1. Станавіцца на калені. Пад вечар у покуце Болесь з жонкай кленчылі, спалохана маліліся, не адважваліся падняць уверх вачэй.Карпюк.
2.перан. Настойліва прасіць, клянчыць. Уся сям’я.. сядзела ўжо на возе і кленчыла-ўпрошвала дзеда сесці з імі.Бядуля.Не прасілі нічога ў дарослых, не кленчылі, Гордыя і незалежныя змалку.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца. І бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда.Колас.Гэта ёсць пераход, каб не лезці ў ваду, не брысці цераз брод.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачуць, паслухаць многа чаго‑н. Наслухацца пра даўнейшае. Наслухацца казак. □ А расказваць было што: ходзячы вечна па людзях, усяго наслухаешся.Чорны.Шмат чаго мы наслухаліся ад дзеда пра войны.Якімовіч.
2. Атрымаць задавальненне, слухаючы (частазадмоўем «не» або дзеясл. «магчы»). Наслухацца музыкі. □ Слухае не наслухацца [Пастух] Салаўя-спевака, птаху чароўную.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псало́м, ‑лма, м.
Кожны з рэлігійных і маральна-павучальных спеваў, з якіх складаецца псалтыр. У дзеда Трыфана, як у самага набожнага на ўсе Багульнікі чалавека, у суботу і ў нядзелю ўвечары збіраліся на [маленне], найбольш жанчыны .. Ён ім чытаў псалмы, а яны праз пэўныя прамежкі часу спявалі ці «Памілуй мя, божа», ці «Святы божа, святы крэпкі».Сабаленка.
[Ад грэч. psalmos — хвалебны спеў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шантрапа́, ‑ы, ж.
Разм.лаянк. Пусты, нікчэмны чалавек. Па пероне нейкі тып ходзіць.. Раз прайшоў — на рэйкі плюнуў, другі прайшоў — праз плот у сквер плюнуў. Песню нейкую насвіствае. «Шантрапа!» — думае пра яго Федзя.Нядзведскі./узнач.зб.Толькі час ішоў! І неўпрыкметку Мне [унуку] і Сорамна і прыкра стала Выхваляцца подзвігамі дзеда, Завадзілам быць у шантрапы.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛО́СІН (Яўген Максімавіч) (6.1.1912, в. Урыўкі Ялецкага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 25.5.1981),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1956). Нар.арт.СССР (1969). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1939). З 1939 у Гомельскім, з 1945 у Магілёўскім, з 1948 у Брэсцкім абл.драм. тэатрах. У 1949—76 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Акцёр яркага камед. таленту. У творчасці арганічна спалучаў знешнія сродкі выразнасці з псіхал. верагоднасцю і духоўнасцю вобразаў. Лепшыя ролі сыграў у Рус.драм. т-ры: Кукушкін і Сямён Кныш («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), дзед Шчукар («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Грыша Радазубаў, Печанегаў, Пярчыхін («Варвары», «Ворагі», «Мяшчане» М.Горкага), Кучумаў і Рабінзон («Шалёныя грошы» і «Беспасажніца» А.Астроўскага), Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Вартаўнік («Макбет» У.Шэкспіра) і інш. Сярод інш. роляў: у Гомельскім т-ры — Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Ляпкін-Цяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Дармедонт («Позняе каханне» Астроўскага); у Магілёўскім т-ры — Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Бальзамінаў («Жаніцьба Бальзамінава» Астроўскага), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера). Здымаўся ў кіно: «Несцерка», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Каханнем трэба даражыць», «Не плач, Алёнка» і інш.
Літ.:
Кулакоў К. Акцёр сучаснай тэмы (Я.М.Палосін) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАТЫ́П (ад грэч. prototypon правобраз),
рэальная асоба, якая паслужыла асновай для стварэння літ. вобраза, персанажа. Арыентаванасць на П., характар яго выкарыстання залежаць ад кірунку, жанру і творчай індывідуальнасці пісьменніка. Наяўнасць П. з’яўляецца істотнай рысай рэалістычнай творчасці з яе жыццепадабенствам, псіхалагізмам, быт. каларытам, у адрозненне ад л-р і стыляў з высокай ступенню нарматыўнасці і дэманстратыўнай умоўнасцю (класіцызм, барока, сентыменталізм). Паказваючы рэальную асобу, пісьменнік не капіруе характар і жыццё П., а адбірае патрэбнае яму. Зварот да П. найб. характэрны ў аўтабіягр. творах (трылогія Л.Талстога «Дзяцінства», «Гады падлетка», «Юнацтва», паэма Я.Коласа «Новая зямля») і ў лірыцы, дзе ў якасці П. лірычнага героя выступае сам аўтар. У літ. персанажа можа быць некалькі П (вобраз Грушніцкага ў рамане М.Лермантава «Герой нашага часу»), у некалькіх літ. персанажаў можа быць адзін П. (П. для вобразаў Садовіча ў рамане Я.Коласа «На ростанях», Баса-Грэнкі ў п’есе Я.Коласа «Забастоўшчыкі», Сташынскага ў рамане А.Фадзеева «Разгром» паслужыў А.Сянкевіч). Але часцей аўтар, ствараючы вобраз, асноўваецца на адной рэальнай асобе. якую ўспрымае як блізкі да маст. завершанасці тып (П. для вобраза дзеда Талаша ў аповесці Я.Коласа «Дрыгва» паслужыў В.І.Талаш, для вобраза Чубара ў рамане І.Чыгрынава «Плач перапёлкі» М.Сяднёў).
Літ.:
Атрашкевіч В.І. Ад прататыпа да вобраза. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Рытмічна калыхаць, гайдаць з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Ганна, якая пачапіла ўжо калыску на сук, гушкала малую.Мележ.[Ксаня] ўсё гушкала малое, аднастайна пеючы ціхую калыханку.Лынькоў.
2. Падкідаць каго‑н. на руках, выражаючы любоў, захапленне і пад. Дзеда Тодара ссадзілі са сцэны. Гушкалі, крычалі: «Брава!.. Давай, дзеду, барыню!..»Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вох, выкл.
1. Выказвае здзіўленне, гора, боль, жаль, сполах і інш. пачуцці. [Шэмет:] — Пара цяпер якраз такая... Адышоўшы кіламетраў са два ад горада ўверх — вох і рыбы.Лобан.[Марка Парэмская:] — Даўненька ляжыць [Павел] за далёкім Дунаем... Вох, чаго ён не нарабіў, гітлеруга пракляты!..Ракітны.
2.узнач.наз.во́хі, ‑аў. Вохканне, нараканне. Таму зразумелы тыя вохі і ахі, якія апанавалі дзеда, калі ён не далічыўся краса[ла].Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́працаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Зрабіць пэўную колькасць работы; вырабіць. Выпрацаваць мінімум працадзён. Выпрацаваць норму.// Развіць, выхаваць пэўныя рысы, якасці. Выпрацаваць навыкі, характар.
2.перан. Стварыць што‑н. на аснове абагульнення пэўных звестак, вопыту, вывучэння і пад.; распрацаваць. Выпрацаваць праект рэзалюцыі. Выпрацаваць агульнанацыянальныя літаратурныя нормы. □ [Нявіднаму] трэба было звязацца з партызанамі дзеда Талаша і выпрацаваць план сумеснага дзеяння.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)