горад на ЗФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. Гар. правы з 1321. 401 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйныя металургічныя з-ды (канцэрн Крупа). Здабыча каменнага вугалю. Вытв-сць коксу, цяжкое машынабудаванне, у т. л. аўтабудаванне (з-ды «Опель»). Электра- і радыётэхн., хім., лёгкая, харч.прам-сць. Ун-т. Абсерваторыя. Музей горнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБЛІГАНІ́Т (ад грэч. amblys тупы + gōnia вугал),
мінерал класа фасфатаў LiAl[PO4](FOH). Мае пераменную колькасць F і OH, іншы раз H2O; прымесі натрыю, ванадыю. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі рэдкія, буйныя, дрэнна ўтвораныя; бясформенныя масы, жаўлакі, зерні. Колер белы, зеленаваты, блакітны, карычневы. Паўпразрысты. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 3—3,1 г/см³. Пашыраны ў гранітных пегматытавых жылах, альбітызаваных гранітах: каштоўная літыевая руда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕТЫ́СТ (ад грэч. amethystos цвярозы, не п’яны),
мінерал, празрыстая фіялетавая разнавіднасць кварцу. Бляск шкляны. Трапляецца ў гранітных пегматытах, кварцавых жылах, пустотах вулканічных горных парод і інш.Буйныя, прыгожа афарбаваныя крышталі аметысту — каштоўныя камяні (ювелірныя і маст. вырабы). Радовішчы ў Замбіі, Зімбабве, Бразіліі (найб. каштоўныя), у Расіі (Урал), Узбекістане і інш. Наладжана вытв-сць сінтэтычных аметыстаў. Выкарыстоўваўся як амулет супраць п’янства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРА́ЛА-АЗІЯ́ЦКАЕ МІЖЗЕ́МНАЕ МО́РА,
агульная назва марскіх басейнаў, якія ляжаць паміж Азіяй і Аўстраліяй у зах. частцы Ціхага ак. Агульная пл. каля 8 млн.км². Найбольшыя моры: Паўднёва-Кітайскае мора, Яванскае мора, Сулавесі, Сулу, Малукскае мора, Банда, Флорэс і інш.Буйныя парты: Гуанчжоу, Чжаньцзян, Гаасюн (Кітай), Сянган (Сянган), Маніла (Філіпіны), Самарында, Банджармасін, Семаранг, Сурабая, Танджунгпрыёк (Інданезія), Сінгапур (Сінгапур), Бангкок (Тайланд), Хашымін, Хайфон (В’етнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНБУРЫ́Т (ад назвы месца першай знаходкі ў Данберы, штат Канектыкут, ЗША),
мінерал падкласа борасілікатаў, борасілікат кальцыю, Ca[B2Si2O8] Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, зярністыя агрэгаты. Бясколерны, шэра-белы, буры. Бляск шкляны. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 3 г/см³. Буйныя намнажэнні ў скарнах, пашыраны ў мармурах, нізкатэмпературных жылах з кальцытам і кварцам Выкарыстоўваецца як вырабны камень і борная руда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЖМА,
рака ў Рэспубліцы Комі Рас. Федэрацыі, левы прыток р. Пячора. Даўж. 531 км, пл. басейна 31 тыс.км² Пачынаецца ў паўд.ч. Ціманскага кража, цячэ па Пячорскай нізіне. Буйныя прытокі: Ухта (злева), Айюва, Сэбысь (справа). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з сярэдзіны ліст. да сярэдзіны мая. Сярэдні расход за 154 км ад вусця 203 м³/с. Суднаходная на 321 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРЗА́ (ад перс. амір-задэ — сын эміра, прынц),
1) у Іране тытул членаў манаршага дома (ставіцца пасля імя) або чыноўнік, сакратар (ставіцца перад імем).
2) У цюркскіх мусульманскіх народаў з 13 ст. М. (часцей варыянт мурза) наз.буйныя феадалы, кіраўнікі асобных ордаў і родаў. У бел. татар М. — прадстаўнік шляхецкага саслоўя. У некат. выпадках слова «М.» стала часткай прозвішча, напр., Мурзы-Мурзічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́КСВІЛ (Knoxville),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Тэнесі. Засн. ў 1786. 167,5 тыс.ж., каля 500 тыс.ж. з прыгарадамі (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Тэнесі. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сцьбуд. машын, рачных суднаў, кантрольна-вымяральных прылад), швейная, харч., хім., электраметалургічная, металаапрацоўчая. Ун-т. У прыгарадах — буйныяГЭС і ЦЭС, алюмініевы і атамны камбінаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСО́Ўу геалогіі,
парушанае заляганне горных парод, якое характарызуецца перамяшчэннем па разрыве адных мас пад іншыя. У адрозненне ад насову ўтвараецца пры актыўным руху ляжачага крыла. Адрозніваюць пакатыя П. (падзенне плоскасці разрыву не перавышае 45°), падсоўныя складкі, буйныя П. (паверхні зруху падаюць пад горныя кражы), субкантынентальныя П. (зоны разрываў у астраўных дугах на мяжы акіянаў і кантынентаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФІРЫ́Т (porphyrite),
палеатыпныя эфузіўныя сярэднія і асноўныя горныя пароды, у структуры якіх буйныя ўкрапанікі плагіяклазу, рагавой падманкі або піраксену ў тонказярністай масе, якая складзена з тых жа мінералаў і змененага шкла (парфіравая структура). Паводле складу аналагічнай кайнатыпнай пароды адрозніваюць П. базальтавы, андэзітавы і інш. П. наз. таксама гіпабісальныя, жыльныя сярэднія і асноўныя горныя пароды (габрапарфірыт, дыярытавы П. і інш.) з парфіравай структурай.