Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
villain[ˈvɪlən]n.
1.адмо́ўны геро́й (у п’есе, фільме і да т.п.)
2.infml няго́днік; ліхадзе́й; злачы́нец;
You little villain! joc. Ах ты, разбойнік!
♦
the villain of the piecehum. паруша́льнік спако́ю
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
хі́бны, ‑ая, ‑ае.
1.Адмоўны, нядобры. Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі, на якую падбіваў яго Бруй, з усімі яе выгодамі і хібнымі бакамі.Колас.
2. Памылковы, няправільны. Хібны крок, брак, недасеў, зрыў, безгаспадарчасць і абязлічка — гэта ўсё роўна, што без барацьбы ворагу здаць пазіцыі...Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электро́н1, ‑а, м.
Элементарная часціца рэчыва, якая нясе адмоўны электрычны зарад.
•••
Свабодныя электроны — электроны, якія аддзяліліся ад атамаў і перамяшчаюцца ў міжатамнай прасторы.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
электро́н2, ‑у, м.
Спец.
1. Сплаў алюмінію з магніем, які мае вялікую трываласць і пластычнасць.
2. Сплаў серабра з золатам, які выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІСЛО́ТНЫЯ ДАЖДЖЫ́, кіслыя дажджы,
атмасферныя ападкі, забруджаныя вокісламі азоту і серы, што трапляюць у паветра з выкідамі прамысл. прадпрыемстваў. Выпадаюць у выглядзе раствораў кіслот, якія ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні азотнага і сернага ангідрыдаў з атм. вадой. Адмоўна ўплываюць на стан навакольнага асяроддзя: павялічваюць кіслотнасць глебы, аказваюць біяцыднае ўздзеянне на жывыя арганізмы, пагражаюць здароўю чалавека, шкодзяць прамысл. і арх. пабудовам. Могуць выпадаць на значнай адлегласці ад крыніц забруджвання. Колькасць К.д. і іх адмоўны ўплыў на навакольнае асяроддзе штогод павялічваюцца. Памяншэнне ці спыненне выкідаў у паветра прамысл. прадпрыемствамі шкодных рэчываў, у т. л. вокіслаў азоту і серы, правядзенне інш. мерапрыемстваў па ахове атмасферы дапамагаюць зменшыць кіслотнасць атм. ападкаў, спрыяюць спыненню К.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мі́нус, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Знак у выглядзе гарызантальнай рыскі (-) для абазначэння аднімання або адмоўнай велічыні ў матэматыцы.
2.нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай.
Пяць м. тры.
3. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: ніжэй нуля.
Сёння м. пяць.
4.перан. Недахоп, адмоўны бок (разм.).
Праект мае шмат мінусаў.
|| прым.мі́нусавы, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).
Мінусавая тэмпература.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́кага, некаму, некага, некім, не аб кім; займ.
1.адмоўны(ужываеццаўбезас.сказахзінф.уролігалоўнагаслова). Няма нікога, каб... Некаму расказаць навіну. Некім перадаць падарунак. □ І некага ёй выпраўляці, І некага ёй сустракаці, Адно — галасіць засталося.Панчанка.
2.неазначальныўР(адзайм. «нехта»). Кагосьці. Тут некага не хапае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
charakter, ~u
м. характар;
brak ~u — бесхарактарнасць;
charakter pisma — почырк;
czarny charakter — адмоўны тып
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АЎТАІНТАКСІКА́ЦЫЯ (ад аўта... + інтаксікацыя),
самаатручэнне, эндагенная інтаксікацыя, пашкоджанне арганізма ядамі, што ўтварыліся ў арганізме (у адрозненне ад атручэння, калі яны паступаюць звонку). Асн. групы эндагенных таксінаў складаюць рэчывы, якія ўзнікаюць або назапашваюцца ў арганізме ў празмернай колькасці пры цяжкіх захворваннях печані, нырак (дыябет, урэмія), парушэннях абмену рэчываў і дзейнасці залоз унутр. сакрэцыі (тырэатаксікоз), пры шэрагу ўнутр. інфекцый (напр., дыфтэрыі), пры некрозе тканак пад уплывам злаякасных новаўтварэнняў і вял. апёкаў, пры парушэннях цячэння цяжарнасці і інш. Дзеянне эндатаксінаў рэалізуецца непасрэдна ў месцы іх утварэння або праз адмоўны ўплыў на функцыі органаў сардэчна-сасудзістай, нерв., крывяноснай і інш.сістэм. У найб. цяжкіх выпадках для ачышчэння арганізма ад іх выкарыстоўваюць складаныя тэхн. сістэмы (апараты «штучная нырка», «штучнае лёгкае», дыялізатары і інш.).