раздзяляцца — раздзяліцца (у 1–4 знач.).
2.‑а. Частка кнігі, газеты, артыкула і пад., прысвечаная адной пэўнай тэме. Уступны раздзел. □ Мікола дачытаў раздзел да канца, паглядзеўшы для памяці на нумар старонкі, закрыў кнігу.Мележ.Граматыка Тарашкевіча складалася з пяці невялікіх раздзелаў.Ліс.// Асобная галіна ведаў, частка (навукі). Арыфметыка, геаметрыя — раздзелы матэматыкі. □ Кніжкі былі пастаўлены акуратна, кожная на кант і назвай на хату, як у бібліятэцы, у пэўным парадку, па раздзелах.Ермаловіч.
3.‑а. Лінія, якая раздзяляе што‑н., з’яўляецца граніцай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІЛЕ́ВІЧ Ніл Сымонавіч (н. 30.9.1931, в. Слабада Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нар. паэт Беларусі (1991). Канд.філал.н. (1963), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1956). У 1960—80 выкладчык кафедры бел. л-ры БДУ, у 1980—89 1-ы сакратар праўлення СП БССР. Старшыня пастаяннай камісіі Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны (1990—96). Друкуецца з 1946. Першая кніга «Песня ў дарогу» (1957). Выдаў зб-кі лірыкі «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (лірыка, сатыра, гумар, 1979; адзначаны разам з перакладчыцкай дзейнасцю Дзярж. прэміяй БССР імя Я.Купалы 1980). Асн. змест паэзіі — любоў да роднага краю, асэнсаванне гіст. вопыту бел. народа. У яго паэтычных творах пераважаюць традыц. формы класічнай паэтыкі, тэмы гіст. повязі часоў і пакаленняў, памяці маленства, суровых выпрабаванняў ваенных гадоў (вянок санетаў «Нарач», паэмы «Заручыны», «Сто вузлоў памяці», нізка вершаў «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына»). Раман у вершах «Родныя дзеці» (1985) увабраў у сябе тое, чым жыў, пра што хваляваўся творца. Раман ствараўся з улікам духоўнага росту чытача і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сац. і духоўныя каштоўнасці. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і пяшчота, туга і расчараванне — такі спектр чалавечых пачуццяў у творах Гілевіча апошніх гадоў: кн. «Повязь» (1987), «Незалежнасць» (1991), «Жыта, сосны і валуны» (1992), «На высокім алтары», «Талісман» (абедзве 1994). Гілевіч — аўтар прац па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы: «Акрыленая рэвалюцыяй (Паэзія «Маладняка»)» (1962), «Наша родная песня» (1968), «З клопатам пра песні народа» (1070), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978), зб-каў літ.-крытычных і публіцыст. артыкулаў «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне і працяг» (1990), «Выбар» (1993). Ён стваральнік кніг сатыры і гумару, твораў для дзяцей, зб-ка п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аўтабіягр. аповесці «Перажыўшы вайну» (1988); укладальнік і навук. рэдактар зб-каў фальклору «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Лірычныя песні» (1976), «Лірыка беларускага вяселля» (1979), «Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» (1983) і інш. Перакладае творы балт. пісьменнікаў (зб. «Балгарскія народныя песні», 1961; анталогіі «Ад стром балканскіх», 1965; «Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень», 1978, і інш.), паасобныя творы югасл., польскіх, рус., укр., сербалужыцкіх паэтаў. Выдаў зб. выбраных перакладаў слав. паэтаў «Роднасць» (1983). Узнагароджаны ордэнам Кірыла і Мяфодзія 1-й ступені, ордэнам Югаслаўскай зоркі са стужкай. Лаўрэат Міжнар. прэміі імя Хрыста Боцева (1986). На вершы Гілевіча напісалі музыку М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Глебаў, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, І.Лучанок, М.Пятрэнка, Дз.Смольскі, Э.Ханок, Я.Цікоцкі, М.Чуркін і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1981;
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1991;
Лісце трыпутніку. Мн., 1968;
Запаветнае. Мн., 1975;
Любоў прасветлая. Мн., 1996.
Літ.:
Сіненка Г.Д. Ніл Гілевіч: Нарыс творчасці. Мн., 1981;
Арочка М. Балючая памяць зямлі // Полымя. 1984. №7;
Бечык В. Любоўю кроўнай... // Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984;
Быкаў В. Высакароднасць погляду на свет і жыццё // Гілевіч Н. Святлынь. Мн., 1984;
Вярцінскі А. Калі радок хвалюе // Вярцінскі А. Высокае неба ідэала. Мн., 1979;
Калеснік У. Паэт у страі: (Рысы да літ. партрэта Ніла Гілевіча) // Полымя. 1976. №4;
Конан У. Паэтычны голас сумлення // Там жа. 1996. №9;
Ламека Л. Радок чысціні світальнай // Маладосць. 1991. № 9;
Яе ж. Боль і сумленне Бацькаўшчыны // Роднае слова. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯ́МАНТ НА СМЕРЦЬ ЛЯВО́НА КАРПО́ВІЧА»,
«Лямент у света убогих на жалосное преставление святобливого... отца Леонтия Карповича», помнік бел. літаратуры 17 ст. Паэма, напісаная невядомым аўтарам і апублікаваная Віленскай брацкай друкарняй у канцы 1620. Прысвечана памяцібел.царк.-рэліг. дзеяча і пісьменніка-прапаведніка эпохі барока Л.Карповіча.
Складаецца з «ляманту»-плачу па нябожчыку і маналога-суцяшэння ад імя Карповіча праваслаўнаму насельніцтву Вільні, дзе ён жыў і працаваў. Твор элегічна-панегірычны. Аплакванне смерці Карповіча перарастае ў паэме ва ўслаўленне яго як чалавека высокіх маральных якасцей, дзейнага, мужнага і самаахвярнага змагара за веру сваіх продкаў. Вобраз гал. героя пададзены ў духу жыційнай л-ры і ўзняты да ўзроўню ідэальнага хрысц. святога. Заключная частка «Ляманту...» мае выразны публіцыстычна-дыдактычны характар: ад імя нябожчыка паэт заклікае жыць сумленна і высакародна, свята берагчы нац.-рэліг. традыцыі свайго народа. Паводле агульнай накіраванасці паэма была вельмі надзённай, сугучнай часу — перыяду цяжкай барацьбы бел. народа з феад.-каталіцкай рэакцыяй, што набліжае яе да твораў палемічнай літаратуры. Твор вызначаецца глыбокай эмацыянальнасцю і пранікнёным лірызмам, яркай, паэт.-вобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: спалучэнне ўзнёслага і будзённага, кніжнага стылю з жывой бел. мовай, вобразаў ант. і біблейскай міфалогіі; выкарыстанне тыпова барочных эпітэтаў, метафар і параўнанняў. Напісана 13-складовым сілабічным вершам з выразнай тэндэнцыяй да танізацыі, якая выяўляецца ў прыкметна харэічнай яго аснове.
Літ.:
Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст.Мн., 1992. С. 76—92, 150—164.