1. Вельмі добры, выдатны; важны (у 3 знач.). Футбольная пляцоўка тут будзе важнецкая: месца такое, што і раўняць не трэба.Даніленка.— Хадзі, Ганька, — кліча ён [дзядзька] з кухні, — паглядзі, якія важнецкія туфлі ў цябе будуць.Васілевіч.
2.Важны (у 2 знач.). Ужо ў разгары быў даклад, Як шась асёл. І ў першы рад З важнецкім выглядам падаўся.Бачыла.І шэрая світка зусім ні пры чым, — У дзеда важнецкі інспектарскі чын.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́жна,
1.Прысл.даважны (у 2 знач.).
2.узнач.вык. Істотна ў якіх‑н. адносінах. Важна было, каб поезд па той ці іншай прычыне прыпыніўся там, дзе трэба.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кардына́льны, ‑ая, ‑ае.
Галоўны, важны, самы істотны. Кардынальнае пытанне. Кардынальныя праблемы. Кардынальныя змены. □ На вопыце палітычнай барацьбы працоўныя пераконваліся, што кардынальнае вырашэнне нацыянальнага пытання можа даць толькі перамога сацыялістычнай рэвалюцыі.«Полымя».
[Ад лац. cardinalis — галоўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прайдо́ха, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑досе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і прайдзісвет. Бяздарны чалавек, прайдоха і лайдак, На нейкі важны баль прабраўся.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гранд
(ісп. grande, ад лац. grandis = вялікі, важны)
спадчыннае званне вышэйшага дваранства ў Іспаніі (адменена ў 1931 г.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НІ́СА,
старажытны і сярэдневяковы горад Сярэдняй Азіі, важны цэнтр Парфянскага царства. Руіны за 18 км на З ад г. Ашгабат у Туркменіі. У 3 ст. да н.э. тут існаваў горад (гарадзішча Новая Н.) і ўмацаваная царская рэзідэнцыя (гарадзішча Старая Н.). У выніку археал. даследаванняў (з 1946) выяўлены рэшткі храмаў, гасп. пабудоў, залы палаца з глінянай скульптурай і, верагодна, царскай скарбніцы: помнікі мастацтва 3—2 ст.н.э. з моцным уплывам элінізму (мармуровыя статуі, рытоны са слановай косці з разнымі рэльефамі, прадметы тарэўтыкі), больш за 2 тыс. гліняных чарапкоў з надпісамі (гасп. архіў I ст. да н.э.), шмат прадметаў узбраення, упрыгожанняў, дробнай скульптуры (тэракотавай і металічнай) і інш. У сярэдневякоўі Н. — важны цэнтр Харасана.