Smoking is the prime cause of heart disease. Курэнне – галоўная прычына захворвання сэрца.
3. найле́пшы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мілья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.; ліч. і наз.
1.Ліч.кольк. Лік і лічба 1.000.000.000. Мільярд дзеліцца на тысячу.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000.000. Пяць мільярдаў рублёў.
2.звычайнамн. (мілья́рды, ‑аў). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Мільярды.. агеньчыкаў адсвечваліся і ў сняжынках белага покрыва зямлі, занямеўшай у маркотным ззянні месяца.Колас.
[Фр. milliard.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцёркаж.
1. (лічба) Sechs f -, -n;
2.карт. Sechs f;
шасцёрка чы́рваў Cœur-Sechs [´kø:r-] f;
3. (коней) Séchsspänner m -s, -, Séchsgespann n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Разбро́іць ’падоўжыць воз’ (КЭС). Верагодны роднаснае да збруя, укр.збру́я ’збруя, вупраж’, рус.сбру́я, якія лічацца запазычаннямі з польск.zbroja ’зброя, рыштунак’ (Фасмер, 3, 568; ЕСУМ, 2, 248). На карысць гэтага сведчыць балг.збройа ’прылады для вупражы або пры яздзе на кані’. Рускае і ўкраінскае словы звязваюць з серб.бро̑ј, харв.brȏj ’лічба, колькасць’ (пра яго этымалогію гл. Бернекер, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
два, двух, двум, двума́, (аб) двух, м. і н.; дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма́, (аб) дзвюх, ж., ліч.кольк.
Лік, лічба і колькасць 2.
Двойчы д. — чатыры.
Напісаць лічбу д.
Д. сярпы.
Дзве хвіліны.
За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).
◊
Бачыць на два аршыны пад зямлёй (разм., часта іран.) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.
Ні два і ні паўтара (разм.) — пра што-н. няпэўнае.
Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.
|| парадк.другі́, -о́е, -а́я.
Д. год.
Д. па парадку.
Другога мая.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзеся́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1.Лічба 10. //Разм. Назва розных прадметаў (цэнтра мішэні, аўтобуса, тралейбуса маршруту № 10 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 10. Пацэліць у дзесятку. Прыехаць дзесяткай.
2. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі. Храстовая дзесятка.
3.Разм. Тое, што і дзесяцірублёўка. — Можа, ты грошай не маеш, то я магу табе пазычыць дзесятку?Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕСЯТКО́ВАЯ СІСТЭ́МА ЛІЧЭ́ННЯ,
найбольш пашыраная пазіцыйная сістэма лічэння з асновай 10. Мае 10 сімвалаў — лічбы 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9. Мяркуюць, што выбар у якасці асновы ліку 10 бярэ пачатак ад лічэння на пальцах. Узнікла на аснове нумарацыі, якая зарадзілася ў Індыі ў 5 ст., назву арабскай атрымала таму, што ў Еўропе з ёй пазнаёміліся ў 10—12 ст. па лац. перакладах з араб. мовы; у Расіі Дз.с.л. пачала пашырацца з 17 ст.
Пазіцыйны прынцып Дз.с.л. азначае, што адзін і той жа знак (лічба) мае розныя значэнні ў залежнасці ад таго месца, на якім ён стаіць, і таму асобныя сімвалы патрэбныя толькі пры запісе першых 10 лікаў. Лік 10 (аснова Дз.с.л.) утварае адзінку 2-га разраду, 10 адзінак 2-га разраду (лік 100 = 102) — адзінку 3-га разраду і г.д. (адзінка кожнага наступнага разраду ў 10 разоў большая за адзінку папярэдняга). Для запісу ліку ў Дз.с.л. выяўляюць колькасць адзінак найвышэйшага разраду, потым у астачы — колькасць адзінак разраду, на 1 меншага, і г.д. Атрыманыя лічбы запісваюць побач, напр., 4∙102 + 7∙101 + 3∙100 = 473. Гл. таксама Лічэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЧЭ́ННЕ, нумарацыя,
сукупнасць прыёмаў абазначэння (запісу) і назвы натуральных лікаў. Сістэмы Л. бываюць пазіцыйныя (найб. пашыраны) і непазіцыйныя. У большасці сістэм Л. лікі абазначаюцца паслядоўнасцю лічбаў.
Найб. дасканалыя пазіцыйныя сістэмы Л. грунтуюцца на прынцыпе, паводле якога адзін і той жа лікавы знак (лічба) мае розныя значэнні ў залежнасці ад месца, дзе ён знаходзіцца. Пэўны лік n адзінак (аснова сістэмы Л.) утвараюць адзінку 2-га разраду, n адзінак 2-га разраду — адзінку 3-га разраду і г.д. Асновай такіх сістэм можа быць любы лік, большы за 1, напр., 2 (двайковая сістэма лічэння), 5, 10 (дзесятковая сістэма лічэння), 12, 20, 40, 60. Першая такая сістэма (шасцідзесятковая вавілонская) узнікла каля 4 тыс. гадоў назад і выкарыстоўваецца пры вымярэнні і запісе вуглоў і часу. Існуюць простыя правілы пераводу лікаў з адной сістэмы Л. ў другую. У непазіцыйных сістэмахЛ., якія выкарыстоўваюцца ў мадулярнай арыфметыцы, кожны лічбавы знак мае пастаяннае значэнне незалежна ад свайго месцазнаходжання ў запісе любога ліку. Напр., кожны цэлы лік ад 0 да 104 адназначна выяўляецца сваімі астачамі ад дзялення на 3, 5 і 7. Пры складанні, адыманні і множанні лікаў дастаткова аперыраваць толькі гэтымі астачамі, што значна павялічвае хуткасць вылічэнняў.