хвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і хапаць (у 1–4 знач.). Устаў ледзь свет, хватаю вуду, Бягу на бераг Тартака. Смагаровіч. Больш сотні здаровых галасоў.. гучна хваталі вясёлы прыпеў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздаго́н, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і наўздагон. Тут чалавек завярнуў у двор, і сабакі, пабрахаўшы нейкі час уздагон, пакінулі яго. Кулакоўскі. А Ліда ледзь атрымалася, каб не свіснуць .. [Максіму] уздагон, па-хлапечаму гучна, задзірыста. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаке́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Неадабр.

1. Быць, служыць лакеем.

2. перан. Выслужвацца, падхалімнічаць, ліслівіць. Ідучы праз залу рэстарана, Асташонак спыніўся каля афіцыянткі і гучна прамовіў: — Як вам не сорамна! На падачках у тых трутняў жывяце... Лакейнічаеце! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прагаласо́ніць ’патраціць без патрэбы’ (навагр., Нар. словатв.). Няяснае слова. Можна было б параўнаць з галас ’крык, шум, бойка’, галасавацьгучна крычаць’ і да т. п. (гл.). Але ў гэтым выпадку няяснай застаецца семантыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тубэ́льны ‘перакананы’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з польск. tubalny ‘гучны, зычны, прарэзлівы’ (Варш. сл.) з семантычным пераходам ‘гучны’ > ‘перакананы (які гучна адстойвае свае погляды)’, што, відаць, да tuba ‘музычны інструмент’, гл. туба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напаўго́ласа, прысл.

Не моцна, не гучна, не на поўны голас. Пець напаўголаса. □ Васіль захадзіў па пакоі ўзад і ўперад, дэкламуючы верш напаўголаса. Дуброўскі. Заранік і Наташа схіліліся над столікам і, разглядаючы альбом са здымкамі, гаварылі паміж сабой напаўголаса. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жні́веньскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае ў жніўні. Жнівеньская спёка. □ Жнівеньская ноч была цёмная і нейкая душная. Паслядовіч. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія начныя навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету. Колас. // Які адбываўся, праходзіў у жніўні (пра з’езд, канферэнцыю і пад.). Жнівеньскі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

loud

[laʊd]

1.

adj.

1) го́ласны, гу́чны

loud laughter — ро́гат -у m.

2) шу́мны, крыклівы

3) informal крыклі́вы, яскра́вы

loud colors — рэ́зкія ко́леры

2.

adv.

го́ласна, гу́чна, мо́цна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Дуба́сіць ’дубасіць’ (БРС), ’біць друкамі, палкай’ (Нас.), ’вельмі моцна біць’ (Касп., Шат.), ’моцна ісці (пра дождж); гучна ісці, цікаць (пра гадзіннік): сячы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дуба́сить ’біць’, укр. дуба́сити. Магчыма, да дуб (гл.), пераносна ’палка, дручок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржа́ць і ржаць, (і)ржу, (і)ржэш, (і)ржэ; незак.

1. Абзывацца ржаннем (пра каня). Дзіка ржалі коні, бегаючы з сёдламі, без ездакоў, па скалечанаму полю. Гурскі.

2. Разм. Гучна, нястрымана смяяцца; рагатаць. Клас стагнаў, вохкаў, іржаў, качаўся ад смеху на лаўках. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)