2) кіраўні́цтва n., дырэ́кцыя, адміністра́цыя f., мэ́нэджмэнт -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
únablässig, unablä́ssiga
1) бесперапы́нны, безупы́нны
2) пі́льны (пра нагляд)
3) нясто́мны (у барацьбе)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГО́РЫ-ГО́РАЦКІ НАРО́ДНІЦКІ ГУРТО́К.
Дзейнічаў у 1879—80 у мяст. Горкі (цяпер горад у Магілёўскай вобл.). Аб’ядноўваў вучняў земляробчага, землямерна-таксатарскага і рамеснага вучылішчаў. Створаны вясной 1879 па ініцыятыве выпускніка Магілёўскай гімназіі Э.Ф.Акушкі; кіраўнік — вучань рамеснага вучылішча М.Л.Выржыкоўскі. Гурток меў нелегальную б-ку, падтрымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі-народнікамі Магілёва, Віцебска, Гродна, Пскова, Кіева, Пецярбурга і інш. З лета 1879 гурткоўцы вялі прапагандысцкую работу, але з-за недахопу канспіратарскага вопыту арыштаваны. Паліцыі не ўдалося высветліць маштабы дзейнасці гуртка і справа была спынена. Над Выржыкоўскім і Акушкам быў устаноўлены тайны нагляд паліцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСКІНЖПРАЕ́КТ»,
дзяржаўны праектны інстытут. Засн. ў 1974 у Мінску. Асн. кірункі дзейнасці: выкананне праектна-вышукальных работ на буд-ва, рэканструкцыю, пашырэнне і рамонт інж. сетак і збудаванняў гар. інфраструктуры; аўтарскі нагляд за буд-вам аб’ектаў; вядзенне дзяжурнага аператыўнага плана інж. сетак горада; распрацоўка інж. раздзелаў генплана, праектаў планіроўкі, комплексных схем развіцця рэгіёна; праектаванне аб’ектаў водаправода, каналізацыі і энергазабеспячэння, дарог і збудаванняў транспарту, водазабеспячэння і ачысткі; рэкамендацыі па размяшчэнні новых, пашырэнні і рэканструкцыі дзеючых прадпрыемстваў, аб’ектаў і збудаванняў; распрацоўка дакументацыі; кантроль за рэалізацыяй генплана Мінска і прыгараднай зоны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКУРАТУ́РА (ад лац. procurare клапаціцца),
спецыяльны дзярж. орган (сістэма органаў), у кампетэнцыю якога ўваходзіць узбуджэнне крымін. спраў, падтрыманне абвінавачвання, прадстаўніцтва інтарэсаў дзяржавы ў суд. працэсе. У шэрагу краін П. належыць таксама функцыя нагляду за дакладным і аднастайным выкананнем законаў усімі грамадзянамі, арг-цыямі і службовымі асобамі (т.зв. «агульны нагляд»), У адных краінах П. з’яўляецца састаўной ч.суда, у другіх арганізацыйна аддзелена ад яго. У некат. краінах П. ўваходзіць у сістэму мін-ва юстыцыі (ЗША, Францыя, Нідэрланды, Аўстрыя, Японія, Польшча). У Рэспубліцы Беларусь П. з’яўляецца адзінай і цэнтралізаванай сістэмай органаў П., якую ўзначальвае Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эды́л
(лац. aedilis)
1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая ажыццяўляла нагляд за будаўніцтвам і ўтрыманнем храмаў, дарог, рынкаў і інш.;
2) перан. важная службовая асоба.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Áufsichtf -, -en нагля́д, дагля́д (über A – за чым-н.);
únter ~ stéhen* быць пад нагля́дам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Óbhutf - высок.нагля́д, апе́ка;
jmdn. in séine ~ néhmen* узя́ць каго́-н. пад сваю́ апе́ку [абаро́ну]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАМІТЭ́Т ДЗЯРЖА́ЎНАЙ БЯСПЕ́КІ (КДБ) Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскі орган дзярж. кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23.10.1991 на аснове былога КДББССР. Узначальваецца старшынёй КДБ, якога назначае на пасаду Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Прававая аснова і прынцыпы дзейнасці, сістэма органаў дзярж. бяспекі і іх паўнамоцтвы рэгламентуюцца Законам «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ад 3.12.1997. Асн. кірункі дзейнасці: разведвальная і контрразведвальная дзейнасць, барацьба са злачыннасцю, арганізацыя ўрадавай і аператыўнай сувязі. Кантроль за дзейнасцю органаў КДБ ажыццяўляе Прэзідэнт і СМ Рэспублікі Беларусь, нагляд за законнасцю іх дзейнасці — Ген. пракурор Рэспублікі Беларусь і падначаленыя яму пракуроры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭФЕ́КТ (ад лац. praefectus начальнік),
1) адм. або ваен. пасада ў Стараж. Рыме, а таксама асоба, якая яе займае.
2) У шэрагу дзяржаў асобы ін-т прадстаўнікоў цэнтр. (Румынія) або рэгіянальнага (Расія) урада на месцах. Ін-т П. узнік у Францыі ў 1802, дзе да ліквідацыі яго ў 1982 у якасці прадстаўніка ўрада П. ажыццяўляў адм.нагляд за дзейнасцю органаў мясц. самакіравання і мясц. кіравання ў дэпартаментах. У Румыніі П. назначаюцца ў кожны павет і муніцыпію Бухарэст, дзе яны кіруюць службамі мін-ваў і інш.цэнтр. органаў у гэтых адм.-тэр. адзінках. У Расіі П. існуюць у Маскве, дзе назначаюцца мэрам для кіраўніцтва ў адм. акругах горада.