ЖАХО́ЎСКІ (Цыпрыян) (Кіпрыян, каля 1635, Полацкае ваяв. — кастр. 1693),
уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Д-р тэалогіі. Вучыўся ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме (1658—64). Архімандрыт шэрагу манастыроў, у 1671—74 каад’ютар (памочнік-намеснік) пры мітрапаліце Г.Календзе. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (1674—93), адначасова архіепіскап полацкі. Для пашырэння уніі выкарыстоўваў адм. сродкі. Удзельнік склікання ў 1680 у Любліне з’езда уніятаў і праваслаўных, які апісаў у кнізе «Люблінскі калёквіум...» (Замосце, 1680, на польскай мове). Імкнуўся абмежаваць у царкве ўплыў базыльян, што выклікала з імі канфлікт. У пач. 1690-х г. заснаваў Супрасльскую друкарню. Ахвяраваў сродкі на рамонт храмаў у Вільні, Навагрудку, Полацку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХІЛЕ́ВІЧ (Дзмітрый Леанідавіч) (22.9.1897, в. Вадатыі Карастышаўскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна — 29.5.1974),
украінскі гісторык. Д-ргіст.н. (1951), засл. дз. нав. УССР (1974). Скончыў Кіеўскіін-тнар. асветы (1924). У 1921—45 працаваў у ВНУ УССР і РСФСР. З 1946 заг. кафедры Львоўскага ун-та. Даследаваў агр. адносіны і гісторыю сялянства Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы 16—18 ст. Распрацаваў перыядызацыю агр. гісторыі Беларусі і Літвы 16—18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972).
Тв.:
Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957;
Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЦКАЯ (Ірына Канстанцінаўна) (н. 18.2.1949, г. Красны Луч Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыла Кіеўскімед.ін-т (1972). З 1990 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па фізіялогіі зуба, умовах фарміравання рэзістэнтнасці іх цвёрдых тканак, уплыве агульнай рэактыўнасці арганізма на ўстойлівасць зубоў да знешніх уздзеянняў, стаматалагічнай прафілактыцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Светоотверждаемые композиты в клинике терапевтической стоматологии // Современное стоматологическое материаловедение и использование его достижений в клинической практике. М., 1994;
Коррекция общей резистентности организма в системе стоматологической профилактики // Экологическая антропология: Ежегодник. Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНСУ́РАВА (сапр.Валерштэйн) Цэцылія Львоўна
(20.3.1897, Масква — 22.1.1976),
расійская актрыса, педагог. Нар.арт.СССР (1971). Скончыла Кіеўскіун-т. З 1919 у Студыі, потым у Т-ры імя Вахтангава. З 1925 выкладала ў Тэатральным вучылішчы імя Б.Шчукіна (з 1946 праф.). Першая выканаўца ролі прынцэсы Турандот («Прынцэса Турандот» К.Гоцы, 1922). Уласцівыя М. эмац. выразнасць, тэмперамент, пластычная вытанчанасць, мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, псіхал. глыбіня раскрыцця характару выявіліся ў ролях: Ксенія («Разлом» Б.Лаўранёва), Шурка («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Інкен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТО́ЎТЫ (Мантоўтавічы),
шляхецкі род герба «Тапор» у ВКЛ. Родапачынальнік — літ. баярын Мантоўт (у хрышчэнні Аляксандр), верагодны родзіч Бутрыма, які ў час заключэння Гарадзельскай уніі 1413 прыняў герб «Тапор». У 1422—35 Мантоўт быў старостам салечніцкім (пасля атрымаў Салечнікі ад вял.кн.ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча ва ўласнасць), у 1440 староста эйшышкскі. Найб. вядомыя М.: Міхал (?—1486), сын Мантоўта, староста луцкі ў 1463—75, намеснік новагародскі і маршалак гаспадарскі ў 1482, кашталян трокскі з 1483. Узначальваў раду вял.кн. Жыгімонта. Меў маёнткі на Украіне, Жырмуны каля Ліды, Шарсцін у Гомельскай вол.Юрый (?—1508), сын Міхала, староста крамянецкі ў 1502—05, ваявода кіеўскі з 1507.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧО́СКІ ((Paczoski) Юзаф Конрадавіч) (8.12.1864, в. Белгародка Дубнаўскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 14.2.1942),
польскі і ўкраінскі біёлаг; адзін з заснавальнікаў фітацэналогіі, пачынальнік геабат. даследаванняў на Беларусі. Скончыў Кіеўскіун-т (1894). З 1897 працаваў у Херсоне і запаведніку Асканія-Нова. З 1923 узначальваў н.-д. работу запаведніка Белавежская пушча. З 1925 праф. Пазнанскага ун-та. Навук. працы па фларыстыцы, сістэматыцы, геаграфіі раслін, садоўніцтве, лесаводстве, энтамалогіі, арніталогіі. Распрацаваў паняцце аб «біяэкалагічным патэнцыяле віду». Аўтар манаграфій «Аб раслінных фармацыях і паходжанні флоры Палесся» (1900), «Флора Палесся і прылеглых мясцовасцей» (1901).
Літ.:
Пузанов И.И., Гольд Т.М. Выдающийся натуралист И.К.Пачоский. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРУШЭ́ЎСКІ (Дзмітрый Майсеевіч) (13.9.1863, с. Кобрынава Чаркаскай вобл., Украіна — 12.12.1942),
расійскі гісторык-медыявіст. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1924), засл.праф. (1925). Скончыў Кіеўскіун-т (1886). Праф. Варшаўскага (1897—1906), Петраградскага (1914—17), Маскоўскага (1906—11 і 1917—42) ун-таў. Прадстаўнік сац.эканам. кірунку ў рас.медыявістыцы. Даследаваў гісторыю агр. адносін сярэдневяковай Англіі, ў прыватнасці крызіс англ.манара. Сац.-эканам. адносіны ў Англіі 14 ст. разглядаў як капіталістычныя, генезіс феадалізму паказваў як мірны эвалюц. працэс. Асн. працы: «Паўстанне Уота Тайлера» (ч. 1—2, 1897—1901), «Нарысы з гісторыі сярэдневяковага грамадства і дзяржавы» (1907), «Нарысы з гісторыі англійскай дзяржавы і грамадства ў сярэднія вякі» (1903).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́Ў ПАЎДНЁВА-ЗАХО́ДНЯЙ РАСІ́І»
(«Архив Юго-Западной России, издаваемый временной Комиссией для разбора древних актов...»),
зборнік дакументаў і літ. помнікаў Правабярэжнай і Зах. Украіны 14—18 ст. Выдадзены ў Кіеве на рус. мове ў 35 т. (ч. 1—8, 1859—1914). Асн. крыніца выдання — Кіеўскіцэнтр. архіў, дакументы, што паступалі ў Кіеўскую камісію ад прыватных асоб, манастыроў і розных устаноў. Уключаны матэрыялы па гісторыі правасл. царквы 14—18 ст., пратаколы і пастановы шляхецкіх соймікаў за 1569—1726, звесткі пра барацьбу ўкр. казацтва з польск. шляхтай у 1500—1768, акты аб паходжанні шляхецкіх родаў, пра гарады, дакументы аб эканам. і юрыд. становішчы ўкр. сялян 1498—1799, перапісы яўр. насельніцтва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЧУ́К (Андрэй Якаўлевіч) (н. 15.6.1915, в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Рэчыцкі педтэхнікум (1932), артыл. школу ў Куйбышаве (1939), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947), Кіеўскіун-т (1965). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941: камандзір батарэі, дывізіёна, нач. артылерыі стралк. палка. Вызначыўся 15—17.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра каля Лоева Гомельскай вобл.: батарэя пад камандаваннем лейт. Варанчука фарсіравала раку, захапіла плацдарм, знішчыла 5 агнявых кропак, 2 танкі ворага, адбіла некалькі контратак праціўніка, што спрыяла паспяховаму наступленню сав. войск. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1985 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІННІ́ЦКІ (Юрый) (Георгій, свецкае імя Габрыэль; 1660—23.9.1713),
уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. З укр. шляхецкага роду герба «Сас». Служыў у войску, займаў адм. пасады, пасол на Варшаўскі вальны сейм 1690 ад Рускага ваяв. У 1700 прыняў манаства. У 1700—13 епіскап перамышльскі. З 1708 адміністратар (в.а. кіраўніка) Кіеўскай мітраполіі, Уладзіміра-Брэсцкай і Львоўскай епархій. Ад кіравання мітраполіяй адхілены каралём Станіславам Ляшчынскім, але пасля вяртання на трон караля Аўгуста II у 1710—13 мітрапаліт кіеўскі. Актыўна пашыраў унію на зах.-ўкр. землях, нават шляхам закрыцця правасл. цэркваў; адначасова імкнуўся прадухіліць пераход шляхты ў рымска-каталіцкі абрад, але беспаспяхова.
Літ.:
Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907.