walić

wali|ć

незак.

1. лупіць, лупцаваць, калаціць;

2. біць, стукаць, грукаць;

~ć w drzwi — стукаць (грукаць) у дзверы;

serce ~ło jak oszalałe — сэрца шалёна калацілася;

3. (дрэвы) валіць, звальваць;

4. рухацца натоўпам; валіць;

5. разм. пуляць, страляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

batter

I [ˈbætər]

1.

v.

1) біць; лупі́ць; лупцава́ць; калаці́ць

2) лама́ць; разьбіва́ць ушчэ́нт

3) зно́шваць, трапа́ць

battered old hat — стары́ зно́шаны капялю́ш

2.

v.i.

лама́цца

to batter away at a door — лама́цца ў дзьве́ры

II [ˈbætər]

1.

n.

це́ста n.

2.

v.t.

мясі́ць це́ста

III [ˈbætər]

1.

n., Constr.

схіл, на́хіл -у m.

2.

v.t.

нахіля́ць, пахіля́ць

3.

v.i.

нахіля́цца, пахіля́цца, касі́цца (пра сьцяну́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лу́піна ’губа’ (докш., Янк. Мат.), ’тоўстая губа’ (міёр., Нар. словатв.). Да лу́па1 (гл.).

Лупі́на ’вонкавая абалонка плода, семя’, ’шкарлупіна ад яйка’, ’высеўкі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ), лупі́нка ’скура льнянога семя’ (Уладз.), лупі́ны ’бульбяныя ачысткі, адходы пасля ачысткі пладоў, семя, караняплодаў’ (ТСБМ, Бес., ТС, Вешт., Сцяшк.), лупі́нне ’шалупіны’ (ТСБМ). Укр. лупи́на, польск. łupina, палаб. lai̯pai̯nə, н.-луж. łupina, lupʼiny, upʼiny, в.-луж. łupizna, łupina, lupina, чэш. lupina, мар. łupina, славац. lupina, славен. lupína, lupinja, серб.-харв. лу̀пина, љу̀пина, лу̏пина, ц.-слав. лупина. Прасл. lupina ’абалонка, покрыва чаго-небудзь: шалупайка, шкарлупіна, лушпіна, кара, луска, ракавінка’ ўтворана ад lupiti > лупі́ць1 (гл.). Такі ж суфікс і ў літ. lupynà ’скурка, лупіна, луска’, ’худы конь’ (Слаўскі, 5, 341). Гл. Liet. term. 182, дзе Грынавяцкене і інш. бел. лексему выводзяць з літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

obierać

I

1. незак.

выбіраць, абіраць;

obierać kogo prezesem (na prezesa) — выбіраць каго старшынёй;

2. чысціць; ачышчаць; абіраць (сырую бульбу), лупіць (вараную бульбу);

3. kogo z czego пазбаўляць каго чаго; забіраць у каго што

II obiera|ć

незак. нарываць;

palec obierać — палец нарывае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

браць, забіраць, падбіраць, адбіраць; грабастаць (разм.); грэбці, заграбаць, аграбаць, рваць, вырываць, драць, здзіраць, лупіць, хапаць, захопліваць, падхопліваць, лапаць, цягнуць, гарнуць, вывуджваць (перан., разм.); чэрпаць (перан., выс.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

thrash

[Өræʃ]

1.

v.t.

1) біць, сьцяба́ць бізуно́м; паганя́ць пу́гай (каня́); лупі́ць, лупцаваць

The man thrashed the boy for stealing the apples — чалаве́к лупцава́ў хлапца́ за то́е, што ён краў я́блыкі

2) малаці́ць (збо́жжа)

2.

v.i.

1) бі́цца, кі́дацца

thrash about — кі́дацца з бо́ку на бо́к

2) бі́цца

а) біць адзі́н аднаго́

б) удара́цца, сту́кацца

branches thrashing against a window — галі́ны б’ю́цца аб шы́бу

3) малаці́ць збо́жжа

- thrash out

- thrash over

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лупцава́ць, лупцова́ць ’біць, хвастаць’, ’стукаць, удараць па чым-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Шат., Касп., ТС), ’сцёбаць пугай, дубцом’ (КЭС, лаг.), лупцова́цца ’біцца, тузацца’ (ТС). Укр. лупцюва́ти, лупцева́ть ’тс’, уладз. ’знімаць скуру з жывёлы’, смал., тул. ’есці з вялікім апетытам’, варон. лупцеваться ’біцца’, разан. лупцевня́ ’бойка’. Паходзяць з ⁺лупсовать, пск., цвяр., тул., бран., валаг., перм., урал. лупсовать ’моцна біць, лупцаваць’, валаг. лупсоваться ’біцца’, а гэтыя — з ⁺лупсать, лупсить, пск., цвяр. лупси́ть ’моцна каго-небудзь біць, адлупіць’, алан. ’шмат есці’, наўг. лупса́нить ’біць, хвастаць’. Апошнія з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. lupsė́ti, lapsė́ti ’біць, махаць крыламі’, ’жэстыкуляваць’, lupsénti, lapsénti ’лапчыва, прагна есці’, lùpsena ’біццё, пабоі’, а са значэннем ’здыхаць’ літ. lapsénti, відаць, звязана з зах.-укр. лупеса́тилупіць, здзіраць скуру’. Зяленін (РФВ, 54, 115) намагаецца растлумачыць паходжанне рус. лупси́ть ’біць’ з эст. lopsima ’біць’. Фасмер (2, 535) тлумачыць гэтыя дзеясловы як пашырэнне асновы дзеяслова лупи́ть. Сюды ж лупца́нка, лупцоўка ’лупцаваны’, лупцану́ць (Мат. Гом., ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат.; КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арэ́х1, орі́х, горі́х ’выпадкова не ўзараны ўчастак зямлі’ (Выг. дыс., 6) з огрэх ’тс’, у выніку выпадзення г.

Арэ́х2, гарэ́х. Рус. орех, укр. горіх, оріх, польск. orzech, чэш. ořech, славац. orech, с.-луж. worjech, палаб. vrex, славен. ôreh, серб.-харв. о̀рак, мак. орев, балг. орех (значэнне ў асноўным супадае з беларускім, апрача сербскахарвацкага, македонскага, балгарскага, дзе гэта слова абазначае толькі ’грэцкі арэх — Juglans’); ц.-слав. ст.-рус. орѣхъ (Сразн.). Параўн. літ. ríešas, ríešutas (з памянш. ‑ut‑), лат. riẽksts ’тс’, ст.-пруск. buccareisis ’Buchecker’; праводзяць паралелі таксама з грэч. ἄρυα, алб. ar̄e ’арэх’ (гл. Фасмер, 3, 151–152; Фрэнкель, 731, і літаратуру, якая там прыводзіцца), прычым часта імкнуцца тлумачыць яго як не і.-е. вандроўнае слова (Махэк₂, 418). Малаверагодна тлумачэнне Ільінскага ад дзеяслова rěšiti (ИОРЯС, 20, 4, 153), Голуб-Копечны (257) суадносяць слова арэх з балта-слав. *rēks‑лупіць’ (?) — прасл. *o‑rěši‑ti (?). Ці не трэба звязаць арэх, літ. ríešas, з літ. ríešas сустаў (рукі, нагі)’, якое звязваецца з і.-е. *u̯reikʼǒ‑ тое, што верціцца’ (Фрэнкель, 731).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каза́ ж.

1. коза́;

2. (танец) коза́;

3. разг. (арестное помещение) куту́зка;

4. (приспособление для носки тяжестей) коза́;

паспе́еш з ко́замі на торг — не торопи́сь, успе́ешь;

адстаўно́й казы́ бараба́ншчык — отставно́й козы́ бараба́нщик;

лупі́ць як сі́дараву казу́ — драть как си́дорову ко́зу;

ко́замі се́на траві́ць — не в коня́ корм; зря переводи́ть добро́;

пры́йдзе ко́за да во́запосл. не плюй в коло́дец — пригоди́тся воды́ напи́ться;

і ко́зы сы́тыя, і се́на цэ́лаепогов. и во́лки сы́ты, и о́вцы це́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ёлуп, ёлоп ’дурань, асталоп, бесталковы тупы чалавек’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мядзв., Яруш., Гарэц., Бір. Дзярж.). Укр. йолуп, йолоп ’тс’, рус. смал. ёлуп, польск. jołop. У рускіх і польскіх дыялектах запазычана з беларуска-ўкраінскага арэала, дзе гэта слова можна лічыць інавацыяй. Надзейна вызначыць этымалогію лексемы цяжка. Для яе існуюць некалькі этымалагічных версій. Бернекер (308) выводзіў укр. йолуп з укр. оглуп (апошняе да глупы). Існуе магчымасць выпадзення фрыкатыўнага г у форме оглуп. Параўн. бел. арэх (гл.) < агрэх. Можна таксама выводзіць рус. олух з *оглух (укр. оглух ’той, хто дрэнна чуе’). Брукнер (KZ, 45) звязваў ёлуп з яловы, што яшчэ менш верагодна. Слаўскі (1, 584) гаворыць пра магчымасць усходняга паходжання, але не прыводзіць крыніцы. Апрача гэтых версій, якія зарэгістраваны ў літаратуры, можна разгледзець магчымасць новай этымалогіі, якая грунтуецца на беларускіх дзеяслоўных і прыметнікавых формах ёлупіць ’вытрэшчваць вочы’ (Нас.), ёлуплівы ’вытрашачаны (аб вачах)’, ’дурнаваты’. Калі гэта так, дык ёлуп узыходзіць да *о‑луп. Параўн. лупіць (вочы). Змена пачатку слова (ёлуп < *олуп) таксама мае аналагічныя прыклады (ёлкі < *олъкъ, ён < он і г. д.). Пацвярджае гэту этымалагічную версію бел. валапокі, рус. смал. волопокий ’зіркасты’ (< *волопо‑окий). У волопокий мы выдзяляем волоп‑ (< *олуп). Такім чынам, волопокий: лупаты (ёлуплівы) = вірлавокі: вірлаты (усе лексемы маюць агульнае значэнне ’вірлавокі, лупаты’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)