Kínderwagen m -s, - дзіця́чая каля́ска, дзіця́чы вазо́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нагру́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Невялікі фартух або частка фартуха, якая закрывае грудзі пры ядзе.

Дзіцячы н.

2. Частка конскай збруі, якую надзяваюць на грудзі каня.

3. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытка або панцыра, які засцерагаў грудзі.

Рыцарскі н.

Засцерагальны н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спая́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.

1. Злучыцца шляхам паяння.

Канцы дроту спаяліся моцна.

2. перан. Злучыцца ў адно непарыўнае цэлае, зрабіцца дружнымі.

Дзіцячы калектыў хутка спаяўся.

|| незак. спа́йвацца, -аецца.

|| наз. спа́йванне, -я, н. і спа́йка, -і, ДМ спа́йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЮНІСЕ́Ф (UNICEF),

гл. Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

т. 18, кн. 1, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dziecinny

dziecinn|y

1. дзіцячы;

pokój ~y — дзіцячы пакой;

wózek ~y — каляска; вазок; калёскі;

2. дзіцячы, наіўны, несур’ёзны;

~e zachowanie — дзіцячыя паводзіны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рына́лік ’дзіцячы начны гаршок’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма ад ры́льнік (гл.) або ад рыка (гл.), параўн. польск. дыял. rynik, ст.-чэш. renlík ’горшчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недаме́рак, ‑рка, м.

Тое, што не мае належнага або нармальнага памеру. Дошка-недамерак. // Разм. Абутак і вопратка большага размеру, чым дзіцячы, і меншага, чым дарослы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЖДАНО́ВІЧЫ,

вёска ў Мінскім р-не, каля вадасх. Крыніца, на аўтадарозе Мінск—Заслаўе. Чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнЗ ад г. Мінск. 5669 ж., 660 двароў (1997). Дарожна-буд. ўпраўленне № 5, ПМК № 1, гідрагеал. станцыя, рамонтна-буд. ўпраўленне, з-д безалкагольных напіткаў. Рэсп. інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Мінская абл. школа глухіх дзяцей, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр, дзіцячы дом, сярэдняя школа, 4 б-кі, амбулаторыя, аптэка, 3 аддз. сувязі. Каля вёскі курорт Ждановічы.

т. 6, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́мперс

(англ. pumpers)

дзіцячы падгузак з вельмі мяккага матэрыялу, які добра ўсмоктвае вільгаць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

infantile

[ˈɪnfəntaɪl]

adj.

1) дзіця́чы, дзяці́ны

2) як дзіця́

3) ра́ньні, у ра́ньняй ста́дыі разьвіцьця́

infantile paralysis — дзіця́чы пара́люш, поліяміэлі́т -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)