МЕТАНТЭ́НК, метантанк (ад метан + англ. tank бак, цыстэрна),
збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод з дапамогай анаэробных бактэрый (без прысутнасці кіслароду, з утварэннем метану). Звычайна гэта рэзервуар значнай (да некалькіх тысяч кубічных метраў) умяшчальнасці для мінералізацыі арган. рэчываў, што збіраюцца ў адстойніках ачышчальных збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІХТЫЯФА́УНА (ад іхтыя... + ... фауна),
сукупнасць відаў рыб пэўнага вадаёма, басейна, зоагеагр. вобласці і інш. або пэўнага адрэзка часу ў гісторыі Зямлі. І. большасці басейнаў складаецца з відаў, якія адрозніваюцца па геагр. паходжанні і групуюцца ў асобныя фауністычныя комплексы. Па колькасці відаў самая багатая І. экватарыяльных водзах.ч. Ціхага ак., найбольш бедная І. высокаарктычных вод. На працягу развіцця рыб сфарміравалася больш за 25 тыс. відаў, з якіх засталося каля 20,9 тыс. На Беларусі ў вадаёмах 58 відаў рыб з 18 сям. (46 абарыгенных і 12 завезеных з інш.геагр. абласцей для акліматызацыі і гадоўлі); знікла 12 відаў каштоўных прахадных рыб з прычыны абмялення асн. рэк і зарэгулявання іх сцёку плацінамі электрастанцый. У Чырв. кнігу Беларусі занесены вусач, рыбец, стронга ручаёвая (гл.Стронгі), сцерлядзь, харыус звычайны. І. вывучае іхтыялогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́ледзь, ‑і, ж.
Ледзяное цела, якое ўтвараецца ў выніку замярзання рачных або падземных вод, якія выйшлі на паверхню (пераважна ў зоне вечнай мерзлаты). // Слой лёду рознай таўшчыні, які намярзае на чым‑н. Велізарная наледзь расла вакол вадакачкі.Лынькоў.Алесь кленчыць на лаве перад акном і праз наледзь глядзіць на цудоўнае неба на захадзе.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗВАРО́ТНАЕ ВОДАКАРЫСТА́ННЕ,
сістэма водазабеспячэння са шматразовым выкарыстаннем вады на гасп. мэты; элемент безадходнай тэхналогіі. Укараняецца ў вытв-сць для эканоміі водных рэсурсаў і памяншэння скідвання забруджаных сцёкавых вод. Пашырана ў вытв. працэсах цеплаэнергетыкі, хім., нафтаперапрацоўчай, маш.-буд. прам-сці, дзе вада выкарыстоўваецца для ахаладжэння, прамыўкі, пераўтварэння, гідратранспарціроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калькі́ты
(ад лац. calx, -lcis = вапна)
намнажэнне вуглякіслага кальцыю ў месцах выхаду насычаных кальцыем грунтавых вод (у азёрах, балотах, каля крыніц); прэснаводныя вапнавыя адклады.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ма́нта
(н.-лац. manta, ад ісп. manta = плашч)
рыба сям. мантавых з галаўнымі плаўнікамі, якія нагадваюць рогі; жыве ў верхніх слаях трапічных акіянскіх вод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАРСТ (ням. Karst ад назвы плато Карст, або Крас, у Славеніі),
карставыя з’явы, з’явы і працэсы, якія ўзнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных вод у растваральных горных пародах (гл. таксама Карставыя воды). Развіваецца ў карбанатных (вапняк, даламіт, мел, мергель, мармур) і галагенных (гіпс, ангідрыт, каменная соль) пародах, чаму спрыяюць высокая трэшчынаватасць і порыстасць парод, інтэнсіўная цыркуляцыя вод, прысутнасць у іх свабоднай вуглекіслаты і раствораных солей. Характарызуецца комплексам падземных (пячоры, поласці, хады, каверны, галерэі) і паверхневых (варонкі, кары, польі, паноры, жалабы, катлавіны і інш.) форм рэльефу, мінер. нацёчнымі ўтварэннямі (сталактыты, сталагміты), своеасаблівым рэжымам і цыркуляцыяй падземных вод, рачной сеткі, якая знікае ў падземных поласцях, і азёр. У залежнасці ад ступені пакрыцця растваральных парод глебай або скальнымі пародамі вылучаюць К. задзернаваны, накрыты, браніраваны і пахаваны. На карставыя з’явы знешне падобны псеўдакарст, тэрмакарст і суфозія. Развіты ў Зах. Еўропе, Расіі, Кітаі, ЗША, Цэнтр. Амерыцы. На тэр. Беларусі К. прымеркаваны да карбанатных парод дэвонскага і мелавога ўзросту, асабліва ў далінах рэк Дняпро і Зах. Дзвіна. Ускладняе будаўніцтва, месцамі здабычу карысных выкапняў. Карставыя пячоры вывучае спелеалогія; яны выкарыстоўваюцца для лячэння некаторых хвароб і як аб’екты турызму.
Да арт.Карст. Карставыя ўтварэнні ў горным масіве (схема): 1 — кары; 2 — прыродныя шахты; 3 — сталактыты; 4 — пячорная галерэя; 5 — гарызантальная пячора; 6 — сталагнат; 7 — сталагміты; 8 — падземныя рэкі і ручаі; 9 — вертыкальныя пячоры; 10 — падземны вадаспад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ло́на, ‑а, н.
1.Уст. Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі.
2.перан. Паверхня ці нетры вады, зямлі. Човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці.Колас.А над рэчкаю, Над крыніцаю Хутары стаяць, Ўсміхаюцца, Вачмі-зорамі, Зараніцамі, светла-чыстымі, Прамяністымі У лона сініх вод Углядаюцца.Трус.
•••
На лоне прыроды — на адкрытым паветры, сярод прыроды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЛО́БЖАГ (Kołobrzeg),
прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт у Польшчы, на беразе Балтыйскага м. Развіваецца з пач. 19 ст. Клімат умераны марскі. Пясчаныя пляжы, акаймаваныя дзюнамі. Крыніцы мінер.вод і радовішчы тарфяных гразей. Лечаць неспецыфічныя хваробы органаў дыхання, руху і апоры, кровазвароту, эндакрынныя, дзіцячыя лёгачныя (у т. л. бранхіяльную астму) і скурныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Пётр Мікалаевіч) (22.11.1937, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гідрагеолаг. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Маскоўскі ун-т.(1960). З 1993 у БПА. Навук. працы па дынаміцы падземных вод, тэорыі і метадалогіі атрымання зыходнай інфармацыі аб ваданосных пластах і ўзбуральных свідравінах.
Тв.:
Гидрологические основы вертикального дренажа. Мн., 1979.