Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЕ́ТЛЕНАСЦЬ,
1) фізічная велічыня, роўная адносінам светлавога патоку да элемента плошчы паверхні, на якую ён падае. Вызначаецца формулай
, дзе dΦ — светлавы паток, dS — элемент плошчы. Для засяроджанай (кропкавай) крыніцы святла
, дзе I — сіла святла, α — вугал падзення святла, r — адлегласць ад крыніцы святла да паверхні, якая асвятляецца. Адзінка асветленасці ў СІ — люкс.
2) Асветленасць энергетычная — фіз.велічыня, роўная адносінам патоку выпрамянення да элемента плошчы паверхні, на якую ён падае. Адзінка асветленасці энергетычнай у СІ — ват на квадратны метр (Вт/м²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ампліту́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (спец.).
Размах вагання, найбольшае адхіленне цела, што хістаецца, ад стану раўнавагі; розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня.
А. хістання маятніка.
А. гадавой тэмпературы.
А. цэн.
|| прым.ампліту́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інварыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. (спец.). Велічыня, што застаецца нязменнай пры тых або іншых пераўтварэннях.
2. У мовазнаўстве: адзінка, якая заключае ў сабе асноўныя прыметы сваіх канкрэтных рэалізацый.
Семантычны і.
|| прым.інварыя́нтны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патэнцыя́л, -у, м.
1. Фізічная велічыня, што характарызуе сілавое поле ў дадзеным пункце (спец.).
2.перан. Ступень магутнасці ў якіх-н. адносінах, сукупнасць сродкаў, неабходных для чаго-н. (кніжн.).
Ваенны п. (рэсурсы для вядзення вайны). Эканамічны п. краіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэ́нзар, -а, мн. -ы, -аў, м.
У матэматыцы: велічыня, якая валодае кампанентамі ў кожнай з мноства сістэм каардынат, прычым кампаненты пераўтвараюцца па пэўным законе пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой.
|| прым.тэ́нзарны, -ая, -ае.
Тэнзарнае вылічэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канста́нта, ‑ы, ж.
1. Пастаянная велічыня (у матэматыцы, фізіцы, хіміі). Канстанта цеплаправоднасці.
2. Пастаянны элемент, часцей пастаянны націск на пэўным складзе, у рытмічнай арганізацыі верша.
[Ад лац. constans.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)