ГО́МЕЛЬСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.

Засн. ў Гомелі ў 1956. Рыхтуе бухгалтараў, прававедаў, эканамістаў. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.

т. 5, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мандата́рый

(п.-лац. mandatarius)

1) асоба, якая атрымала мандат на выкананне якой-н. функцыі;

2) дзяржава, якая валодае мандатам на кіраванне калоніяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Regíerung f -, -en ура́д, ула́да, упра́ва; часо́вы ўрад

2) панава́нне, кірава́нне;

zur ~ kómmen* прыйсці́ да ўла́ды;

die ~ ántreten* уступі́ць у кірава́нне (дзяржа́вай);

die ~ stürzen скі́нуць ура́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МІ́НСКІ ЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.

Засн. ў 1971 у Мінску. Рыхтуе тэхнікаў-электрыкаў, тэхнікаў-будаўнікоў, тэхнікаў-цеплатэхнікаў. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч. г.); электраэнергетыка; цеплаэнергетыка; прамысл. і грамадзянскае буд-ва; аўтаматызацыя і кіраванне энергет. працэсамі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.

т. 10, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВІГА́ЦЫЯ КАСМІ́ЧНАЯ,

кіраванне рухам касмічнага апарата. Уключае вызначэнне траекторыі, прагназаванне руху, правядзенне разлікаў, неабходных для карэкцыі ці змены траекторыі касм. апарата, а таксама кіраванне яго рухам (аўтаматычнае або непасрэдна касманаўтамі) пры стыкоўцы, пасадцы, узлёце і інш.

У залежнасці ад тыпу навігацыйных прылад Н.к. падзяляецца на астранамічную навігацыю, радыёнавігацыю і інерцыяльную навігацыю (вызначэнне руху касм. апарата на актыўным участку палёту пры дапамозе ўстаноўленых на ім акселерометраў). Бывае неаўтаномная (праводзіцца пры дапамозе наземных сродкаў) і аўтаномная (праводзіцца на борце касм. апарата; яе роля павялічваецца з ростам працягласці і далёкасці палётаў). Асаблівасць Н.к. у тым, што месца старту (Зямля, Месяц і інш.) і месца прызначэння (планеты і іх спадарожнікі, каметы, астэроіды і інш.) з’яўляюцца рухомымі целамі, якія абарачаюцца па сваіх арбітах.

Літ.:

Шебшаевич В.С. Введение в теорию космической навигации. М., 1971.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 11, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРТАКРА́ТЫЯ,

1) палітычны лад, пры якім вярхоўная паліт. і заканадаўчая ўлада, выканаўчыя органы і кіраванне гаспадаркай належаць і падпарадкоўваюцца адзінай партыі, якую, як лічыцца, падтрымлівае ўвесь народ.

2) Вузкі слой парт. бюракратыі, якая фактычна сканцэнтроўвае ў сваіх руках уладу ў партыі і ў краіне.

т. 12, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМАХО́ДНАЕ ШАСІ́,

спецыяльнай канструкцыі трактар для с.-г. работ у агрэгаце з навясным абсталяваннем. Мае адкрытую адна- ці двухбрусаваю раму, дзе размяшчаецца навясное абсталяванне або транспартная платформа; рухавік і сілавая перадача размешчаны спераду ці ззаду (найб. пашырана). Кіраванне навясным абсталяваннем з дапамогай гідраўлічнай сістэмы.

т. 14, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манда́т м.

1. Mandát n -(e)s, -e, Vóllmacht f -, -en;

дэпута́цкі манда́т Ábgeordnetenmandat n;

2. гіст.:

краі́на, яка́я ма́е манда́т (на кіраванне якой-н тэрыторыяй) Mandatárstaat m -(e)s, -en;

атрыма́ць манда́т на кірава́нне чым-н. das Mandát über etw. (A) bekómmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пост¹, паста́, мн. пасты́, пасто́ў, м.

1. Асоба або група людзей, якія вядуць назіранне за чым-н. або ахоўваюць што-н.

Міліцэйскі п.

2. Месца, пункт, адкуль вядзецца назіранне, дзе знаходзіцца ахова.

Баявы п.

Памерці на пасту (перан.: пры выкананні абавязкаў).

3. Адказная пасада.

Заняць высокі п.

4. Месца, у якім сканцэнтравана кіраванне рознымі тэхнічнымі сродкамі, сігналамі.

Цэнтральны п.

|| прым. паставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2 і 4 знач.).

Паставая будка.

Паставая служба.

Паставая ведамасць (службовы дакумент каравула).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ура́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне краінай. Савецкі ўрад. Буржуазны ўрад. Рэвалюцыйны ўрад. □ Толькі дзякуючы Саветам удалося ў Расіі тое, што не ўдавалася ні ў адной з еўрапейскіх рэвалюцый, народ вылучыў і даў апору сапраўднаму народнаму ўраду. Ленін. // Члены такога органа. Урад пайшоў у адстаўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)