Му́мрыць ’раздражнёна, незадаволена гаварыць пад нос’ (Сцяц.), ’паціху парыкваць (аб карове)’, ’гугнявіць’ (ТС), ’мармытаць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), мумрыну́ты ’прамармытаць’ (Клім.), драг. мумрыта́ты ’мармытаць’ (З нар. сл.), момрыцьневыразна гаварыць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), рус. валаг. му́мрить, укр. мимрати, мимрити, польск. mumrzeć, чэш. mumrati. Старое анаматапеічнае ўтварэнне, роднаснае да мумліць (гл.) (Бернекер, 2, 75; Фрэнкель, 419; Фасмер, 3, 9; Бязлай, 2, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́мліцьневыразна і вяла гаварыць’, ’павольна жаваць’, ’павольна рабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас.), мемло́ ’мямля’ (ТС); мя́млік ’павольны, марудны ў рабоце’ (Нас.), мя́мля ’вялы, нерашучы чалавек’ (ТСБМ, Касп.). Рус. паўн.-зах. мя́млить, мямля́ть, мя́мля, мямлю́й ’тс’. Паводле Фасмера (3, 30), гукапераймальнае, як і чэш. mumlali ’буркатаць’, славен. memljáti momljáti ’мармытаць, гаварыць незразумелае’, ’жаваць з цяжкасцю’, лат. męmulis, літ. memeris ’заіка’, хец. mema‑ ’гаварыць’. Параўн. таксама му́мляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмі́ндзіць ’есці’ (гродз., Сцяц.), ’пляткарыць’ (лях., Янк. Мат., 123), ’муштраваць’ (клец., Жыв. сл., 180), жмі́ндыць ’плявузгаць’ (бялын., Яўс.). Укр. жміндати ’скнарнічаць’. Утворана ад дзеяслоўнага кораня žьm‑ (жаць2) з экспрэсіўным суфіксам ‑i‑nd‑a/i‑. Як і іншыя словы з гэтым коранем, развівае першаснае значэнне ’сціскваць’: ’гаварыць невыразна, сціскваючы рот’, ’пляткарыць, плявузгаць, нудна паўтараць, муштраваць’, ’есці жвякаючы, чмякаючы’; ’скнарнічаць’, ’прыціскацца’. Апошняе не адлюстравана ў запісах, аднак фіксуецца ў вытворным назоўніку жмінда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., каго-што.

1. Разм. Змалаціць, перастаць малаціць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы. [Пахілка:] — Не, братачка, я сваё адмалаціў. Шкадую толькі, што не ў пару паміраю. Савіцкі.

2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг, паслугу.

3. перан. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць каго‑н. [Катаржнік:] — І на стайні так адмалацілі — Ракам поўз дамоў, ісці не мог. Бялевіч.

4. перан.; што і без дап. Разм. Невыразна, у хуткім тэмпе прачытаць, выказацца; адбарабаніць. Даклад не прачытаў, а адмалаціў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заплесціся ​1.

2. (у спалучэнні з назоўнікам «ногі»). Няўпэўнена, з цяжкасцю рухацца, чапляцца адна за адну. Па калідору ідзе [Міця], як у тумане. Заплятаюцца ногі. Навуменка. Дзеці змарыліся. Ножкі ў іх запляталіся. Няхай.

3. (у спалучэнні з назоўнікам «язык»). Невыразна, нячленараздзельна вымаўляць. Рая расказвала пра ўсё, што бачыла і перажывала, але язык яе пачаў заплятацца. Новікаў. — Вось я і прыйшоў, Юлька, — гаварыў Андрыян нейкім не сваім голасам; язык яго заплятаўся. Марціновіч.

4. Зал. да заплятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нямы́ і не́мы ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Нас., Яруш., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), часам нямы́ ’тс’, але не́мы ’страшны, замагільны’ (Некр.), параўн., аднак, раве́ нямы́м голасам (Багд. 63), не́мы, нему́ ’няздольны гаварыць; знямелы, нерухомы’, немы́м го́ласам (духом) ’страшна, дзіка’ (ТС), укр. німи́й ’нямы, безгалосы’, рус. немо́й, польск. niemy, чэш. němý, славац. nemý, в.- і н.-луж. němy, славен. nȇm, серб.-харв. не̑м, макед. нем, балг. ням. Выводзяць на аснове дысіміляцыі з першапачатковага *měmъ ’які заікаецца, невыразна гаворыць’, што суадносіцца з лат. mēms ’нямы’, męmulis ’заіка’, хец. memaƕƕi ’гавару’, параўн. таксама ням. mummeln ’заікацца’, швед. mimra ’варухаць губамі’ і пад. (Фасмер, 3, 63; Бязлай, 2, 219); у аснове — гукаперайманне, як і ў славац. nemtať, чэш. mumlali, польск. momotaćневыразна гаварыць, бурчаць і пад.’ (Махэк₂, 395). Значэнне ’дзікі, замагільны (голас)’ выводзіцца з ’незразумелы, неартыкуляваны’. Малаверагодна вывядзенне рус. немой ад кораня *nem‑ ’гнуць’, што звязваецца з рэлігійнымі дзеяннямі, адкуль лац. nemuš ’святы гай’, грэч. νεμος ’гай, лес’ і пад. (Макоўскі, Мир сл. и знач., 134). Гл. таксама Улашын, ZfSlPh, 6, 368–372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

без’язы́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не валодае мовай, нямы. Пакута плёскае праз край! А ты глядзі і не зважай! А ты маўчы, як без’языкі! Колас. // Які дрэнна, невыразна гаворыць.

2. перан. Які не ўмее прыгожа і дасціпна гаварыць, трапна адказаць. Праўда, і сам.. [Алесь] быў далёка не без’языкі, — і перакінуўся з ёю ветліва-вострым слаўцом, і пасмяяўся разам з хлопцамі, але ж і злосны быў на тую... падумаеш! — німфу, пакуль, нарэшце, не прыехалі хлопцы з музыкамі... Брыль. // Які не можа, не адважваецца сказаць што‑н. каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засло́на, ‑ы, ж.

1. Тое, што прыкрывае, засланяе сабой што‑н. Дажджавая заслона схавала ўсе горы, толькі бліжэйшыя скалы невыразна чарнеюцца. Маўр.

2. Шырокае палотнішча (часта з дзвюх палавін), якое закрывае сцэну ад глядзельнай залы. На сцэне, за заслонай, ішла дзейсная падрыхтоўка да канцэрта. Чарнышэвіч.

•••

Агнявая заслона — паласа артылерыйскага або мінамётнага агню, якая служыць перашкодай для руху праціўніка.

Дымавая заслона — штучна ўтвораныя воблакі дыму або туману як спосаб маскіроўкі.

Прыўзняць заслону гл. прыўзняць.

Упала (спала) заслона — стала зразумелым, вядомым тое, што было тайным, скрытым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаві́ць, апаўю, апаўеш, апаўе; апаўём, апаўяце; зак., што.

1. Абматаць, абкруціць што‑н. чым‑н. Апавіць галаву стужкай. // Размясціць вакол чаго‑н., абкружыць. Здаецца, недарэчным было да гэтых вочак-васількоў, да льняных кудзеркаў, што вянком апавілі твар яе [Ганнін] белы, браўнінг пры поясе, маленькая карабінка за плячыма, кулямётная стужка цераз плячо... Нікановіч. // Аплесці сабой (аб раслінах).

2. перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахугаць; заслаць (дымам, туманам). Лісце алае засыпае роў, Пушчу чорную апавіў туман. Караткевіч. Ціхі ночы спакой усё наўкол апавіў. Гурло. // Ахапіць, абняць (пра пачуцці). Невыразна лёгкі, як дымок, сум апавіў сэрца. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няя́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які невыразна, дрэнна відаць, не вылучаецца сваімі контурамі. На тым беразе паказаліся дзве няясныя постаці. Колас.

2. Які ледзь чуваць; невыразны. У адну з хвілін, калі Міхаіл на момант скіраваў увагу на правага свайго суседа, спераду раптам пачуўся няясны шум і ўсплёск вады. Краўчанка. Не, не зман. Музыка. Плаўныя няясныя гукі музыкі. Мелодыю не вызначыш, але гэта — музыка. Ермаловіч.

3. Не зусім зразумелы; невыразны. Толю агарнула нейкае няяснае пачуццё смутку і радаснай надзеі. Якімовіч. Словы Лапціна былі поўны няясных намёкаў, ад іх непрыемна застукала сэрца, і Каваль заспяшаўся. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)