МОТА..., мата... (ад лац. motor які прыводзіць у рух), састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні словам: «маторны» (напр., мотаблок, мотапіла); «матарызаваны» (напр., мотапяхота); «матацыклетны» (напр., мотабол, мотаролер).

т. 10, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́БУС (ад лац. rebus пры дапамозе рэчаў, прадметаў),

загадка, у якой словы або фразы, што разгадваюцца, выкладзены ў выглядзе камбінацый малюнкаў, літар; у пераносным значэнні — нешта загадкавае, мудрагелістае, незразумелае.

т. 13, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́КТНАСЦЬ (ад лац. correctus выпраўлены, палепшаны),

1) тактоўнасць у абыходжанні з людзьмі, ветлівасць (часта ў значэнні «падкрэсленая ветлівасць»), пачцівасць, далікатнасць.

2) Дакладнасць, правільнасць, выразнасць (напр., К. аргументацыі, доказаў, К. перакладу).

т. 8, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Bezíehung f -, -en дачыне́нне, адно́сіны; pl су́вязі; інш. значэнні гл. пад словам bezíehen*

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

...ГЕНЕЗ (ад грэч. genesis паходжанне), другая састаўная частка складаных слоў, што па значэнні адпавядае словам «род», «паходжанне» і абазначае: які звязаны з працэсам утварэння, узнікнення і далейшага развіцця, напр., гістагенез, алагенез.

т. 5, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРПАНЦІ́Н [франц. serpentin ад лац. serpens (serpentis) змяя],

скрутак вузкай доўгай каляровай папяровай стужкі, якую кідаюць у публіку на карнавалах, маскарадах, балях. У пераносным значэнні С. наз. участкі звілістай горнай дарогі.

т. 14, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тро́п

(гр. tropos)

слова або моўны выраз, ужытыя ў пераносным, вобразным значэнні (метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, гіпербала, літота).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЭХКА́Н, дыхкан (перс.),

у раннім сярэдневякоўі ў Іране і Сярэдняй Азіі абшчынныя вярхі, сярэднія і буйныя землеўладальнікі. Тэрмін вядомы з часоў Сасанідаў. Пасля 13 ст. яго ўжывалі пераважна ў значэнні «селянін, земляроб».

т. 6, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУПЕРМЭ́Н (ад супер... + англ. man чалавек),

1) у іранічным значэнні — чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі; звышчалавек.

2) Герой дэтэктываў, кінабаевікоў, коміксаў і пад., надзелены надзвычайнымі якасцямі, якія робяць яго непераможным.

т. 15, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЫРЫМО́НІЯ (лац. caerimonia пашана, павага),

прыняты парадак правядзення якога-н. абраду, урачыстасці. У пераносным значэнні Ц. — якое-н. працяглае дзеянне, што здзяйсняецца паслядоўна і метадычна; умоўнасці ў паводзінах, уласцівыя цырымоннаму чалавеку, манернасць.

т. 17, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)