2. Жабрацкае становішча; вялікая беднасць. Незлічоныя падаткі ў даход царскай і мясцовай казны даводзяць .. [селяніна] да жабрацтва.Лушчыцкі.
3.зб. Жабракі. Густа жабрацтва па сёлах паслося, Плесня, сухоты цвілі ў сутарэннях.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЗНАЧЭ́ЙСКІЯ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ,
дзяржаўныя каштоўныя паперы (аблігацыі, вэксалі і інш.), якія выпускаюцца ў абарачэнне казначэйствам або інш. упаўнаважаным на гэта фін. органам. Рэалізуюцца сярод банкаў, крэдытна-фін. устаноў, насельніцтва на розныя тэрміны і на розных умовах. Даюць права атрымліваць фіксаваны даход на працягу ўсяго тэрміну валодання гэтымі паперамі. Мэта выпуску К.а. — мабілізацыя грашовых сродкаў для папаўнення даходнай ч. бюджэту (пакрыццё дэфіцыту), афармленне дзярж. доўгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абліга́цыя
(лац. obligatio = абавязацельства)
каштоўная папера, якая дае яе трымальніку даход у выглядзе працэнтаў ад яе намінальнай вартасці або выйгрышу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мільённы, ‑ая, ‑ае.
1.Ліч.парадк.да мільён. Мільённая частка метро.
2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход.Шчарбатаў.Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удвая́, прысл.
У два разы, удвайне (пры параўнанні). Падлікі здзівілі .. [Канькова і Веру]. Даход ад малака ўдвая перавышаў даходы ад зерня.Асіпенка.[Зыбін:] — Што ж, дарагім гасцям пашана, а земляку — удвая!..Мележ.// Папалам. Не чакаючы майго запытання,.. [Вейс] дастае з патайной кішэні ўдвая складзены ліст паперы і схіляецца, падаючы яго мне.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАВЫ́ ГРАМА́ДСКІ ПРАДУ́КТ,
вартасць (кошт) матэрыяльных даброт, створаных грамадствам за пэўны перыяд (звычайна за год) і прызначаных для задавальнення ўсёй сукупнасці патрэб. Характарызуе ўзровень эканам. развіцця грамадства. У натуральна-рэчыўнай форме складаецца са сродкаў вытв-сці і прадметаў спажывання, у вартаснай — з нанава створанай вартасці (нацыянальны даход) і кошту сродкаў вытв-сці, спажытых у вытв. працэсе (фонд пакрыцця). У статыст. практыцы вызначаецца т.зв. заводскім метадам, як і валавы абарот прадпрыемства.