алкагалі́зм, -у, м.

1. Цяжкае хранічнае захворванне, якое выклікаецца злоўжываннем спіртнымі напіткамі, выяўляецца ў псіхічнай і фізічнай залежнасці ад алкаголю.

Лячэнне ад алкагалізму.

2. Тое, што і п’янства.

Барацьба з алкагалізмам.

|| прым. алкагалі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́ры-бе́ры, нескл. ж.

Захворванне, якое развіваецца ў выніку няправільнага абмену рэчываў пры адсутнасці ў ежы вітаміну B₁.

[Ад сінгальскага beri — слабасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАНЗАО́ТЫЯ (ад пан... + греч. zōon жывёла),

надзвычайнае пашырэнне інфекц. хвароб жывёл у краіне, групе краін, на кантыненце; найвышэйшая ступень эпізаотыі. Узбуджальнікі хвароб (напр., яшчур, чума жывёл, птушак) вельмі заразныя, захворванне да 100%. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы і вірусаносьбіты.

т. 12, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́суш ’няскошаная пасохлая трава’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’дрэва, засохлае на корані’ (беласт., Сл. ПЗБ), посушызахворванне збожжавых’ (Выг. дыс.). Гл. пасуш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мало́чніца, ‑ы, ж.

1. Разм. Прадаўшчыца малака і малочных прадуктаў.

2. Захворванне слізістай абалонкі рота (пераважна ў грудных дзяцей).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхікі, звязаны з псіхікай. Псіхічная дзейнасць. Псіхічныя працэсы. Псіхічнае захворванне. Псіхічная атака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Хранічнае захворванне нервовай сістэмы, якое праяўляецца ў пашкоджанні спіннога мозга ў выніку сіфілісу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тымпані́я, ‑і, ж.

Захворванне сельскагаспадарчай жывёлы, пры якім збіраецца празмерная колькасць газаў у рубцы жвачных або ў кішэчніку коней.

[Грэч. tympanon — барабан, бубен.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шызафрэні́я, ‑і, ж.

Цяжкае псіхічнае захворванне, якое суправаджаецца ўстойлівымі зменамі ў псіхіцы, парушэннем звязанасці псіхічных працэсаў, зніжэннем псіхічнай дзейнасці.

[Ад грэч. schizō — раздзяляю, расшчапляю і phrēn — розум.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эклампсі́я, ‑і, ж.

Цяжкае захворванне, якое ўскладняе працяканне цяжарнасці, роды і суправаджаецца сутаргавымі прыступамі, непрытомнасцю і пад. Сімптомы эклампсіі.

[Грэч. éklampsis — успышка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)