Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да папа, належыць папу. Вопратка на .. [Гарасіме] была не то папоўская, не то дзякоўская.Чарнышэвіч.Напроці школы і папоўскі дом быў — акно ў акно.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сурду́т, ‑а, М ‑дуце, м.
Мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела. Тасін бацька на вачах у дачкі выцяг[нуў] з шафы свой стары сурдут з сярэбранай зоркай.Мікуліч.
[Ад фр. surtout.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бу́нда ’старажытная жаночая вопратка; дзіцячая вопратка’ (Сакал.), ’сарафан’ (КЭС), ’доўгае, пераважна дзіцячае адзенне’ (Лысенка Жыт.), укр.бу́нда верхняя вопратка (род суконнага паліто)’, польск.bunda, чэш.bunda і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца венг.bunda ’футра, кажух’. Брукнер, 49; Дэжэ, SSlav., 7, 161; Чаранэску, 116; Тамаш, 154; MESz, 1, 389; Рудніцкі, 255. Венг. слова не мае пэўнай этымалогіі (MESz, там жа). Ва ўсх.-слав. мовах бу́нда запазычана, марыць, праз польскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Верхняя кароткая вопратка, якая зашпільваецца на гузікі ці на замок. Скураная куртка. □ Сцяпан Струк быў у паношанай шэрай суконнай куртцы сваёй работы.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туале́тм.
1. (вопратка) Toilétte [twɑ-] f -, -n; Kléidung f -, -en;
2. (прыбіральня) Toilétte [twɑ-] f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паўзункі́мн. (дзіцячаявопратка) Strámpelhose f -, -n, Strámpelanzug m -(e)s, -züge, Strámpler m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СЯРМЯ́ГА,
1) грубае нефарбаванае даматканае сукно.
2) Верхняе адзенне з такога сукна. Вядома ўсх. славянам, палякам, літоўцам, мардве і інш. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1395, у 15—16 ст. уваходзіла ў царскае летняе ездавое ўбранне. На Беларусі С. — верхняя мужчынская і жаночая вопратка белага ці шэрага колеру (на Пд Гродзеншчыны карычневага). Апраналі звычайна на кашулю, з поясам. Насілі ў халодную пару (на Віцебшчыне паверх насова і футра). Даўнія С. доўгія, двухшвовыя, прамога з суцэльнай спінкай крою, больш познія — карацейшыя, прыталеныя, у зборкі, раскошанага крою. Адна- і двухбортныя, без каўняра ці з каўняром, зашпільваліся на гаплікі, гузікі. Святочную С. аздаблялі шнурком, вышыўкай, аплікацыяй (каляровая тканіна, скура). Кроем спінкі, размяшчэннем дэкору (узоры накшталт зігзагаў, галінак дрэў, кветак) вылучаліся белыя С. з-пад Камянца; абшываліся паласой чорнага аксаміту.
Літ.:
Левинсон-Нечаева М.Н. Приложение: Материалы к истории рус.нар. одежды // Крестьянская одежда населения Европейской России (XIX — начало XX в.);