МАКСІМЕ́НКА (Мікалай Васілевіч) (н. 15.9.1942, в. Ліпень Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. фізік-тэарэтык. Д-р фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1965). З 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па фізіцы эл.-магн. узаемадзеянняў адронаў у састаўных мадэлях рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля. Распрацаваў падыход да апісання палярызавальнасці адронаў, атрымаў ураўненні для звязаных сістэм зараджаных часціц у эл.-магн. полі.

Тв.:

Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разам з Л.​Р.​Марозам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10);

Эффект релятивистского «дрожания» кварков в электрической поляризуемости мезонов (разам з С.​Р.​Шульгой) // Ядерная физика. 1993. Т. 56, вып. 6.

т. 9, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раме́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і рамесны. Рамесніцкі промысел. Рамесніцкае вучылішча. □ Напярэдадні XVI стагоддзя Мінск ператвараецца ў важны гандлёвы і рамесніцкі горад. «Полымя».

2. Які мае адносіны да рамесніцтва (у 2 знач.), рамесніка (у 2 знач.), уласцівы ім. Рамесніцкі падыход да мастацтва. □ А. Ністаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць, напышлівую дэкламацыю. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыла́зка (прыла́ска) ’вялікая дарога’ (Касп.). Разам з серб.-харв. прѝлазпадыход, подступ’ утварае сепаратную ізаглосу, працягваючы, такім чынам, прасл. *prilazъ ’прасека; дарога і пад.’ < *lazъ з вельмі шырокай семантычнай базай (ЭССЯ, 14, 72–76), у якую ўваходзіць магчымае зыходнае значэнне ’месца, што стала праходным пасля раскарчоўкі лесу’ (Бернекер, 1, 696–697). Параўн. укр. полазо́к ’палянка ў чорным лесе’. Ст.-бел. прилазъ ’выбіранне мёду з вуллёў’ звязана з лазити (гл. ла́зіць2) > ст.-рус. лазити пчелъ, медъ ’тс’ (падрабязней аб гэтым значэнні гл. ЭССЯ, там жа, 66). Параўн. балг. подлез ’праход пад мостам’ (БЕР, 5, 452).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАБКО́Ў (Уладзімір Андрэевіч) (н. 22.2.1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на),

бел. гісторык і палітолаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1989). Д-р гіст. н. (1978), праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). З 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел. радыё. У 1969—90 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ. З 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел. дзярж. эканам. ун-та, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІ сац.-эканам. і паліт. праблем. Даследуе праблемы развіцця паліт. працэсу, дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў, узаемадзеяння органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Аўтар манаграфій «Навуковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» (1989). Навуковы кіраўнік і адзін з аўтараў калектыўных прац «Куды ідзе Беларусь?» (ч.1, 1994), «Паліталогія» (1995), «Тэхналогія палітыкі» (1995). Прэзідэнт Бел. асацыяцыі паліт. навук.

У.А.Бабкоў.

т. 2, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖАЙНІ́ЗМ,

рэлігійна-філасофскае вучэнне, пашыранае ў Шры-Ланцы і Індыі. Узнікла ў Індыі каля 6 ст. да н.э. Заснавальнікам лічыцца Вардхамана, празваны Джынай (пераможцам). Джайны пакланяюцца сваім паўміфічным прарокам як божаствам. Паводле вучэння Дж., не існуе адзінага бога-творца, сусвет бясконцы і нікім не створаны, усе істоты маюць жыватворчы пачатак — душу. Вял. значэнне надаецца прынцыпу ахімсы — непрычыненню зла жывому. У чалавека вызначаюцца 2 сутнасці: матэрыяльная (цела) і духоўная (душа). Выратавання і вечнай асалоды можа дасягнуць толькі той, хто верыць у ісціннасць вучэння, выконвае правілы, выпрацаваныя ў Дж., маўкліва скараецца лёсу. Існуюць 2 асн. кірункі Дж.: дыгамбары (адмаўляюцца ад усіх спакус жыцця) і шветамбары (прапаведуюць менш строгі падыход да жыцця).

Да арт. Джайнізм. Храм у Калькуце. 1986.

т. 6, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сур’ё́зны, -ая, -ае.

1. Удумлівы і строгі, не легкадумны.

С. чалавек.

Сур’ёзныя адносіны да працы.

2. Глыбакадумны, засяроджаны на важных справах.

С. падыход.

3. Істотны і важны па змесце, не жартоўны.

Сур’ёзная п’еса.

Сур’ёзная размова.

4. Які патрабуе да сябе ўвагі з-за сваёй складанасці, які тоіць у сабе небяспечныя вынікі.

Сур’ёзная праблема.

Сур’ёзнае захворванне.

5. Заняты якімі-н. думкамі (пра выраз твару).

С. выгляд.

6. сур’ёзна, пабочн. сл. На самай справе, сапраўды.

Не, сур’ёзна, калі прыедзеце да нас?

|| наз. сур’ёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыты́чны I (содержащий в себе критику) крити́ческий;

к. падыхо́д — крити́ческий подхо́д;

к. рэалі́зм — крити́ческий реали́зм

крыты́чны II (переломный) крити́ческий;

~ная тэмперату́ра — крити́ческая температу́ра;

к. стан рэ́чыва — крити́ческое состоя́ние вещества́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымітыві́зм

(ад прымітыў)

1) спрошчаны падыход да складанай з’явы;

2) нескладанасць па будове, па тэхніцы выканання;

3) кірунак у мастацтве, які характарызуецца наўмысным спрашчэннем выяўленчых сродкаў і выкарыстаннем форм прымітыўнага (першабытнага, народнага, дзіцячага) мастацтва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спажыве́цкі камерц. Gebruchs-, Konsm-, Verbrucher-;

спажыве́цкія тава́ры Konsmgüter pl, Gebruchsgüter pl;

спажыве́цкая каапера́цыя Konsmgenossenschaft f -, Konsm m -s;

спажыве́цкі падыхо́д разм. Konsumntenstandpunkt m -(e)s, -e;

спажыве́цкія настро́і Verbruchermentalität f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

індывідуа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы канкрэтнаму індывідууму; асабісты. Індывідуальныя рысы. Індывідуальны густ.

2. Які знаходзіцца ў асабістым карыстанні, распараджэнне асобны, не агульны. Індывідуальная гаспадарка. Індывідуальны транспарт. // Прызначаны для асабістага карыстання. Індывідуальны перавязачны пакет.

3. Які ажыццяўляецца, робіцца асобнымі людзьмі; не калектыўны. Індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Індывідуальнае і брыгаднае спаборніцтва.

4. Асаблівы для кожнага індывідуума. Індывідуальны падыход. Індывідуальны план.

5. Асобны, адзінкавы. Індывідуальны выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)