шарсці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Асобны валасок шэрсці. Другая [рука] ўздымаецца да барады і пацірае ў пальцах чорныя шарсцінкі. Мурашка.

2. зб. Шэрсць, поўсць. Да шырокім дзядзінцы ёрзалі падсвінкі, ружовыя, з рэдкай шарсцінкаю. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

besnder, besndere a асаблі́вы, асо́бны;

im Besnderen у прыва́тнасці;

twas Besnderes не́шта асаблі́вае

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АРЭ́ШАК (nucula),

аднанасенны плод з цвёрдым сухім каляплоднікам, які не зрастаецца з насеннем і не раскрываецца. Развіваецца з аднаго пладалісціка. Можа быць часткай складанага плода (напр., асобны плодзік шматарэшка казяльцу). Часам арэшкам называюць і інш. дробныя арэшкападобныя плады, напрыклад плады дымніцы, грэчкі, агурочнікавых, ясноткавых, малачаевых (гл. Плод).

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЁНТ [ад грэч. bion (biontos) які жыве],

асобны арганізм або (зрэдку) мінім. экалагічная сістэма, якія ў ходзе эвалюцыі прыстасаваліся да пражывання ў пэўным асяроддзі — біятопе. Тэрмін звычайна ўжываюць пры вызначэнні арганізмаў пэўнага асяроддзя, напр. аэрабіёнты (арганізмы наземныя і паветра), гідрабіёнты (водныя арганізмы), геабіёнты (глебавыя арганізмы) і інш.

т. 3, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНВО́Й (галанд. konvooi),

1) воінскае падраздзяленне (каманда, асобны ваеннаслужачы), якое назначаецца для аховы і суправаджэння транспарту, ваеннапалонных, асуджаных і ў інш. выпадках.

2) Атрад з гандл. і дапаможных суднаў і баявых караблёў, якія іх суправаджаюць і ахоўваюць; ствараецца на час пераходаў морам (часцей у ваенны час).

т. 7, с. 576

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тур

(фр. tour, ад лац. tornare = кругліць)

1) адзін круг танца (напр. т. вальса);

2) асобны этап якога-н. спаборніцтва, у якім кожны яго ўдзельнік выступае адзін раз;

3) асобны этап якой-н. падзеі, з’явы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

тур1

(фр. tur = круг, ад лац. tomare = кругліць)

1) адзін круг танца ў зале, а таксама адзін кругавы рух у вальсе;

2) асобны этап якога-н. спаборніцтва, у якім кожны яго ўдзельнік выступае адзін раз;

3) асобны этап якой-н. падзеі, з’явы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кадр

(фр. cadre = рама)

1) асобны здымак на фота- або кінаплёнцы;

2) асобная сцэна або эпізод з кінафільма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шта́пель, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Спец. Асобны завіток у руне, які складаецца з пучка аднолькава закручаных валасоў.

2. ‑ю. Нядоўгае штучнае валакно, прызначанае для вырабу пражы; пража, вырабленая з такога валакна.

3. ‑ю. Тканіна, вырабленая з такой пражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Некаторы ’паасобны’ (Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), не́которыасобны; пэўны’ (ТС), рус. некоторый ’паасобны, пэўны’, в.-луж. někotry ’тс’, н.-луж. někotary ’тс’, ст.-слав. нѣкоторъ ’тс’. Прасл. *ně‑kotorъ, гл. ESSJ SG, 2, 479; Шустар-Шэўц, 13, 998; Фасмер, 3, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)