счаса́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., счэ́шацца; зак.

1. Счысціцца, зняцца пры часанні.

Счасалася два кілаграмы пуху.

2. Быць счасаным (гл. счасаць¹ у 2 знач.).

Уся воўна счасалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуапсо́нія

(ад лац. duo = два + psonia)

эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пакупнікі аднаго і таго ж тавару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дуапсо́нія

(ад лац. duo = два + psonia = пакупка)

эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пакупнікі аднаго і таго ж тавару.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дыягана́ль², -і, мн. -і, -ей, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, што злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, якія не ляжаць у адной плоскасці.

|| прым. дыягана́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

1. гл. разбегчыся.

2. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.

3. Разыходжанне, несупадзенне ў чым-н.; супярэчнасць.

Р. ў два міліметры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

spacing [ˈspeɪsɪŋ] n. інтэрва́л, адле́гласць;

type with double spacing друкава́ць праз два інтэрва́лы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дослужи́ть сов. даслужы́ць;

дослужи́ть до ста́рости даслужы́ць да ста́расці;

до пе́нсии оста́лось дослужи́ть два го́да да пе́нсіі застало́ся даслужы́ць два гады́;

дослужи́ть обе́дню даслужы́ць абе́дню;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

półtrzecia

ж. два з паловай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛІЧЭ́БНІК,

часціна мовы, якая абазначае абстрактны лік, пэўную і няпэўную колькасць прадметаў або парадак пры іх лічэнні. Паводле значэння Л. падзяляюцца на колькасныя, зборныя і парадкавыя. Да колькасных адносяцца пэўнаколькасныя — указваюць на дакладную колькасць прадметаў («два вучні») ці на пэўны лік безадносна да прадметаў («два і сем — дзевяць»), няпэўнаколькасныя — маюць недакладнае лікавае значэнне («многа»), дробавыя — называюць пэўную частку цэлага прадмета («трэць чалавецтва»). Зборныя абазначаюць колькасць прадметаў як адно цэлае («чацвёра сутак»). Парадкавыя ўказваюць на парадкавы нумар прадметаў пры пералічэнні («трэці дом»), Паводле граматычных адзнак Л. неаднародныя: адны з іх змяняюцца па родах, ліках і склонах («адзін», «тысяча», «мільён»), другія — па родах і склонах («два», «абодва») ці толькі па склонах («тры», «чатыры» і інш.). Паводле марфал. складу падзяляюцца на простыя («адзін»), складаныя («адзінаццаць») і састаўныя («дваццаць пяць»). Л. не ўтвараюць адзінага тыпу скланенняў і могуць нагадваць па канчатках скланенне розных іменных часцін мовы. Спалучаюцца толькі з назоўнікамі.

Літ.:

Вярхоў П.В. Лічэбнік у беларускай мове [параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі]. Мн., 1961;

Чабярук А.І. Лічэбнік у беларускіх гаворках. Мн., 1977;

Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;

Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы Мн., 1996.

А.​І.​Наркевіч.

т. 9, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dwaj

а.-м. два; двое;

dwaj bracia — двое братоў, два браты;

гл. dwa

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)