ДАНБУРЫ́Т
(ад назвы месца першай знаходкі ў Данберы, штат Канектыкут, ЗША),
мінерал падкласа борасілікатаў, борасілікат кальцыю, Ca[B2Si2O8] Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, зярністыя агрэгаты. Бясколерны, шэра-белы, буры. Бляск шкляны.
У.Я.Бардон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)