намы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.

1. чаго. Вымыць нейкую колькасць.

Н. бялізны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Нанесці плынню, хвалямі.

Рака намыла водмель.

3. чаго. Прамываючы пароду вадой, здабыць нейкую колькасць чаго-н. (звычайна пра золата).

Н. золата.

4. што і чаго. Стварыць збудаванне з зямлі пры дапамозе землясоснай машыны.

Н. дамбу.

|| незак. намыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. намы́ў, -мы́ву, м. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак., каго-што.

1. Пакарыць, захапіць узброенай сілай. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.

2. перан. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. настойлівасцю, барацьбой і пад. Заваяваць свабоду. Заваяваць аўтарытэт. Заваяваць званне брыгады камуністычнай працы. // Прывабіць, прыцягнуць да сябе. Заваяваць сэрца дзяўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

win

[wɪn]

1.

v.t. won, winning

1) выйграва́ць

to win the battle — вы́йграць бітву́

2) здабыва́ць

to win fame — здабы́ць сла́ву

to win a prize — здабы́ць узнагаро́ду, прыз

3) здабыва́ць, заваёўваць (прыхі́льнасьць), выкліка́ць (зацікаўле́ньне)

The speaker soon won his audience — Прамо́ўца ху́тка заваява́ў прыхі́льнасьць слухачо́ў

2.

n., informal

вы́йгрыш -у m.; уда́ча f.; перамо́га f.

- win back

- win over

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zjednać

зак.

1. заваяваць; здабыць; падпарадкаваць;

zjednać sobie sympatię — заваяваць сімпатыю;

2. памірыць; замірыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́лавіць, ‑лаўлю, ‑лавіш, ‑лавіць; зак., каго-што.

1. Пералавіць; знішчыць лоўляй. Вылавіць рыбу ў рацэ. □ Перамагаючы ў сабе страх і слабаволле, кравец дапамагае вылавіць бандытаў. Барсток.

2. Ловячы, здабыць, выцягнуць адкуль‑н. Вылавіць бервяно з ракі. □ [Катэр] зігзагамі ходзіць над загінуўшым караблём, каб вылавіць тых, якія яшчэ былі на вадзе. Кулакоўскі. // перан. Знайсці. Вылавіць памылкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. раздабыў, ‑была, ‑было; зак., каго-што.

Разм. Здабыць, дастаць з цяжкасцямі. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча. Краўчанка. Стрыечны брат нашага местачкоўца аказаўся чалавекам хмурным, недаверлівым, хітрыў і віляў, і ніякіх патронаў раздабыць у яго не ўдалося. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zdobyć

зак.

1. заваяваць, захапіць, узяць, здабыць;

zdobyć twierdzę — узяць крэпасць;

zdobyć co z marszu — захапіць што з паходу;

2. атрымаць; здабыць;

zdobyć pierwsze miejsce — заняць першае месца;

zdobyć bramkę спарт. забіць гол

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.

Стачы́на ‘жывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл. дыял. *stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпу серб.-харв. stećiздабыць, атрымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасягнуць, дамагчыся, дабіцца, атрымаць; дапяць, дастукацца (разм.); дайсці, здабыць, заваяваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

uzyskać

зак. атрымаць; здабыць;

uzyskać odszkodowanie — атрымаць кампенсацыю;

uzyskać obywatelstwo — атрымаць грамадзянства;

uzyskać połączenie — дазваніцца; датэлефанавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)