|| наз.штампава́нне, -я, н.іштампо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым.штампо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.) іштампава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Штамповачная вытворчасць.
Штамповачны цэх.
Штампавальны станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
брак, ‑у, м.
1. Недабраякасны тавар; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану. [Лявон:] — Як жа так! Хіба можна Вырабляць сягоння брак?Корбан.// Загана, пашкоджанне, дэфект у чым‑н. Брак, нізкая якасць вырабаў, кім бы яны ні дапускаліся, заўсёды звязаны з непапраўнымі матэрыяльнымі і маральнымі выдаткамі.Машэраў.Адна з дэталей папярэдняй пліты была з бракам.Паслядовіч.
2.Разм. Нястача, адсутнасць, недахоп чаго‑н.
[Ням. Brack.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струга́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад стругаць.
2.узнач.прым. Апрацаваны стругам, рубанкам або якім‑н. іншым стругальным інструментам; гладкі, выструганы. Струганыя дошкі. □ Пазней людзі навучыліся распілоўваць цурбаны каштоўных народ драўніны на тонкія дошкі, а потым ужо ўжылі механічныя нажы і пачалі вырабляць струганую фанеру.Мяжэвіч.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДУБІ́ЛЬНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ, дубільнікі,
рэчывы, якія выкарыстоўваюць для дублення скуры і футра. Паводле хім. прыроды адрозніваюць мінеральныя і арганічныя.
Мінеральныя Д.р. — солі хрому, алюмінію, цырконію, жалеза, тытану і інш. Выкарыстоўваюць пераважна злучэнні Cr(III) (хромавае дубленне), у асн. гідраксасолі (напр., гідраксід-сульфат CrOHSO4) ці камбінацыі іх з інш. дубільнікамі. Злучэнні цырконію (напр., сульфатацырканат натрыю Na4Zr(SO4)4) павышаюць вода- і зносаўстойлівасць скуры, робяць гладкім і шчыльным вонкавы бок. Арганічныя Д.р. падзяляюцца на простыя — альдэгіды (напр., фармальдэгід, глутаравы альдэгід), тлушчы рыб і марскіх жывёл (ворвань), і складаныя — раслінныя рэчывы (таніны), сінт. Д.р. і палімеры. Ворвані выкарыстоўваюць для вырабу натуральнай замшы (тлушчавае дубленне). Таніны атрымліваюць у выглядзе водных экстрактаў з кары, драўніны, лісця і пладоў некаторых раслін (дуба, вярбы, елкі, лістоўніцы, бадану і інш.). Чыста танінавае дубленне выкарыстоўваюць рэдка з-за працягласці працэсу. Замяняюць таніны і паскараюць працэс дублення сінт. Д.р. (напр., прадукты полікандэнсацыі рэзарцыну з фармальдэгідам). Палімерныя дубільнікі (напр., нізкамалекулярныя метылметакрылат і этылакрылат, карбаміда-, меламіна-, фенолфармальдэгідныя смолы і інш.). У камбінацыі з інш. Д.р. дазваляюць вырабляць скуры з паніжанай водапранікальнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wykonywać
незак.
1. выконваць;
2.вырабляць, рабіць;
wykonywać swój zawód — выконваць сваю працу; працаваць па спецыяльнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кле́іць, клею, клеіш, клеіць; незак., што.
Рабіць, вырабляць што‑н., змацоўваючы часткі клеем, клейстарам. Клеіць папяровага змея. Клеіць канверт. □ Чэсаныя валёнкі засунуты ў галошы, якія ў вайну клеілі з аўтакамер у кожнай вёсцы.Новікаў.//Разм. Прымацоўваць з дапамогай клею; прыклейваць. З раённага Дома культуры выскачыў цыбаты юнак і стаў клеіць на вітрыну аб’яву.Гаўрылкін.//Разм. Рамантаваць, накладваючы латкі з дапамогай клею. Клеіць дзіравую камеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
elaborate
1.[ɪˈlæbərət]
adj.
1) стара́нна распрацава́ны
2) склада́ны, скла́дзены з шматлі́кіх дэта́ляў
3) вы́танчаны, даскана́лы
2.[ɪˈlæbəreɪt]
v.t.
1) дакла́дна распрацо́ўваць
2) вырабля́ць
3.
v.i.
раска́зваць або́ апі́сваць ве́льмі падрабя́зна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вытвара́ць ’вырабляць штукі, свавольнічаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Янк. III, Мядзв.). Рус.вытворя́ть, укр.витворя́ти ’тс’. Утворан як форма незакончанага трывання дзеяслова вы́тварыць, які ад тварыць (параўн. польск.wytworzyć ’зрабіць, стварыць’) (гл. Шанскі, 1, В, 235). Семантычны зрух ’тварыць’ > ’рабіць што-небудзь незвычайнае’ атрымаўся, відавочна, не пры пераходзе ў прастамоўна-аргатычнае асяроддзе ўжывання (Шанскі, там жа), а з’явіўся вынікам эліпса словазлучэння вытвараць штукі, свавольства, дзе дзеяслоў выступае ў сваім прамым значэнні.