1. Складанаскарочанае слова, напрыклад: мясцком, насценгазета, а таксама літарнае скарачэнне некалькіх слоў, напрыклад: БССР, ЦК КПСС, БелСЭ.
2. Умоўнае скарачэнне слоў на пісьме, напрыклад: і г. д. (і гэтак далей), гл. (глядзі) і інш.
[Лац. abbreviatura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плёснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Плюхнуць. [Люська] ўжо ўслухоўваецца ў гукі з ракі, дзе толькі што плёснуў сом і куды ўсё гэтак жа застыгла пазірае Сабіна.Ракітны.Віхор ашалеўшы, сляпы З сіняга возера На бераг хвалямі плёснуў.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абл. Трохі або на некаторы час суняць; прыпыніць. [Патапчык] прысуняў каня і развязаў торбу.Чарнышэвіч.— Чаго ты гэтак ляціш, як усё роўна з прывязі сарваўшыся? — прысуняў Цітка Кандрат.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fórtgehen*vi(s)
1) ісці́, выхо́дзіць, аддаля́цца
2) праця́гвацца;
so kann es nicht ~гэ́так дале́й ісці́ не мо́жа
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сасні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.
Уявіцца ў сне, прысніцца. І пілі [хлопец з дзяўчынай] з вядра вадзіцу, і п’янелі ад вады, — гэтак часам сон сасніцца, — светлы сон і малады.Машара./убезас.ужыв.Саснілася, што ідзе.. [Марыя] па дарожцы нейкага парку.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСО́БАў мовазнаўстве,
катэгорыя дзеяслова, якая паказвае адносіны вытворцы дзеяння да таго, хто гаворыць. Вызначаюць 3 асобы і адпаведна ім 3 асабовыя дзеяслоўныя формы адзіночнага і множнага ліку. Формамі 1-й асобы абазначаюць дзеянне (стан) таго, хто гаворыць («чытаю, чытаем»); формамі 2-й асобы — дзеянне (стан) таго, да каго звяртаюцца ў гаворцы («чытаеш, чытаеце»); формамі 3-й асобы — дзеянне (стан) таго, пра каго (пра што) гавораць («чытае, чытаюць»).
Сродкі афармлення катэгорыі асобы ў розных мовах розныя: у германскіх і раманскіх — адначасова асабовыя займеннікі і канчаткі, у семіцкіх — асабовыя канчаткі, займеннікі і прыстаўкі. У слав. мовах, у т. л. і беларускай, асабовыя формы дзеяслова перадаюцца праз канчаткі (у цяперашнім і будучым часе: «чыта-ю, прачыта-ю; чыта-ем, прачыта-ем; чыта-еш, прачыта-еш, чыта-еце, прачыта-еце; чыта-е, прачыта-е; чыта-юць, прачыта-юць»), асабовымі займеннікамі разам з асабовымі канчаткамі («я чыта-ю, я прачыта-ю; ты чыта-еш, ты прачыта-еш» і гэтак далей) ці асабовымі займеннікамі і назоўнікамі (у прошлым часе: «ён чытаў, вучань чытаў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
куса́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач). Сабака кусаецца.// Кусаць каго‑н. Авадні кусаюцца.//перан. Крыўдзіць, дапякаць чым‑н. Па вяселлі бабы пытаюцца: — Як? Нявестка добра кусаецца?Бічэль-Загнетава.
2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).
3.перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і некаторыя іншыя расліны, а таксама пра вецер, мароз і пад.). Крапіва кусаецца. □ Мама сказала, што позна, што ноч на дварэ, а мароз сёння гэтак кусаецца, гэтак цісне!Брыль./ Пра каляную тканіну або пра вырабы з грубай шэрсці. Зрэбніца .. [Гальяшу] муляла, кусалася.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мядзвя́нарасі ’падзь’ (бар., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Параўн. лудз., віл., глыб., воран., ашм.мядовая (медавия) раса ’тс’ (там жа). и‑аснова лексемы мёд абумовіла з’яўленне ‑в‑ перад суфіксам ‑ян‑ (насуперак правілу: аўсяны, бульбяны). Гэтак жа яшчэ ст.-рус.медвеный, медвяный ’які адносіцца да мёду’ (XII ст. > XVI ст.), медвеная роса ’падзь’ (алан., XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бестакто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі; нетактоўны. Але ж перад.. [Лёдзяй] стаяла не проста аслепленая непрыязнасцю, бестактоўная эгаістка, а Юркава маці.Карпаў.// Неадпаведны абставінам; недарэчны. [Лемяшэвіч] гэтак жа, як і Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
1. Наступаючы на што‑н., пашкодзіць. Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу.Багдановіч.
2.Разм. Моцна натрудзіць, натаміць хадою ногі. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)