(фр. intonation, ад лац. intonare = гучна вымаўляць)
1) рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону пры вымаўленні (напр. пытальная і.);
2) манера вымаўлення, якая выражае пачуцці таго, хто гаворыць (напр. раздражнёная і.);
3) ступень дакладнасці перадачы вышыні гукаў пры музычным выкананні (напр. чыстая і.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
slur
[slɜ:r]1.
v.i. (-rr-)
1) невыра́зна вымаўля́ць
to slur one’s words — глыта́ць сло́вы
2) невыра́зна піса́ць, зьліва́ць лі́тары
3) чарні́ць; абража́ць
2.
n.
1) невыра́зная вымо́ва, гук
2) пля́ма (на рэпута́цыі); паклёп -у m., абра́за f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дыктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1.Вымаўляць, зачытваць што‑н. уголас з тым, каб слухачы (слухач) запісвалі. Дыктаваць тэкст пісьма машыністцы. □ — Я не хутка дыктую, вы паспяваеце запісваць?Краўчанка.
2. Загадваць, прадпісваць што‑н. для безагаворачнага выканання. Дыктаваць сваю волю. □ Укалола .. [Ельскага] графская пыха, што не можа дыктаваць .. ён, афіцэр, пан, шляхціц.Пестрак.//перан. Падказваць, пераконваць. Сам розум дыктаваў даць гэту паркалёвую хустку Марылі: ёй не прыйшлося мануфактуры, а хустка гэтая аставалася.Чорны.Ехаў Юрка дамоў з намерам правесці канікулы на беразе рэчкі. Аднак нейкая маўклівая праца розуму, унутранае пачуццё дыктавала зусім іншае.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што і без дап.
Выдзяляць націскны склад у кожнай стэпе верша (пра манеру чытання грэчаскіх і лацінскіх вершаў); чытаць верш, падкрэсліваючы ў ім метр. Я верш пісаў, рука мая здранцвела. Язык знямеў, скандуючы радкі.Дзяргай.// Гучна і выразна вымаўляць словы, дзелячы іх на склады. З цеплахода адказваюць па-шведску, скандуюць — моцны голас гэты гучыць над затокай: Дзя-куй!Мележ.Людзі дружна і смела пачалі крычаць, падступаць да папа, махаць рукамі, а яшчэ праз хвіліну і скандаваць: — Па-рус-ку! Па-рус-ку!Карпюк.
[Лац. scandere.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтана́цыя
(фр. intonation, ад лац. intonare = гучна вымаўляць)
1) рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні (напр. пытальная і.);
2) манера вымаўлення, якая выражае пачуцці таго, хто гаворыць (напр. раздражнёная і.);
3) ступень дакладнасці перадачы вышыні гукаў пры музычным выкананні (напр. чыстая і.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
articulate
[ɑ:rˈtɪkjələt]1.
adj.
1) выра́зна вымаўля́ны
articulate speech — выра́зная вымо́ва
2) здо́льны я́сна выка́звацца
3) выра́зны, я́сна вы́казаны
4) кале́нчаты; суста́ўчаты; чле́ністы
The backbone is an articulate structure — Сьпі́нны хрыбе́т ма́е чле́ністую будо́ву
2.[ɑ:rˈtɪkjəleɪt]
v.t.
выра́зна вымаўля́ць
3.
v.i.
выра́зна гавары́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
accentuate
[əkˈsentʃueɪt]
v.t.
1) падкрэ́сьліваць
The girl’s national costume accentuated her beauty — Наро́дны строй дзяўчы́нкі падкрэ́сьліваў яе́ прыгажо́сьць
2) вымаўля́ць з на́ціскам
3) ста́віць зна́кі на́ціску
4) ускладня́ць
The problem is accentuated by a shortage of teachers — Прабле́ма ўскладня́ецца недахо́пам наста́ўнікаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
háuchen
1.vt ды́хаць, выдыха́ць;
j-metw. ins Ohr ~ шапну́ць каму́-н.што-н. на ву́ха
2.vi
1) дуць, дзьму́хаць (auf, gegen A – на што-н.)
2) лінгв.вымаўля́ць з прыдыха́ннем
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кама́ндаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
1.Вымаўляць словы каманды, аддаваць каманду. — Да зброі! — ціха камандуе .. [Рыжы].Колас.
2. Быць камандзірам чаго‑н. Камандаваць боем. Камандаваць парадам. □ Калі капітан апускаўся ўніз, тады камандаваў яго памочнік.Лынькоў.Кірыла быў унтэр-афіцэрам і камандаваў сапёрным узводам.Паслядовіч.За час адыходу ад заходняй граніцы [Саўчанка] не мог не заўважыць шматлікіх выпадкаў, калі радавы баец або сержант камандаваў батальёнам або ротай.Лупсякоў.
3.перан.; кім-чым, надкім-чым і без дап.Разм. Аддаваць распараджэнне, загадваць. Дзве жанчыны адцягвалі к сцяне лішнюю мэблю, і ўсім гэтым камандавала Валя.Чорны.— Алёша, — камандавала Юлька. — Зараз жа, хоць з-пад зямлі, дастань мне чырвонай фарбы.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1.Вымаўляць гук «ш-ш», стараючыся супакоіць каго‑н. Сядзеўшая ў першым радзе вяртлявая дзяўчына, на якую ўжо шыкалі часам суседзі, бо яна ўсё круцілася на месцы, гадавала бліжэйшым недарэчныя пытанні.Лынькоў.Людзі нават не варушыліся, не курылі, шыкалі на тых, хто кашляў.Шамякін.
2. Гукамі «ш-ш», крыкамі, шумам выражаць сваё незадавальненне, злосць (звычайна артысту, аратару і пад.). Калі ў зале пачнуць шыкаць, смяяцца, тупаць нагамі, не звяртайце на гэта ўвагі.Пянкрат.
3. Крычаць «ш-ш!», адганяючы, праганяючы якіх‑н. птушак, жывёл. Станіслаў Пракопавіч адмахваўся ад .. [гусей] голымі рукамі, шыкаў і сцёбаў клятчатай кашуляй па частаколе — выбіваў пыл.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)