пада́лей, прысл.
Разм. Значна далей; не блізка. Людзі моўчкі разышліся па хатах, падалей ад таго месца, дзе глуха парыпваў пад шалёным ветрам апалены дубовы сук. Лынькоў. — Прынясі сухога баласту, — сказаў Скаварада. — Набяры дзе падалей. Навуменка.
•••
Падалей ад граху (бяды) — тое, што і далей ад граху (бяды) (гл. далей).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́лак, ‑лка, м.
Крайняя дошка, выпуклая з аднаго боку, якая атрымліваецца пры апілоўцы бярвенняў. Ля дзвярэй прыбудоўка з аполкаў, нешта накшталт сянец, два акны, з аднаго боку і другога. Чорны. А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак, Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Вышэйшая ступень задавальнення, адчування прыемнага. Перайсці ж уброд раку летам — адна асалода. Колас. Сейбіт меў асалоду — Жыта слаўна ўрадзіла! Броўка. Бародка ўзяў са скрыначкі на стале папяросу і моўчкі закурыў, з асалодай зацягнуўся і зажмурыўся, нібы раптам прыдумаў сродак, як абараніцца ад нечаканай навалы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заклапо́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад заклапаціць.
2. у знач. прым. Ахоплены клопатам, турботай. Пятро, пануры, заклапочаны, моўчкі апусціўся на дол. Колас. Каля сцяны, недалёка ад касы, стаялі заклапочаныя Сеня і Толя. Пальчэўскі. // Які выражае клопат, турботу. У суседнім купэ плакала дзіця і чуліся заклапочаныя галасы дзвюх жанчын. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́бары, ‑аў; адз. няма.
1. Разм. Пераезд, перасяленне. Пярэбары з Сухоншчыны ў Альбуць .. кладуць выразную мяжу ў маім жыцці. Колас. Цяпер, калі хата была парожняя, Аляксею можна было думаць аб пярэбарах сям’і. Пальчэўскі.
2. Абл. Сварка, спрэчка. Вера моўчкі слухала пярэбары. Адчувала, што яна павінна сказаць тут сваё рашаючае слова. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвізо́р, ‑а, м.
1. Службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію (у 1 знач.). — Мы парушаем самыя элементарныя правілы касавай дысцыпліны і любы талковы рэвізор нам можа здорава ўсыпаць. Скрыган.
2. Кантралёр у асобных галінах чыгуначнай справы. Рэвізор спрытна шчоўкнуў кампосцерам, вярнуў білет і гэтак жа спрытна і моўчкі працягнуў зноў руку. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зануры́цца, ‑нуруся, ‑нурышся, ‑цурыцца; зак., у што.
Разм.
1. Паглыбіцца, апусціцца. Плуг глыбока занурыўся ў зямлю. // перан. Цалкам аддацца якой‑н. рабоце. Занурыцца ў кнігі.
2. Залегчы, зарыцца ў што‑н. І штодня — Ад працы хоць і занурыцца, У пасцелі Мікіта раздзеты, Змрокам моўчкі, Ад сэрца любуецца Закурэлым ад дыму партрэтам. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спагадзя́, прысл.
Абл. Пазней, праз некаторы час. Я, а за мною, трошкі спагадзя, і Каця моўчкі падаліся да клумбы, дзе капала Агапа і дзе стаялі, уваткнутыя ў зямлю, жалезнякі... Сачанка. У той вечар мы, мабыць, так болей і не сказалі б ніводнага слова пра Велю, але крыху спагадзя прыйшоў Якімцаў, наш брыгадзір. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́ліца, ‑ы, м. і ж.
Разм. Такі, якому нічога не ўдаецца; няўмелы, няўклюдны чалавек. Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула. Мележ. Яўсей толькі скоса пазіраў на сына і моўчкі сабе думаў: якая няўдаліца гэты яго меншы. Сабаленка. // Што‑н. дрэнна зробленае. [Воз] быў няўдаліца: крывабокі, завалены ўправа. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Цмокаць некаторы час; цмокнуць некалькі разоў. Дзяўчаты паглядзелі Вадзімку: пацмокалі языкамі, пазабаўлялі хлопчыка. Ён ім паўсміхаўся, і яны заспяшаліся з хаты. Сабаленка. Тамаш Андрэевіч усхвал[я]вана паварушыўся на сядзенні, пацмокаў на каня, тузануў лейцы. Краўчанка. [Крушынін] спытаў, колькі каштуе дзесятак, моўчкі пакруціў галавою, пацмокаў і перайшоў да другой жанчыны. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)