завада́тай, ‑я, м.

Разм. Тое, што і завадатар. У часы Скарыны завадатаем у барацьбе выступаў даволі шырокі клас гараджан. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

relatively [ˈrelətɪvli] adv. адно́сна, параўна́ўча, параўна́льна;

a relatively useful contraption даво́лі кары́сная прыла́да

♦

relatively speaking уво́гуле, нао́гул; ула́сна ка́жучы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

öfter

1. a паўто́рны, даво́лі ча́сты

2. adv ча́ста, нярэ́дка, часцяко́м

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ба́ста, выкл.

Разм. Даволі, хопіць, канец. Схаваўся ў гушчары асаковых зараснікаў, перавязаў нагу кашуляй, сказаў сам сабе: «Баста, адваяваўся, Тарас». Асіпенка.

[Іт. basta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партвучо́ба, ‑ы, ж.

Партыйная вучоба. Гадзіне а дзевятай Казімір варочаўся з партвучобы. Дарога ад гаркома да завода была даволі доўгая. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

довле́ть​I несов. (кому, чему) уст. хапа́ць, быць даво́лі, быць до́сыць; (удовлетворять кого) задавальня́ць, здавальня́ць (каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

somewhat [ˈsʌmwɒt] adv. да некато́рай ступе́ні, частко́ва;

It’s somewhat difficult. Гэта даволі цяжка;

He answered somewhat nervously. Ён адказаў неяк нервова.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

uncommon [ʌnˈkɒmən] adj.

1. незвыча́йны, рэ́дкі;

It is not uncommon. Так даволі часта бывае.

2. fml надзвыча́йны;

uncommon likeness надзвыча́йнае падабе́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pretty

[ˈprɪti]

1.

adj.

1) харо́шы, прыго́жы, прыго́жанькі

2) до́бры, ла́дны (ірані́чна)

a pretty mess — ла́дны непара́дак

3) informal ла́дны, даво́лі вялі́кі, немалы́, зна́чны

pretty penny — вялі́кая су́ма гро́шай

2.

adv.

до́сыць, даво́лі

it is pretty late — До́сыць по́зна

•

- sitting pretty

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МАСЛЯНІ́СТАЯ ЛО́ШЫЦКАЯ,

асенні сорт грушы Беларускага НДІ пладаводства. Атрыманы ад сяўбы насення сорту Добрая Луіза свабоднага апылення. Пашыраны і перспектыўны для вырошчвання ва ўсіх абласцях рэспублікі акрамя Віцебскай.

Дрэва сярэднярослае. крона пірамідальная, даволі густая. Пладаносіць на 4—5-ы год. Сорт дастаткова зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Плады (да 120 г) зеленавата-жоўтыя з ружова-чырв. румянцам. Мякаць белая, дробназярністая, масляністая, сакавітая, салодкая з невял. кіслінкай. Захоўваецца каля месяца.

М.​Р.​Мялік.

Масляністая лошыцкая.

т. 10, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)