Узважваючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Наважыць цукру для расфасоўкі.
нава́жыць2, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., зінф.
Намерыцца што‑н. рабіць або зрабіць. [Паходня] наважыў прасіць, каб яму адтэрмінавалі залікі за першы курс партыйнай школы.Хадкевіч.Малады інжынер наважыў арганізаваць догляд тэхнікі па-новаму.Кухараў.// Рашыць, вырашыць. Вятроў адразу наважыў не страляць: трэба было берагчы патроны.Лупсякоў.Нарэшце .. [Люба] наважыла кінуць работу ў клубе і заняцца толькі хатняю справай.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устро́іць, устрою, устроіш, устроіць; зак.
1.што. Наладзіць, зрабіць што‑н. Устроіць ілюмінацыю. Устроіць аблаву. □ [Маці:] — І на табе — вечарынку зноў хлопцы ўстроілі.Масарэнка.//Арганізаваць. [Вера:] — Хлопцы будуць выяўляць параненых. Лазарэт устроім. Паправяцца чырвонаармейцы — хтосьці павядзе за лінію фронту.Асіпенка.
2.што. Учыніць, справіць. Устроіць скандал. □ Гэта Цімох Будзік, спец па часці падпалаў, устроіў такую ілюмінацыю.Колас.
3.каго. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца. Устроіць хлопца на службу.
•••
Устроіць штуку — тое, што і адпаліць штуку (гл. адпаліць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Забяспечыць патрэбным абсталяваннем — інструментамі, прыладамі, механізмамі; прыстасаваць для чаго‑н., пад што‑н. Школа абсталявала майстэрні, фізічны і хімічны кабінет. □ Моладзь абсталявала залу для спектакляў. Самі зрабілі сцэну, прыбудавалі касірскую будку.Чарнышэвіч.// Набыць абстаноўку; мэбляваць. Нарэшце працавіты гаспадар абсталяваў сваю кватэру, Набыў карціны, дываны, парцьеры.Корбан.//Арганізаваць, зрабіць што‑н. Друкарню абсталявалі ў невялічкім драўляным аднапавярховым доме ў кватэры Міхала Воранава.Гурскі.Але калі зайшла гаворка, дзе абсталяваць радыёпункты ў трактарных брыгадах, прыйшлося задумацца.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«ПРАГРЭСІ́СТЫ»,
партыя ліберальнага кірунку ў Расіі ў 1911—17. Утворана па ініцыятыве мірнаабнаўленцаў, дэпутатаў 3-й Дзярж. думы і членаў фракцыі прагрэсістаў напярэдадні выбараў ў 4-ю Дзярж. думу. Ставіла за мэту стварэнне адзінага лагера ліберальнай апазіцыі пад заклікам «Барацьба за правядзенне ў жыццё палажэнняў Маніфеста 17 кастрычніка 1905». У склад створанага ў крас. 1912 Пецярб.к-та «П.» уваходзілі І.М.Яфрэмаў, М.М.Кавалеўскі, М.М.Львоў і інш., у Маскоўскую арг-цыю — А.І.Канавалаў, П.П. і У.П.Рабушынскія і інш. Друкаваны орган маскоўскіх «П.» — газ. «Утро России». К-ты партыі існавалі ў Адэсе, Казані, Самары, Тамбове, Туле, Вобласці Войска Данскога, у Брэсце і Гродне; у студз. 1912 узнік к-т у Вільні. У Мінскай губ. да «камітэта рускіх прагрэсіўных выбаршчыкаў» далучыўся к-тяўр. выбаршчыкаў. «П.» выступалі за галоснасць і перабудову састарэлых сац. і эканам. адносін, за стварэнне канстытуцыйнага цэнтра блока «П.», куды б яны ўвайшлі разам з кадэтамі і акцябрыстамі; наладжвалі кантакты з рэв. партыямі, каб арганізаваць выступленні рабочых з мэтай націску на ўрад. У гады 1-й сусв. вайны ўдзельнічалі ў стварэнні «Прагрэсіўнага блока», па іх ініцыятыве ўзніклі рабочыя групы пры ваен.-прамысл. к-тах. Некат. лідэры «П.» сталі міністрамі Часовага ўрада.
Літ.:
Вишневски Э. Либеральная оппозиция в России накануне первой мировой войны. М., 1993;
Забаўскі М.М., Пуцік У.С. Прадстаўніцтва ад Беларусі ў Дзяржаўнай думе Расіі (1906—1917 гг.). Мн., 1998.
3. (арганізаваць) organisíeren vt; veránstalten vt (вечар, канцэрті г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1.што. Зрабіць, пабудаваць. Той госць, чужак, памог старому Зямлянку зладзіць у гары.Колас.//перан.Арганізаваць, зрабіць (банкет, вяселле і пад.). Яшчэ большы гонар займеў стары, калі сын на здзіўленне вяскоўцам з тутэйшай настаўніцай гладзіў вяселле.М. Стральцоў.
2. Справіцца, саўладаць з кім‑, чым‑н., даць рады каму‑н. — [Карней] баіцца, што Клаўдзя без яго з каровамі не зладзіць.Шамякін.Дождж прайшоў — І з сэрцам зладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле!Гілевіч.
3.што. Зрабіць узгодненым, стройным. — А вы ўжо добра зладзілі свае галасы! — раптам кінуў Анатоль, узняўшы галаву.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
áufbauen
1.vt
1) будава́ць, ста́віць;
Zélte ~ ста́віць [разбіва́ць] пала́ткі
2) надбудо́ўваць
3) арганізава́ць
2.vi грунтава́цца;
der Plan baut dárauf auf, dass… план грунту́ецца на тым, што…
3.~, sich заня́ць паса́ду [ме́сца]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)