1. У дастатковай ступені, болей або меней. Параўнальна невялікі тэрмін. Дзень прайшоў параўнальна спакойна. □ З гравюрай-партрэтам Буднага вучоныя пазнаёміліся параўнальна нядаўна.«Помнікі».І хаця белапольскае панаванне было параўнальна нядоўгім, яно далося ў знакі і, здавалася, цягнулася гады.Машара.
2. Карыстаючыся параўнальным метадам. Мовы вывучаюцца параўнальна і гістарычна.
3.зпрыназ. «з», узнач.прыназ.зТ. Калі параўноўваць з чым‑н., у параўнанні з кім‑, чым‑н. Сотні паўтары партызан, параўнальна з немцамі дрэнна ўзброеных, не маглі.. утрымаць у кальцы.. мацнейшага ворага.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕГІ́ПЕЦКАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ 1798—1801,
паход франц. арміі ў Егіпет напярэдадні і ў час напалеонаўскіх войнаў. Была вынікам экспансіі Францыі на Б. Усход і яе барацьбы з Англіяй за сусв.панаванне. 19.5.1798 франц. войскі (30—38 тыс.чал.) пад камандаваннем ген. Напалеона Банапарта адплылі з Тулона і 1.7.1798 высадзіліся каля г. Александрыя (на шляху ў Егіпет да франц. уладанняў быў далучаны в-аў Мальта). Разбіўшы гал. сілы мамлюкаў у бітве каля пірамід (21.7.1798), Банапарт падпарадкаваў б.ч. Егіпта. У 1799 армія Банапарта ўварвалася ў Сірыю, аднак, страціла там 1/2 асабовага складу і адступіла ў Егіпет. Пасля высадкі ў Егіпце англічан у 1801 франц. войскі капітулявалі і выведзены з Егіпта. Паводле Ам’енскага мірнага дагавора 1802 з Англіяй Францыя адмовілася ад прэтэнзіі на Егіпет. У складзе экспедыцыі была група франц. вучоных, якая вывучала помнікі егіп. гісторыі і культуры, падрыхтавала і выдала іх апісанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аліга́рхія
(гр. oligarchia = улада нямногіх)
1) гіст. дзяржава, заснаваная на панаванні арыстакратычных вярхоў;
2) палітычнае і эканамічнае панаванне ў краіне невялікай групы прадстаўнікоў буйнога манапалістычнага капіталу; сама гэта група (напр. фінансавая а.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КОНТ ((Comte) Агюст) (19.1.1798, г. Манпелье, Францыя — 5.9.1857),
французскі філосаф, заснавальнік пазітывізму і сацыялогіі. У 1818—24 сакратар А.Сен-Сімона. Прапанаваў сваю класіфікацыю навук, сфармуляваў закон трох стадый інтэлектуальнай эвалюцыі чалавецтва, канцэпцыі сац. ладу грамадства (сац. статыка) і яго развіцця (сац. дынаміка), схіляўся да стварэння пазітыўнай палітыкі і рэлігіі ў якасці ўмоў дасягнення сац. міру і гарманічнага спалучэння розных класавых інтарэсаў. Паводле яго вучэння, чалавечы дух праходзіць 3 стадыі гіст. развіцця: тэалагічную (мае таксама 3 этапы развіцця — фетышызм, політэізм і монатэізм, характэрна панаванне духавенства і ваенных, з’явы прыроды тлумачацца звышпрыроднымі прычынамі), метафізічную (свет тлумачыцца з дапамогай метафіз. паняццяў), пазітыўную або навуковую (свядомасць людзей грунтуецца на дакладнай ацэнцы знешняй рэальнасці, што дапамагае прадбачыць будучае і прадухіліць памылкі ў пазнанні і практ. дзейнасці). Асн. працы: «Курс пазітыўнай філасофіі» (т. 1—6, 1830—42), «Сістэма пазітыўнай палітыкі, або Сацыялагічны трактат аб асновах рэлігіі чалавецтва» (т. 1—4, 1851—54).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алігапо́лія
(ад гр. oligos = нешматлікі, нязначны + роleo = прадаю)
1) панаванне некалькіх кампаній (трэстаў, канцэрнаў) у некаторых галінах прамысловасці;
2) сітуацыя на рынку, пры якой невялікая колькасць прадаўцоў, што кантралюе цэнаўтварэнне, гандлюе з вялікай колькасцю пакупнікоў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Regíerungf -, -en ура́д, ула́да, упра́ва; часо́вы ўрад
2) панава́нне, кірава́нне;
zur ~ kómmen* прыйсці́ да ўла́ды;
die ~ ántreten* уступі́ць у кірава́нне (дзяржа́вай);
die ~ stürzen скі́нуць ура́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мо́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.Панаванне ў пэўным грамадскім асяроддзі тых ці іншых густаў, якія праяўляюцца пераважна ў асаблівасцях адзення. Апраналася панна Ядвіга паводле апошняй моды з Вільні.Бядуля.//перан. Агульнае прызнанне, вядомасць у даны час. Мода на эстрадную песню. Мода на кнігу.
2.толькімн. (мо́ды, мод). Навейшыя фасоны ўбораў. Часопіс мод.
3.Разм. Звычай, прывычка. Аграном колькі часу ідзе моўчкі за фурманкай. Мода ў яго такая.Б. Стральцоў.
•••
(Апошні) крык модыгл. крык.
Выйсці з модыгл. выйсці.
Мець модугл. мець.
Увайсці ў модугл. увайсці.
Узяць (займець, паняць) модугл. узяць.
[Фр. mode.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улада́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. уладаць (у 1, 4 знач.).
2. Тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай каго‑н., пад чыім‑н. кіраваннем. Каланіяльныя ўладанні. □ [Саля Калёнія] быў крайні паўднёвы пункт уладанняў Рыма ў Афрыцы.В. Вольскі./уперан.ужыв.Набірае [вясна] паволі сталасць, Пашырае ўладанні свае.Прануза.
3.Уст. Нерухомая маёмасць (пераважна зямля), якой валодаюць як уласнасцю. З Нясвіжам звязаны Цімкавічы здаўна. Калісьці мястэчка было радзівілаўскім уладаннем.С. Александровіч.[Аксён] разгортвае скрутак і паказвае настаўніку план. На плане зняты сялянскія землі і сумежныя ўладанні пана Скірмунта.Колас.
4.перан.Панаванне. Ужо і ночка канчаецца, зараз золак заіграе над зямлёю, раніца.. распастрэ над зямелькаю ўладанне.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІ́БЛ (акадскае Губл, стараж.-яўр.Гебал),
старажытны горад і порт у Фінікіі (цяпер г. Джубейль, Ліван). З 6-га тыс. да н.э. невял. гандлёва-рамесны цэнтр, праз які Егіпет вывозіў з Фінікіі лес. У 4—2-м тыс. да н.э.гандл. (ліванскі кедр, медзь) і рэліг. (месца культу Адоніса) цэнтр; апрацоўка папірусу — адсюль назва (грэч. byblos кніга). У 16—13 ст. да н.э. быў залежны ад Егіпта, але меў сваіх цароў. У канцы 2-га тыс. да н.э. страціў сваё значэнне, пазней яго неаднаразова падпарадкоўвалі Асірыя і Вавілонія. У 11—9 ст. да н.э. вёў барацьбу з Цірам і Сідонам за панаванне ў Фінікіі. Пры Ахеменідах і ў эліністычна-рымскі перыяд перажываў уздым, чаканіў манету, меў самакіраванне. З 7 ст.н.э.араб. горад.
Раскопкамі выяўлены надпісы на каменных і бронзавых прадметах (гл.Біблскае пісьмо), рэшткі храма багіні Баалат Гебал (2-е тыс. да н.э.), саркафаг цара Ахірама з раннеалфавітным надпісам 13 ст. да н.э., каля 1800 пахаванняў, дамы багатых гараджан, шмат вырабаў з медзі, серабра, золата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯНІ́СІЙ (грэч. Dionysios),
імя правіцеляў-тыранаў (гл.Тыранія) стараж.-грэч.Сіракузаў.
Д. I Старэйшы (каля 432—367 да н.э.), тыран [406—367 да н.э.]. Вылучыўся ў час вайны з Карфагенам (408—405 да н.э.). Захапіўшы ўладу, рэарганізаваў армію і флот, праследаваў паліт. праціўнікаў, разбураў грэч. гарады, прадаваў насельніцтва ў рабства, канфіскоўваў землі. У 398—367 да н.э. (з перапынкамі) вёў войны з карфагенянамі за панаванне на тэр. Сіцыліі, Корсікі, Італіі. Ператварыў Сіракузы ў гандл. і культ.цэнтр. Аўтар шэрагу трагедый, вершаў, песень.
Д. II Малодшы, тыран [367—357 і 346—344 да н.э.]. Старэйшы сын Д. I. Праводзіў курс на ліквідацыю органаў нар. дэмакратыі. Спыніў вайну з Карфагенам, якую вёў яго бацька. Каля 357 змагаўся ў Паўд. Італіі з грэч. гарадамі і плямёнамі луканаў, але ўладу ў Сіракузах захапіў сваяк Дыён. У 346 да н.э. зноў авалодаў Сіракузамі, у 344 да н.э. здаў горад карынфскаму палкаводцу Тымалеёну. Быў жрацом багіні Кібелы. Памёр у выгнанні.
Літ.:
Фролов Э.Д. Сицилийская держава Дионисия (IV в. до н.э.). Л., 1979.