армянскі пісьменнік. Друкаваўся з 1909. У зб. апавяданняў «Сумныя людзі» (1918), апавяданнях і аповесцях 1918—25 паказаў духоўны свет суайчыннікаў, складаныя сац. працэсы тагачаснасці. Гераічнаму мінуламу Арменіі прысвяціў гіст. трылогію «Цар Пап» (1944), «Армянская крэпасць» (1959), «Вараздат» (1968). Аўтар аўтабіягр. рамана «Гісторыя аднаго жыцця» (т. 1—2, 1934—38). Пераклаў на арм. мову раман Л.Талстога «Вайна і мір», творы І.Тургенева і інш. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі М.Татур, М.Гіль.
румынскі і малд. пісьменнік. Скончыў духоўную семінарыю ў Ясах (1858), пед. курсы (1865). Настаўнічаў. Быў дыяканам (у 1872 пазбаўлены царк. сану). Друкаваўся з 1875. Аўтар цыкла казак і апавяданняў (1875—77), адметных глыбока рэалістычным адлюстраваннем сац. кантрастаў і супярэчнасцей тагачаснага грамадства, яркімі нар. вобразамі. Найб. значны твор — аўтабіягр. аповесць «Успаміны дзяцінства» (1880—83) пра малд. вёску сярэдзіны 19 ст., духоўны свет селяніна, яго мары і спадзяванні. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў У.Казбярук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
айце́ц, айца, м.
Уст.
1. Служка культу.
2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына.Колас.Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася.З нар.
•••
Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго‑н. пастаянна.
Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыя́рх, ‑а, м.
1. Кіраўнік роду ў родавым грамадстве.
2.перан. Стары і вельмі паважаны чалавек у якім‑н. калектыве. //каго-чаго. Старшы і найбольш выдатны ў якой‑н. галіне дзейнасці чалавек. У Бруселі яго [Карловіча] благаслаўляе сам патрыярх польскіх гісторыкаў Іяхім Лелевель.Г. Кісялёў.
3. Вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы. // Асоба, якая мае гэты тытул.
[Грэч. patriarchēs — роданачальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патрыя́рх ’кіраўнік роду’, ’стары, паважаны чалавек у калектыве’, ’вышэйшы духоўны тытул праваслаўнага служыцеля’ (ТСБМ). Са ст.-рус.патрыархъ, патриꙗрхъ ’прабацька’, ’патрыярх, свяціцель’, якое са ст.-слав.патриар(ъ)хъ < ст.-грэч.πατριάρχης ’родапачынальнік, прабацька’ (Фасмер, 3, 217). Адпаведна ст.-бел.патриархия, патрыярхыя, патрыярхыя ’патрыярхія’ (1597 г.) праз ц.-слав.патриархиꙗ з с.-грэч.πατριαρχία ’патрыяршы сан’ або з πατριαρχεχῖον рэзідэнцыя патрыярха’ (там жа; Булыка, Лекс. запазыч., 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
spiritual2[ˈspɪrɪtʃuəl]adj.
1.духо́ўны, інтэлектуа́льны;
our spiritual home на́ша духо́ўная радзі́ма
2. то́нкі, адухо́ўлены, узвы́шаны;
a spiritual face адухо́ўлены твар
3. рэлігі́йны, царко́ўны, набо́жны;
a spiritual court царко́ўны суд
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
clerical
[ˈklerɪkəl]1.
adj.
1) духо́ўны, клерыка́льны
2) пі́сарскі, канцыля́рскі, ура́дніцкі
2.
n.
1) духаўні́к -а́m.
2) клерыка́л -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БУРШ (Яша) (сапр.Анісяровіч Янка; н. 12.11.1929, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. паэт і мастак. Жыве ў Польшчы. Скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтва (1957). Дэбютаваў вершамі ў беластоцкім зб. «Рунь» (1959). Аўтар паэт. кнігі «Прамень думкі» (Беласток, 1964). Друкаваўся ў альманаху «Белавежа» (1965, 1971) і інш. Вершы Бурша пра складаны духоўны свет сучаснага чалавека, выбар ім шляхоў у грамадстве, інтымныя пачуцці. Шмат месца займае пейзажная лірыка. Паэтычная мова Бурша ўскладненая, разлічана на вобразна-асацыятыўнае мысленне чытача. Адзін з арганізатараў бел.літ.-маст. руху на Беласточчыне. Жывапісныя творы Б. выстаўляліся ў Польшчы і за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУМАКУ́ЛАВА (Танзіля Мустафаеўна) (н. 18.7.1934, г. Тырныауз, Кабардзіна-Балкарыя),
балкарская паэтэса. Нар. паэтэса Кабардзіна-Балкарыі (1982). Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). Друкуецца з 1957. У кнігах вершаў і паэм «Кветкі на скале» (1959), «Песні гор» (1962), «Прахалода гор» (1967), «Свяцільнік» (1969, за дзве апошнія Рэсп. прэмія 1969), «Белы свет» (1972), «Бацькоўскі дом» (1984) і інш. імкнулася адлюстраваць гіст. і духоўны вопыт балкарскага народа, складаныя і шматгранныя сувязі сучасніка з эпохай і навакольным светам. Дзярж. прэмія РСФСР імя М.Горкага 1977. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі І.Калеснік, М.Танк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТР I ПЕ́ТРАВІЧ НЕ́ГАШ (1747, Негушы, Чарнагорыя — 18.10.1830),
уладыка (свецкі і духоўны правіцель) Чарнагорыі [1781—1830]. З дынастыі Негашаў. Вучыўся ў Расіі (1762—66). З 1766 архімандрыт, з 1781 мітрапаліт. Кіраваў барацьбой чарнагорцаў супраць тур. панавання, дамогся (1796) фактычнай незалежнасці Чарнагорыі ад Турцыі. Выступаў за ўмацаванне цэнтр. ўлады, выдаў збор законаў «Законнік» (1798). У знешняй палітыцы прытрымліваўся прарас. арыентацыі. Узначальваў атрады чарнагорцаў, якія сумесна з рас. экспедыцыйнымі сіламі змагаліся супраць франц. войск, што ў 1805 акупіравалі Далмацыю. У час першага сербскага паўстання 1804—13 падтрымліваў сувязь з Карагеоргіем, імкнуўся аб’яднаць сілы чарнагорцаў і сербаў.