Відо́ма ’відаць, відавочна’ (Нас.), параўн. ст.-бел. видоме ’яўна, бачна, відавочна’ (1596 г.) < ст.-польск. widomie ’відавочна, бачна, даступна зроку’ (Булыка, Запазыч., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лейт, ст.-бел. лейтъ, лейть ’чорнарабочы дваровы чалавек’ (пач. XV ст.) (Булыка, Запазыч.). З літ. *laitis (К. Яблонскіс, Liet. žodž. sen., 1941, 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кунту́ш ’верхняя вопратка’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Грыг.). Ст.-бел. кунтушъ ’тс’ (з 1663 г.) запазычана з польск. kuntusz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акт, актавы, ст.-бел. актъ ’акт, дакумент’ (1536) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з лац. actus, якое да agere ’дзейнічаць’. Параўн. Шанскі, 1, А, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́льба ’белая кашуля ксяндза’ (Нас.), ст.-бел. альба (1592) (Булыка, Запазыч.) < ст.-польск. alba < с.-в.-ням. albe < лац. alba (Кюнэ, Poln., 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дара́дца ’дарадца’ (БРС). Запазычанне з польск. doradca ’тс’. Параўн. аналагічнае ўтварэнне ад рада ’парада’, радити ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здро́вя ’здароўе’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zdrowie (гл. здаровы, здравы); здровый вядома ўжо ст.-бел. (Булыка, Запазыч., 120; Булахаў, Прыметнік, 3, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяды́нак ’баявая сутычка двух праціўнікаў’ (ТСБМ), ст.-бел. поединокъ, поедынокъ (XVII ст.) ’тс’ запазычаны са ст.-польск. pojedynek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́тум (БРС). Запазычанне з лац. votum праз рус. во́тум (Крукоўскі, Уплыў, 80). Ст.-бел. вотум ’голас’ з польск. wotum < лац. votum (Булыка, Запазыч., 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагато́ве ’тым больш’ (Гарэц., Янк. БП, 158). Ст.-бел. покготовю (поготове, поготову, поготовно) ’асабліва’, пал. XVI ст. < ст.-польск. pogotowie (Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)