І́ВЕРС Анатоль (сапр.Міско Іван Дарафеевіч; н. 15.5.1912, в. Чамяры Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. За рэв. дзейнасць у Зах. Беларусі выключаўся з Віленскай, Клецкай, Навагрудскай бел. гімназій. З вер. 1939 да чэрв. 1941 літработнік слонімскай раённай газ. «Вольная праца». У Вял.Айч. вайну падпольшчык, партызан, у крас.—ліст. 1943 сакратар Слонімскага міжраённага антыфаш. к-та. Выпускаў падп.газ. «Барацьба», лістоўкі. У 1949—66 працаваў на смалакурні, лесахімзаводзе. З 1966 на журналісцкай рабоце ў Слоніме. У 1976—84 адказны сакратар слонімскага раённага аддзялення Т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Друкуецца з 1934. У першым зб. «Песні на загонах» (1939) шчыры лірызм, рамант. матывы свабодалюбства, вернасці роднаму краю. У пасляваен. творах памяць пра суровыя дні перажытага, тэмы адданасці Бацькаўшчыне, красы бел. прыроды. Аўтар «Паэмы пра камсамольца Валодзю Бялько» (1964), успамінаў пра В.Таўлая («Пасылка Валянціна Таўлая», 1976), Г.Леўчыка («Далёкі ўспамін», 1980), Я.Купалу («Ён адкрыў мне Беларусь», 1981), І.Дварчаніна, пра часы змагання ў Зах. Беларусі, падп. антыфаш. дзейнасць у вайну.
Тв.:
З пройдзеных дарог. Мн., 1970;
Жыву ў бацькоўскім краі. Мн., 1982;
Я пайшоў бы ўслед за летам... Мн., 1987;
Прыдарожныя сосны. Слонім, 1995.
Літ.:
Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 262—268;
Арочка М. Балючая памяць зямлі // Полымя. 1984. № 7;
Лойка А. «Хачу не проста жыць...» // Лойка А. Выбр.тв.Мн., 1992. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБНІ́ЦА,
архітэктурнае збудаванне ці саркафаг, што ўмяшчае цела нябожчыка і ўвекавечвае яго памяць. Таксама стараж.-егіп.піраміды, мастабы, мікенскія купальныя грабніцы, скальныя грабніцы Індыі, Пярэдняй Азіі і этрускаў, манум.маўзалеіСтараж. Грэцыі і Рыма, купальныя грабніцы Індыі, багата ўпрыгожаныя скульптурай грабніцы Кітая і Карэі. У Зах. Еўропе грабніцы размяшчалі ў цэрквах (звычайна скульпт. фігура памерлага, што ляжыць на саркафагу).
Грабніца Напалеона I у саборы Дома інвалідаў у Парыжы. Арх. Л.Т.Ж.Вісконці, скульптар Ж.Прадзье. Мармур. 1843—60.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ДЗЕНЬ СТУДЭ́НТАЎ,
дзень міжнар. салідарнасці студэнцтва. Устаноўлены ў 1941 у Лондане наміжнар. сустрэчы студэнтаў краін, якія змагаліся з фашызмам. Адзначаецца штогод 17 лістапада. Дата ўзята ў памяць студэнтаў Чэхаславакіі — герояў Супраціўлення: 17.11.1939 многія кіраўнікі Саюза студэнтаў Чэхаславакіі былі арыштаваны ням.-фаш.акупац. ўладамі і расстраляны, больш за тысячу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ адпраўлены ў канцлагер, многія ВНУ закрыты. Упершыню адзначаны ў 1941. Правядзенню М.д.с. папярэднічае тыдзень барацьбы за мір і дружбу (10—17 лістапада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́П АРЛО́ЎСКІ,
позназімовы сорт яблыні. Выведзены ва Усерас.НДІ селекцыі пладовых культур скрыжаваннем сартоў Сінап паўночны і Памяць Мічурына. На Беларусі ўключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання ў вытв-сці паўсюдна.
Дрэва буйнарослае, з круглаватай кронай сярэдняй гушчыні. Сорт ураджайны, сярэднеўстойлівы да грыбных хвароб. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 150 г), круглавата-канічнай формы. Скурка зялёна-жоўтая, ярка-чырв. з сонечнага боку. Мякаць зеленаватая, сакавітая, прыемнага кісла-салодкага смаку. Збор пладоў у вер.; захоўваецца да красавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Па́талач ’пасеў, вытаптаны свойскімі жывёламі’ (Нас.), паталочышча ’выкачанае, вытвптанае месца на траве, пяску або снезе’ (Сцяшк.), гом.потолочыць ’памяць рунь, траву, пасевы’ (Выг.). Укр.патолоч, потолоччя ’вытаптанае засеянае поле’, ’месца, дзе драпежнік з’еў сваю ахвяру’, ’складзеныя для прасыхання каноплі’, лемк.патолоча ’маленькае возера’, рус.патолока ’вытаптаныя пасевы’. Nomen асіі да прасл.potelkti > патаўчы (гл.). рус.потолочь, укр.потовкти ’патаптаць, патаўчы’ (Борысь, Prefiks., 19, 32–34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛЯЖЭ́НКА (Беліжэнка) Барыс Паўлавіч
(н. 5.6.1937, в. Промыслы Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт, журналіст. Скончыў БДУ (1965) і Мінскую ВПШ (1970). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, напарт. рабоце. Друкуецца з 1958. Выдаў зб-кі вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). Асн. тэмы твораў — любоў да роднага краю, праблемы грамадскага жыцця сучаснікаў, мужнасць нар. мсціўцаў у Вял.Айч. вайну. Аўтар аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), гумарэсак, песень, тэксту кантаты «Памяць роднага горада» (1974, муз. Я.Касалапава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТУГА́Л (партуг. portuguer),
1) залатая манета каралеўства Партугалія 1499—1557 (з перапынкам) вартасцю ў 10 крузада (лігатурная маса 39,9 г).
2) Назва ў Рэчы Паспалітай 16—18 ст. залатых манет з масай, большай за масу дуката. Першы 10-дукатавы П. 1562 ВКЛ выпусціў Жыгімонт II Аўгуст, апошні — у 1661 Ян II Казімір Ваза. Апошнія П. — каронныя 1794 3-дукатавы і 1,5-дукатавы Станіслава Аўгуста Панятоўскага. П. часта прызначаліся не для абарачэння, а даваліся манархамі як узнагарода або напамяць, таму выконваліся на высокім маст. узроўні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыгада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Прыйсці напамяць, успомніцца. З’явяцца новыя людзі, новыя інтарэсы, і можа толькі гады ў рады прыгадаецца.. [Таццяне] сёлетняя практыка — прыгадаецца, каб адразу ж і забыцца.Васілёнак.Даўнім смуткам павеяла на мяне. Прыгадалася сцюдзёная зімняя ноч...Хомчанка.«Слязьмі гору не паможаш», — прыгадаліся .. [Галі] словы маці.Ваданосаў.
2. Уявіцца. Гэта можа толькі прыгадацца ў марах, Як спявала поўная душа.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
1. Прыйсці напамяць, успомніцца. Прафесару прыпомніўся адзін са шматлікіх завулкаў вялікага горада.Галавач.І чамусьці прыпомнілася Ірыне — так, толькі на адзін няўлоўны міг, — як некалі перасаджваў гэтую ігрушу яе Якаў.Даніленка.
2.Разм. Не забыцца, не даравацца; быць пастаўленым у віну. Цяпер усе яго грахі прыпомніліся яму, і яго зноў сталі цягаць і калоціць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учэ́пісты, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго‑, што‑н. Учэпістыя кіпцюры. □ На вяршынях дрэў і кустах павісла ўчэпістае павуцінне.Даніленка.У жылістых, учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла.Васілёнак.
2.перан. Які хутка падмячае, добра запамінае што‑н. (пра погляд, памяць, розум і пад.). [Камандзір] акінуў Якімку кароткім учэпістым позіркам і спытаў: — У атрад, значыць, прыйшоў? Ваяваць?Курто.Палкоўнік нахіліўся над картай і паўтарыў усё, што расказаў Мікола. Памяць у чалавека была на дзіва ўчэпістая — нічога не прапусціў.Новікаў.
3.перан. Які ўмее прыстасавацца да чаго‑н. і выкарыстаць для сябе; які настойліва дабіваецца сваёй мэты. Фёдар адразу развінуў бурную дзейнасць. Ён паказаў сябе чалавекам напорыстым і ўчэпістым.Кірэенка.[Фрунзе:] — Яна [Насця] ўчэпістая... верхаводзіць у гімназіі...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)