2.узнач.прым. Які мае пры сабе зброю. Узброены атрад. Узброеная варта. □ З машыны выйшаў узброены чалавек у вайсковай форме.Чарнышэвіч.
3.узнач.прым. Які ажыццяўляецца са зброяй у руках. Узброенае паўстанне. Узброеная барацьба.
•••
Узброены нейтралітэтгл. нейтралітэт.
Узброены да зубоў — вельмі добра ўзброены.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Militärn -s вайско́ўцы, вае́нныя;
beim ~ sein быць на вайско́вай слу́жбе;
zum ~ géhen* ісці́ ў а́рмію
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wáchhabendesubm -n, -n вайск. нача́льнік караву́ла; марск. ва́хценны; дзя́журны (на прадпрыемстве, y вайсковай часці)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГАРАІ́Н (Ян Непамуцэн) (1760—1820),
удзельнік паўстання 1794 у Польшчы, на Беларусі і Літве. Сын брэсцкага ваяводы Яна Антонія. У 1775 уступіў у корпус кадэтаў у Варшаве. З 1782 дэпутат сеймаў Рэчы Паспалітай, з 1786 чл. Камісіі скарбовай ВКЛ, з 1792 чл. Камісіі скарбовай абодвух народаў. У студз. 1794 удзельнічаў у працы Камісіі вайсковайВКЛ, у крас. — у складзе Вайсковага аддзела паўстанцкай Часовай намесніцкай рады. Часовай паўстанцкай радай накіраваны ў вызваленую Вільню. Арганізатар паўстання на Брэстчыне і Падляшшы. З мая намеснік радцы (члена) Найвышэйшай нацыянальнай рады, у ліп. 1794 Т.Касцюшка прызначыў яго палкоўнікам паспалітага рушэння. Пасля задушэння паўстання жыў у Гродне, Варшаве, у 1812 бурмістр Вільні, з 1813 жыў у Дрэздэне, Парыжы. Пасля ўказа аб амністыі 10.4.1814 вярнуўся на радзіму, дзе яму былі вернуты маёнткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1661 Адбылося 11.2.1661 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. 3.9.1654 Магілёў перайшоў без бою на бок маскоўскага войска. Хутка паміж магістратам і рас.вайсковай адміністрацыяй узніклі супярэчнасці. Выбухнуў канфлікт і паміж бел. праваслаўным духавенствам і маскоўскай іерархіяй. Паўстанне пачалося раней запланаванага тэрміну з-за рабаўніцтва і знявагі на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. Пад умоўны вокліч «Пара! Пара!» бурмістр Язэп Левановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыўдзіцеляў; зазваніў ратушны звон. На дапамогу мяшчанам прыйшлі выпушчаныя імі ваеннапалонныя. Маскоўскі гарнізон (ад 2 тыс. да 7 тыс.чал. паводле розных крыніц) амаль цалкам быў вынішчаны, ваявода С.С.Гарчакоў трапіў у палон. Найб. актыўныя ўдзельнікі паўстання атрымалі шляхецтва. Магілёву вернута магдэбургскае права, ён быў ураўнаваны ў правах з Вільняй, яму нададзены новы гар. герб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэмабіліза́цыя
(фр. démobilisation)
1) звальненне з вайсковай службы ў запас;
2) перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае;
3) перан. аслабленне актыўнасці, гатоўнасць да выканання якіх-н. задач.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сцяг, -а, мн. сцягі́, -о́ў, м.
1. Палотнішча ўстаноўленага памеру, формы і колеру (колераў), звычайна з эмблемай дзяржавы, вайсковай часці, арганізацыі і інш., якое выкарыстоўваецца ў якасці іх сімвалу і, як правіла, прымацоўваецца адным бокам да дрэўка або шнура.
Дзяржаўны с.
Беларусі.
Палкавы с.
С.
Перамогі.
2. Кавалак тканіны пэўнай формы і афарбоўкі, які служыць знакам чаго-н., упрыгожаннем і інш.
Зялёны с.
Махаць сцягамі.
◊
Пад сцягам міру — у імя міру.
Трымаць высока сцяг (чаго-н.) — захоўваць якія-н. ідэалы, запаветы (высок.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няго́дныразм.
1. (прачалавека) geméin, níederträchtig;
2. (непрыдатны) úntauglich;
няго́дны да ўжыва́нняúnbenutzbar; únbrauchbar; úngenießbar (прастраву);
няго́дны да піцця́ nicht trínkbar;
няго́дны да вайско́вай слу́жбы díenstuntauglich
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АЛЯКСЮ́К (Павел Паўлавіч) (10.12.1892, Гродна — ?),
паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1915). З 1909 нам. старшыні Гродзенскага гуртка бел. моладзі. У 1915 адзін з заснавальнікаў Бел.т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні. У 1917 уваходзіў у БСГ, потым у Бел.нар. партыю сацыялістаў; нам. старшыні Бел.нац.к-та ў Мінску. З кастр. 1917 чл. выканкомаў Вял.бел. рады і Цэнтр.бел.вайсковай рады. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, у 1918 у складзе Нар. сакратарыята Беларусі. У 1919 чл.Цэнтр.бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—20 узначальваў Бел. вайсковую камісію. З восені 1920 старшыня Бел.паліт.к-та ў Варшаве. Падтрымаў ваен. акцыю С.Н.Булак-Балаховіча на Беларусі. У 1921 стварыў паланафільскую арг-цыю «Беларуская краёвая сувязь». У 1920-я г. працаваў адвакатам у Навагрудку. Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЫЦ САКСО́НСКІ (Maurice de Saxe; 28.10.1696, г. Гослар, Германія — 30.11.1750),
французскі палкаводзец і ваен. тэарэтык. Маршал Францыі (1744). Граф (1711). Пабочны сын курфюрста Саксонскага Аўгуста II (кароль Рэчы Паспалітай у 1697—1706 і 1709—33). Служыў у саксонскіх, польск., аўстр., з 1720 франц. войсках. Удзельнік войнаў за польск. (1733—35) і аўстр. (1740—48) спадчыну (вызначыўся ў час штурму Прагі ў 1741 і Эгера ў 1742). З 1745 галоўнакаманд. франц. арміяй, атрымаў шэраг перамог над англа-галандскімі войскамі ў Фландрыі, што значна ўзняло ваен. прэстыж Францыі і садзейнічала заключэнню Ахенскага мірнага дагавора (1748). У трактаце «Мае летуценні» (1731) выказаў новыя для таго часу ідэі пра перавагі вайсковай павіннасці перад сістэмай вярбоўкі, неабходнасць мець пастаянныя ваен. кадры, пра атаку пяхоты, ролю інж. умацаванняў на полі бою і інш.Вял. значэнне ў вайне надаваў маральнаму фактару.