ПІ́ЛЯР (Раман Аляксандравіч) (1894, Вільня, паводле інш. звестак Беластоцкае ваяв., Польшча — 2.9.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Камісар дзяржбяспекі 2-га рангу (1935). Вучыўся ў Петраградскім ун-це (1915—17). У 1917—19 старшыня ВРК Літвы, член Прэзідыума і сакратар ЦВК Літ.-Бел. ССР. З 1920 у органах ВЧК і АДПУ РСФСР. У 1924 удзельнічаў у аперацыі «Сіндыкат-2» па захопе ў Мінску Б.В.Савінкава і разгроме яго падп. арг-цыі. У 1925—29 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Зах. краі. З 1929 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ і нач. УНКУС СССР па Паўн.-Каўказскім краі, Сярэдняй Азіі, Саратаўскай вобл. Чл. ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1925—29. Чл. ЦВК Літ.-Бел. ССР у 1919, ЦВК БССР у 1927—29, ЦВК СССР у 1929—37. Неабгрунтавана арыштаваны 15.5.1937 як удзельнік «Польскай арганізацыі вайсковай» і агент польск. разведорганаў. 2.9.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
І.А.Валахановіч.
т. 12, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шво, -а, мн. -ы, -оў, н.
1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры.
Парвацца ў шве.
Накладаць швы (сшываць, змацоўваць краі раны, парэзу).
2. Месца злучэння частак чаго-н. (спец.).
Швы чэрапа.
Ш. цаглянай кладкі.
3. Спосаб шыцця, вышыўкі.
Няроўнае ш.
Сцябліністае ш.
◊
Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.
Трашчыць па ўсіх швах — прыходзіць у поўны заняпад, развальвацца; разм.).
|| прым. шыўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Ш. матэрыял (у хірургіі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Падзо́р ’брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н. (прасціны, пакрывала і г. д.)’ (ТСБМ), падзо́рнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Нар. лекс.), ’прасціна з карункамі ці вышыўкай па краі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), подзо́р, подзо́рнік ’подзор’ (Сл. Брэс.), подзо́рнік ’падзор’ (ТС). Рус. подузо́рник, подзо́рник ’тс’. Да узор (гл.). Параўн. яшчэ рус. подузо́рить ’размаляваць або вышыць узорам'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДУБАТО́ЎСКАЕ,
біялагічны заказнік на тэр. Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Створаны як заказнік-журавіннік для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на балоце верхавога тыпу Дубатоўка ў 1979. Пл. 720 га (1997). У заказніку 2 невял. возеры. Па краі балота пераважна асакова-пушыцава-сфагнавая расліннасць, бліжэй да цэнтра — асакова-пушыцава-кусцікавасфагнавая. На мінер. «астравах» у цэнтры трапляецца рэдкая ахоўная расліна — купальнік горны.
т. 6, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
закру́глены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закругліць.
2. у знач. прым. Круглявы, акруглы. Закруглены вугал дома. □ Закруглены краі спражкі так ёмка слізгаў па скуры, што не пакідаў знаку. Маўр.
3. перан.; у знач. прым. Гладкі, закончаны (пра стыль мовы). Закругленая фраза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плёскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Плюхацца. Бліскучаю сталёваю стужкаю ззяе Прыпяць, і толькі ў глыбозных чорных бухтах яе плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі-абручы. Колас. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся. Шамякін. Вада ў вёдрах зазыбалася і пачала плёскацца цераз краі. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́мхлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да прымхаў. Чалавек робіцца прымхлівы, калі ведае, што блізкі яго на краі жыцця. Шамякін. Аб’ектыў фотакамеры палохаў прымхлівых і забабонных сельскіх жыхароў. «Помнікі».
2. Заснаваны на прымхах. Босая, у белай начной сарочцы.. [Лёдзя] выклікала ў Арыны прымхлівы страх. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТЫПО́ДЫ [ад анты... + грэч. pus (podos) нага],
1) жыхары дыяметральна процілеглых пунктаў на паверхні зямнога шара. У пераносным сэнсе — людзі з процілеглымі поглядамі, густамі або рысамі характару.
2) Антыподы ў біялогіі — клеткі, размешчаныя ў процілеглым яйцаваму апарату (яйцаклеткі і сінергіды) краі зародкавага мяшка пакрытанасенных раслін. Колькасць іх ад 1 да 300 (часцей 3). Нярэдка антыподы моцна разрастаюцца і садзейнічаюць перадачы пажыўных рэчываў з тканак семязавязі зародку.
т. 1, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КСАН,
скалісты востраў у Енісейскім зал. Карскага м., за 1,5 км ад мацерыка, у Краснаярскім краі Расіі. Пл. каля 25 км². Складзены пераважна з дыябазаў. Выш. да 50 м. Палярная станцыя (з 1916), на базе якой у 1930-я г. пабудаваны арктычны радыёметэаралагічны цэнтр і геафіз. абсерваторыя. Рыбазавод. Востраў названы Н.А.Э. Нордэншэльдам у 1878 у гонар швед.
купца Дзіксана, які фінансаваў яго экспедыцыю. Порт Дзіксан.
т. 6, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФЛАРА́ЦЫЯ [ад дэ... + лац. flos (floris) кветка, маладосць, дзявоцкасць],
парушэнне цэласнасці дзявоцкай плявы. Звычайна бывае пры першых палавых зносінах. Суправаджаецца нязначным крывацёкам, хоць нярэдкія выпадкі, калі яго няма. Прыблізна праз 3—5 дзён пасля Д. краі парушанай дзявоцкай плявы загойваюцца і палавая блізкасць не выклікае болевых адчуванняў. Іншы раз, у залежнасці ад анат. будовы, дзявоцкая плява расцягваецца і застаецца непашкоджанай пасля неаднаразовых палавых актаў.
т. 6, с. 365
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)