аўтакла́ў, -ла́ва, мн. -ла́вы, -ла́ваў, м.

Герметычная пасудзіна для награвання чаго-н. пад высокім ціскам, ужыв. для ажыццяўлення розных фізіка-хімічных працэсаў.

|| прым. аўтакла́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Шкляная цыліндрычная пасудзіна без ручкі, прызначаная для піцця.

Гранёная ш.

Выпіць шклянку кавы.

|| прым. шкля́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

графі́н, ‑а, м.

Шкляная пасудзіна з вузкім доўгім горлам для вады або віна.

[Ад іт. caraffina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купе́ль, ‑і, ж.

Вялікая пасудзіна, у якую апускаюць дзіця пры царкоўным абрадзе хрышчэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІ́ПАЎКА,

у беларусаў выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд ёмістасцю да 2 вёдзер. У сырой калодзе выдзёўбвалі асяродак, павольна высушвалі яе. Распарыўшы сценкі, устаўлялі дно; на пасудзіну нацягвалі абручы. Пашырана да сярэдзіны 20 ст.

Ліпаўка.

т. 9, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Пасудзіна, што выкарыстоўваецца для пад’ёму вадкасці, пяску і буравой гразі пры бурэнні свідравін.

|| прым. жало́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́ска, -і, ДМ місцы, мн. -і, -сак, ж.

Шырокая і глыбокая пасудзіна круглай формы для яды.

|| памянш. мі́сачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слязні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. У Старажытным Рыме: пасудзіна, у якую збіралі слёзы, калі плакалі па нябожчыку.

2. Слёзны мяшок каля вока, дзе збіраюцца слёзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́па, -ы, мн. -ы, ступ, ж.

Драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-н. таўкачом.

◊

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — займацца пустымі размовамі, непатрэбнай справай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГІ́ДРЫЯ (грэч. hydria ад hydōr вада),

старажытнагрэчаская пасудзіна для вады, найчасцей керамічная. Падобная на амфару, але з моцна расшыраным уверсе тулавам, больш вузкім і высокім горлам. Мела 2 гарызантальныя па баках і 1 вертыкальную ручкі. Сценкі гідрыі часта ўпрыгожвалі размалёўкай.

т. 5, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)