возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад г. Полацк, каля г. Наваполацк. Пл. 0,43 км², даўж. каля 1,7 км, найб.шыр. 330 м, найб.глыб. 20,7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,8 км. Пл. вадазбору 4,7 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам. Ёсць шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пн забалочаныя. Падводная ч. катлавіны складаецца з паўн. (глыб. да 4,5 м) і паўд. (глыб., 20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыб. 3 м. Ложа да глыб. 2 м выслана пяском, ніжэй — сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКЛЕ́Я,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 37 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,95 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 9,2 км. Пл. вадазбору 24,8 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Складаецца з 2 плёсаў, злучаных пратокай. Схілы выш. да 5 м (на ПнУ і Пд да 10 м) пад лесам. Берагі нізкія, на Пд і У зліваюцца са схіламі, параслі лесам і хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Няклейка. У возеры жывуць бабры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦІРАДКО́ЎЕ, квінціла,
страфа з 5 вершаваных радкоў, злучаных дзвюма (радзей адной) рыфмамі або клаўзуламі. Часцей сустракаецца рыфмоўка па схеме АБААБ:
Я — мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»
(Я.Колас. «Мужык»)
Радзей кампаноўка рыфмаў у П. можа быць іншай: ААББА («Не шукай» Я.Купалы), АБББА («Людзьмі завемся» Е.Лось), ААААА («Дыханне» А.Лойкі). Часам адзін радок (1-ы, 2-і, 3-і і г.д.) застаецца нерыфмаваным («У маршы», «Да штурму», «Вянок» М.Танка). Сустракаецца П. зусім без рыфмаў (у белым вершы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІГЕ́Р,
возера ў Цвярской і Наўгародскай абл. Расіі, на Валдайскім узв., на выш. 205 м. Пл. 212 км². Сярэдняя глыб. 5,8 м, найб. 24 м, працягласць з Пн на Пд 66 км, з З на У 37 км. Катлавіна ледавіковага паходжання. Мае складаную лопасцевую форму. Складзена з некалькіх адасобленых плёсаў, злучаных кароткімі пратокамі. 169 астравоў, найб. Хочын (31 км²). Берагі моцна парэзаныя. Прымае 110 прытокаў (асн., — рэкі Чаромуха, Крапівенга, Сароча), сцёк у р. Селіжараўка (левы прыток р. Волга). Ледастаў ад ліст. да красавіка. Рыбалоўства. На С. — г. Асташкаў. Раён турызму і адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНДА́ЦЫЯ ІМЯ́ П.КРАЧЭ́ЎСКАГА,
бел. грамадская дабрачынная арг-цыя ў замежжы. Створана ў 1958 у Нью-Йорку, каб «утрымліваць у Злучаных Штатах Амерыкі беларускі культурны цэнтр, у якім будуць сабраны і захаваны гісторыя і традыцыя Беларусі». Старшыні: М.Гарошка, В.Тумаш, Ф.Бартуль (з 1982). У 1963 фундацыя набыла жылыя дамы ў Нью-Йорку, фін. прыбытак ад здачы ў арэнду якіх выкарыстоўваецца на падтрымку бел. культуры, устаноў, у т. л.Беларускага інстытута навукі і мастацтва, асобных даследчыкаў. Мае б-ку, захоўвае архівы вядомых бел. дзеячаў. Праводзіць навук. і літ. вечарыны, грамадскія сходы, сустрэчы беларусаў Паўн. Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТАПАДО́БНАЯ ЗАЛО́ЗА,
эндакрынная залоза пазваночных жывёл і чалавека, якая выпрацоўвае 3 гармоны: тыраксін, трыёдтыранін і кальцытаній (рэгулюе фосфарна-кальцыевы абмен).
Няпарны орган (радзей парны — у земнаводных і птушак), размешчаны ў сярэдняй вобласці шыі пад гартанню. Асн.марфал. і функцыян. адзінка Ш.з. — фалікул. Мае форму шчыта (адсюль назва) або падковы. У чалавека Ш.з. размешчана ў пярэдняй вобласці шыі, спераду і па баках ад трахеі, складаецца з 2 доляў (правай і левай), злучаных перашыйкам. Маса Ш.з. дарослага чалавека 20—60 г, нованароджанага — 1—2 г. Недахоп гармонаў Ш.з. тыраксіну і трыёдтыраніну ў раннім дзіцячым узросце прыводзіць да крэцінізму.
3) заканада́ўчая ўстано́ва некато́рых шта́таў у Злу́чаных Шта́тах Амэ́рыкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
the East
а) усхо́дняя ча́стка Кана́ды й Злу́чаных Шта́таў
б) Усхо́д, азія́цкія краі́ны
в) былы́ Саве́цкі Саю́з і яго́ныя ўсхо́днеэўрапе́йскія сатэлі́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
цыклаканве́ртар
(ад цыкла- + канвертар)
пераўтваральнік электрычнай энергіі частаты крыніцы сілкавання ў энергію пераменнага току зменнай частаты перыядычным пераключэннем сустрэчна-паралельна злучаных вентыляў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
(the) House of Representatives
Пала́та Прадстаўніко́ў (ніжэ́йшы вы́барны заканада́ўчы о́рган у Злу́чаных Шта́тах Амэ́рыкі; ніжэ́йшы заканада́ўчы о́рган у Аўстра́ліі, Но́вай Зэля́ндыі, Япо́ніі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)