гі́льзавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вырабу гільз. Гільзавы цэх. Гільзавы матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́нас, ‑у, м.

Вогнетрывалы матэрыял, які ужываецца пры пабудове плавільных печаў.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рызі́на, ‑ы, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; гума.

[Ад лац. resina — смала.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарта́н, ‑у, м.

Сінтэтычны матэрыял, якім пакрываюць бегавыя дарожкі, спартыўныя пляцоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cloth [klɒθ] n.

1. ткані́на, матэ́рыя, матэрыя́л; кава́лак ткані́ны

2. сукно́

3. абру́с, насто́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

digest2 [daɪˈdʒest] v.

1. ператраўля́ць; ператраўля́цца

2. засво́йваць (інфармацыю, матэрыял і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крапе́ж, -пяжу́, м., зб. (спец.).

1. Матэрыял (стойкі, шчыты і пад.) для мацавання горных вырабатак.

2. Дэталі для змацавання чаго-н. (балты, заклёпкі).

|| прым. крапе́жны, -ая, -ае.

К. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблямо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. аблямаваць.

2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што паласой акаймоўвае па краях што-н.

Рукавы з футравай аблямоўкай.

|| прым. аблямо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абма́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. абмазаць.

2. Рэчыва, якім абмазана ці абмазваюць што-н.

А. на сцяне высахла і патрэскалася.

|| прым. абма́зачны, -ая, -ае.

А. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разда́тачны, -ая, -ае.

1. гл. раздаць¹.

2. Які прызначаны для раздачы.

Р. матэрыял.

3. у знач. наз. разда́тачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе праводзіцца раздача чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)